Я́КУШАЎ Анатоль Паўлавіч (н. 25.5.1947, г. Адэса, Украіна),
бел. вучоны ў галіне ядз.энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Адэскі тэхнал.ін-т (1970). З 1970 у Аб’яднаным ін-це энергет. і ядз. даследаванняў «Сосны» Нац.АН Беларусі (з 1988 заг. аддзела Ін-та ядз.энергетыкі, з 1992 нам. дырэктара Ін-та праблем энергетыкі). Навук. працы па матэм. мадэліраванні працэсаў цепла- і масапераносу ў каналах ядз. рэактараў, па аналізе энергет. сістэм і планаванні іх развіцця. Распрацаваў лікавыя метады і камп’ютэрныя праграмы для рашэння задач рэактарнай цеплафізікі і для аптымальнага планавання развіцця энергет. сістэм.
Тв.:
Теплофизические расчеты реакторов с диссоциирующим теплоносителем. Мн., 1989 (разам з Б.Я.Цвяркоўкіным);
Будущее электроэнергетики Республики Беларусь (разам з А.А.Міхалевічам, Б.І.Паповым) // Энергия, экономика, экология. 2001. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СІН Андрэй Капітонавіч (21.5.1911, г. Томск, Расія — 28.3.1981),
бел. вучоны ў галіне атамнай энергетыкі. Акад.АН Беларусі (1960), д-рфіз.-матэм.н. (1955), праф. (1957). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1968). Скончыў Томскі ун-т (1934). У 1945 працаваў у лабараторыі І.В.Курчатава, з 1946 у Обнінскім фіз.-энергет. ін-це. З 1961 у Ін-це энергетыкі, у 1965—77 дырэктар Ін-та ядз.энергетыкі, адначасова ў 1962—69 акад. сакратар Аддз. фіз.-тэхн. навук, з 1977 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы і буд-ве атамных электрастанцый, вадароднай энергетыцы. Удзельнічаў у стварэнні першай у свеце Обнінскай, Белаярскай і рухомай атамных электрастанцый. Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Атомные электростанции. М., 1959;
Реакторы атомных электростанций. Мн., 1971;
Мирное использование ядерной энергии. Мн., 1982 (разам з Р.Ф.Красінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫ́ФАНАЎ Аляксандр Георгіевіч (н. 12.9.1950, г. Верхняя Салда Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі і энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1994). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1973). З 1977 у Ін-це праблем энергетыкіНац.АН Беларусі, адначасова з 2000 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па цеплафізіцы і матэм. мадэліраванні працэсаў цепла- і масаабмену для мнагафазных сістэм. Распрацаваў мадэлі, алгарытмы і выліч. праграмы для разліку працэсаў цепла- і масапераносу ў мнагафазных сістэмах дастасоўна да энергетыкі і экалогіі. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982.
Тв.:
Влияние кинетики химических реакций на теплообмен от капли к потоку // Экспериментальные и теоретические исследования тепломассопереноса при течении диссоциирующих газов в каналах. Мн., 1983;
Моделирование подвижных границ и поверхностей раздела в реальных водных системах (разам з А.А.Андрыжыеўскім, А.А.Міхалевічам) // Инженерно-физ. журн. 1996. Т. 69, № 6.
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Дачка Р.Я.Паспелава. Скончыла БПІ (1972). З 1972 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па аптымізацыі энергет. сістэм, тэорыі энергет. менеджменту, энергазберажэнні і экалагічных праблемах энергетыкі.
Тв.:
Технико-экономические характеристики дальних электропередач с промежуточными присоединениями. Мн., 1983 (разам з Р.Я.Паспелавым, Р.І.Запатрыным);
Эффективность электропередачи в электроэнергетических системах. Мн., 1991 (разам з У.У.Кузьмічом);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ПРАЕ́КТНА-КАНСТРУ́КТАРСКІ ЭНЕРГЕТЫ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т (БелНДІэнергапрам) Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1973 у Мінску на базе Мінскага аддзялення Прамэнергапраекта (з 1952). Да 1992 Бел. аддзяленне Усесаюзнага дзярж.н.-д. і праектна-канструктарскага ін-та энергет. прам-сці.
Асн. кірункі работы: выкананне комплексных праектна-вышукальных работ па буд-ве новых, расшырэнні, рэканструкцыі і тэхн. пераўзбраенні дзеючых цеплаэнергакрыніц і цеплавых сетак, праектаванне схем цеплазабеспячэння гарадоў і прамысл. вузлоў, выкананне н.-д. распрацовак у цепла- і электраэнергетыцы, энергазабеспячэнні і экалогіі энергетыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ СУПО́ЛЬНАСЦЬ ПА А́ТАМНАЙ ЭНЕ́РГІІ, Еўратам. Створана адначасова з Еўрапейскай эканамічнай супольнасцю (ЕЭС) у 1957 у складзе той жа групы краін з мэтай аб’яднання рэсурсаў атамнай энергіі, атамнай прам-сці і навук.-тэхн. патэнцыялу ў галіне ядз. фізікі і энергетыкі, а таксама каардынацыі нац. праграм развіцця ядз.энергетыкі. Уключае Бельгію, Вялікабрытанію, Германію, Грэцыю, Данію, Ірландыю, Іспанію, Італію, Люксембург, Нідэрланды, Партугалію, Францыю. Ў 1967 органы Еўратама зліліся з органамі ЕЭС і Еўрапейскім аб ’яднаннем вугалю і сталі. Штаб-кватэра ў г. Брусель (Бельгія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЛЕ́НЦЬЕЎ Леў Аляксандравіч (22.12.1908, С.-Пецярбург — 8.7.1986),
расійскі вучоны ў галіне энергетыкі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. з 1960). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1930). З 1942 у Энергет. ін-це АНСССР, з 1945 адначасова ў Ленінградскім інж.-эканам. ін-це. З 1960 дырэктар Сібірскага энергет. ін-та АНСССР, з 1973 у Ін-це высокіх т-р.Навук. працы па тэарэт. асновах і метадах аптымізацыі структуры паліўна-энергет. гаспадаркі, матэм. мадэліраванні, аптымізацыі і кіраванні ў сістэмах энергетыкі, развіцці цеплавых электрастанцый і цеплафікацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРАЭНЕ́РГА, Навукова-даследчы інстытут энергетыкі і электрыфікацыі аграпрамысловага комплексу Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1993 у Мінску на базе Усесаюзнага н.-д. і тэхнал. ін-та мантажу, эксплуатацыі і рамонту машын і абсталявання жывёлагадоўчых і птушкагадоўчых фермаў. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка навук. асноў перспектыўнага развіцця энергетыкі і электрыфікацыі аграпрамысл. комплексаў (АПК), рац. энергазабеспячэння, спосабаў эфектыўнага выкарыстання розных відаў энергіі, сістэм машын і абсталявання для паліўна-энергет. комплексу, камплектаў халадзільнага абсталявання, сродкаў аўтаматызацыі для кіравання тэхнал. працэсамі, энергазберагальных, эколагабяспечных тэхналогій для галін АПК.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАВА́РАЎ Георгій Аляксандравіч (н. 10.3.1931, Кіеў),
бел. вучоны ў галіне ядз.энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1984). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1956). З 1967 заг. аддзялення Ін-та ядз.энергетыкіАН Беларусі. З 1992 дырэктар, з 2001 заг. лабараторыі Ін-та радыеэкалагічных праблем Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах бяспекі ядз. тэхналогій, радыеэкалогіі і кіравання надзвычайнымі сітуацыямі. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана тэхналогія пераўтварэння разбуранага рэактара Чарнобыльскай АЭС і забруджаных радыенуклідамі тэрыторый у экалагічна бяспечную сістэму (2000).
Тв.:
Динамика АЭС с диссоциирующим теплоносителем. Мн., 1980;