ДЗЕРАНО́К Таццяна Фёдараўна (н. 1.7.1920, в. Неглюбка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. майстар нар.маст. ткацтва. Жыве і працуе ў в. Неглюбка. У тэхніках закладнога і пераборнага ткацтва вырабляе ручнікі, аздобленыя геам. арнаментам (спалучэнне чырвонага і чорнага колераў на белым фоне), які шчыльнымі палосамі ўкрывае б.ч. паверхні вырабаў (гл.Неглюбскія ручнікі). Кіруе гуртком «Юныя ткачыхі» пры Неглюбскай сярэдняй школе (з 1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ ДРЭС, Беларуская дзяржаўная раённая электрастанцыя (БелДРЭС). Пабудавана паводле плана ГОЭЛРО ў 1927—30 каля в. Арэхі (цяпер г.п. Арэхаўск) Аршанскага р-на Віцебскай вобласці як Асінаўская ДРЭС. Працавала на торфе, які здабываўся на Асінаўскім балоце. З 1931 БелДРЭС. Праектнай магутнасці ў 32 тыс.кВт дасягнула з пускам 2-й чаргі ў 1939. У Вял.Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1946, даваеннай магутнасці (34,5 тыс.кВт) дасягнула ў 1951. З 1986 працуе на мазуце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́ЗЕЛЬ-МО́ЛАТ,
агрэгат ударнага дзеяння для забівання паляў, якіпрацуе па прынцыпе двухтактавага дызеля. Падвешваецца на капры або самаходныя капровыя ўстаноўкі. Ударная масіўная частка Д.-м. падае ўніз па накіравальных (штангі, труба, цыліндр), б’е па нагалоўніку палі і сціскае распыленае ў цыліндры або поршні дызельнае паліва, якое самаўзгараецца. Частка энергіі згарання перадаецца палі для апускання, частка падкідвае ўдарнае прыстасаванне Д.-м. ўверх (да 3 м). Маса ўдарных частак у штангавых Д.-м. да 2500 кг, у трубчастых да 500 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЕ́КА Ігар Васілевіч (н. 20.2.1961, г. Гомель),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1986). З 1992 гал. мастак Гомеля. З 1995 старшыня Гомельскай абл. арг-цыі Бел. саюза мастакоў. Працуе ў галіне станковай графікі, акварэлі і жывапісу ў стылі мадэрн. Сярод твораў: графічныя серыі «Маё Палессе», «Мінск святочны» (абедзве 1986), «Ідалы» (1988); жывапісныя — «Утаймаванне кентаўра» (1994), «Анёл, які трымае лёсы» (1995), «Бітва кентаўраў» (1996), «Дваістасць» (1999), «Чарнобыльскі разлом» (2001), трыпціх «Адам і Ева» (2002) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ШЧЫК Мікалай Уладзіміравіч (н. 22.5.1948, в. Дзераўная Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). У 1975—81 выкладчык БПІ. Працуе ў жанрах тэматычнай карціны («Які прыгожы гэты свет», 1976; «Узыходжанне» і «Трынаццаць», 1992), партрэта (Флора Дуднік, 1986, М.А.Каралькоў, 1995), пейзажа («Вечар у вёсцы», 1978, «Прастора», 1990, «Тумановы ранак», 1994) і інш. Дамінуючымі ў творчасці з’яўляюцца адвечныя пытанні філасофіі быцця, унутраны свет чалавека («Прысвячэнне Ефрасінні Полацкай», 1995, і ІНШ.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МАС-О́РТА (Ramos Horta) Хасэ (н. 26.12.1949, г. Дылі, Усх. Тымор),
палітычны дзеяч Усх. Тымора. Скончыў Оксфардскі (Вялікабрытанія) і Антыяхійскі (ЗША) ун-ты. Удзельнік нац.-вызв. руху супраць партугальскага панавання на Усх. Тыморы. Чл. урада Нар.-Дэмакр. Рэспублікі Усх. Тымор, абвешчанай 28.11.1975. Пасля акупацыі ў снеж. 1975 Усх. Тымора войскамі Інданезіі ў эміграцыі. Міжнар. прадстаўнік усх.-тыморскага супраціўлення. Дамогся прыцягнення ўвагі міжнар. супольніцтва да праблемы Усх. Тымора, да барацьбы супраць інданезійскай акупацыі. Пасля рэферэндуму 1999, які выказаўся за незалежнасць Усх. Тымора, працуе ў адміністрацыі, якая ствараецца там пры дапамозе ААН. Нобелеўская прэмія міру 1996 (з біскупам К.Х.Бела).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУХМА́НАЎ Давыд Фёдаравіч (н. 20.9.1940, Масква),
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1983). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1963). Працуе ў розных жанрах, найб. актыўна ў жанры песні: «Мой адрас — Савецкі Саюз», «Які цудоўны гэты свет» (абедзве 1973), «Дзень Перамогі» (1975), «Радзіма мая» (1976), «Прыцяжэнне зямлі» (1977), «Дадзім шар зямны дзецям» (сл. Назыма Хікмета, 1978), «Алімпіяда-80», «Ненаглядная мая старана» (абедзве 1980). Сярод інш. твораў: кантата «За даллю — даль» (паводле А.Твардоўскага, 1963); фп. п’есы; вак. цыклы; рок-сюіты «Па хвалі маёй памяці», «НЛА» (1970-я г.), музыка да спектакляў драм.т-ра, кінафільмаў і радыёпастановак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕФО́Н (ад тэле... + ...фон),
1) электраакустычная прылада для пераўтварэння эл. сігналаў у гукавыя. Бываюць эл.-магн., электрадынамічныя і п’езаэлектрычныя.
У найб. пашыраных эл.-магн. Т. ваганні мембраны ўзнаўляюць гук пад уздзеяннем эл.магн. поля, узбуджанага эл. токамі тэлеф. сігналаў. Т. з’яўляюцца састаўной часткай тэлефонных апаратаў, камутатараў, прылад для аўдыяметрыі, прыёмна-перадавальных радыёстанцый і інш.; галаўныя Т. (навушнікі) выкарыстоўваюцца для праслухоўвання праграм быт. гукаўзнаўляльнай апаратуры (напр., плеераў, радыёпрыёмнікаў, тэлевізараў).
2) Радыётэлефон — пераноснае прыёмна-перадавальнае прыстасаванне з далёкасцю дзеяння да 10 км, а таксама аўтамаб. і стацыянарнае прыстасаванне радыётэлефоннай сувязі з далёкасцю да 40—500 км (гл.Тэлефонная радыёсувязь). Хатні радыётэлефон мае аўтаномную тэлефонную трубку з мініяцюрным прыёмаперадатчыкам, якіпрацуе на той жа хвалі, што і прыёмаперадатчык у корпусе тэлефоннага апарата, падключанага да тэлефоннай сеткі. Працуе на адлегласці да 1 км і больш.
3) Мабільны Т. — канцавая прылада сотавай радыёсувязі.
4) Пашыраная быт. назва тэлеф. апарата і нумара тэлеф. апарата абанента.
Тэлефон: а — прынцып дзеяння (1 — мікрафон, 2 — лінія сувязі; 3 — тэлефон); б — канструкцыя электрамагнітнага тэлефона (1 — накрыўка корпуса з адтулінамі; 2 — мембрана; 3 — абмоткі электрамагніта; 4 — пастаянны магніт); в — сучасны тэлефон-трубка (1 — дыяфрагма; 2 — шпуля; 3 — электрамагніт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ АЎТАМАБІ́ЛЬНЫ ЗАВО́Дімя С.М.Кірава (МаАЗ). Пабудаваны ў 1932—35 у Магілёве як аўтарамонтны з-д. У 1940—41 пераабсталяваны ў авіяматорны. У Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Самара. У 1944 на базе б. аўтарамонтнага з-да ўтвораны з-д № 795 Мін-ва авіяцыйнай прам-сці СССР, які ў 1946 пераўтвораны ў лакамабільны з-д. З 1956 з-д пад’ёмна-трансп. абсталявання па выпуску эл.-маставых кранаў. З 1966 МаАЗ у вытв. аб’яднанні «БелаўтаМАЗ». З 1976 працуе сталеліцейны цэх. Асн. прадукцыя (1999): скрэперы самаходныя, аўтапаязды, аўтасамазвалы, аўтапагрузчыкі, аўтабетоназмяшальнікі, смеццявозы, бульдозеры.
Магілёўскі аўтамабільны завод. Зборка самазвальнага аўтапоезда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́Т ЕЎРАПЕ́ЙСКАГА САЮ́ЗА (да 18.11.1993 Савет Міністраў Еўрапейскіх Супольнасцей),
адзін з кіруючых органаў (разам з Еўрапейскім Парламентам, Камісіяй Еўрапейскіх Супольнасцей і інш.) Еўрапейскага Саюза. Утварыўся ў выніку дзейнасці Еўрапейскай Эканамічнай Супольнасці (засн. ў 1957), якая паводле Маастрыхцкага дагавора 1992 разам з інш.Еўрапейскімі Супольнасцямі трансфармавалася ў Еўрап. Саюз (ЕС). Ў Савет ЕС уваходзяць па 1 прадстаўніку ад урадаў усіх 15 краін — членаў ЕС. З’яўляецца заканад. і пагаджальным органам ЕС (вышэйшы за Еўрапарламент). Працуе ў Бруселі на непастаяннай аснове (міністры перыядычна збіраюцца на 1—2-дзённыя пасяджэнні). Абмяркоўвае пытанні фінансаў, эканомікі, знешняй палітыкі (удзельнічаюць адпаведныя міністры); рашэнні прымаюцца кваліфікаванай большасцю. Ад С.Е.С. адрозніваецца Еўрап. Савет — кансультатыўны орган, які складаецца з кіраўнікоў урадаў краін — членаў ЕС.
Літ.:
Штайнер Ю. Еўрапейскія дэмакратыі: Пер. з англ.Мн., 1996. С. 292—293, 295—296.