ПАПО́Ў Аляксандр Сцяпанавіч (16.3.1859, г. Краснатур’інск Свярдлоўскай вобл., Расія — 13.1.1906),
рускі фізік і электратэхнік, вынаходнік радыё. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1882). З 1883 выкладаў у ваен.навуч. установах у Кранштаце. З 1901 праф. Пецярбургскага электратэхн. ін-та (з 1905 рэктар). Навук. працы па электра- і радыётэхніцы. Сканструяваў кагерэр — прыстасаванне для выяўлення эл.-магн. ваганняў (1894). 7.5.1895 на пасяджэнні Рас.фіз.-хім.т-ва прадэманстраваў работу першага ў свеце радыёпрыёмніка. Ажыццявіў тэлеграфаванне без правадоў, перадаўшы радыёграму на адлегласць 250 м (1896), а пазней серыю доследаў па радыётэлеграфіі на адлегласць да 150 км. Для практычнай сувязі (на адлегласці, большай за 40 км) прыборы П. былі выкарыстаны ў 1900 у час аперацыі па выратаванні браняносца «Генерал-адмірал Апраксін». Залаты медаль на Сусв. выстаўцы ў Парыжы (1900).
Літ.:
Радовский М.И. А.С.Попов. М.; Л., 1963;
Изобретение радио: А.С.Попов: Док. и материалы. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ДУГА́, вольтава дуга,
адзін з відаў электрычных разрадаў у газах, пры якім разрадныя з’явы сканцэнтраваны ў вузкім ярка святлівым плазменным шнуры. Пры гарыз. размяшчэнні электродаў шнур пад уздзеяннем узыходных патокаў нагрэтага разрадам газу набывае форму дугі.
Э.д. можа існаваць у любым газе пры цісках, блізкіх да атмасфернага і больш высокіх. Высокая т-ра Э.д. выклікае іанізацыю, і газ у канале дугі пераходзіць у плазму. Т-ра плазмы ў шнуры пры атм. ціску і току ў некалькі ампер каля 5000 К, пры большых значэннях т-ры і сілы току — да 12 000 К. Вольтамперная характарыстыка Э.д. — спадальная: павелічэнне сілы току суправаджаецца памяншэннем напружання паміж электродамі Э.д. выкарыстоўваецца ў дугавой зварцы, у электраметалургіі (для атрымання чыстых і тугаплаўкіх металаў у дугавых печах), у святлотэхніцы (у газаразрадных крыніцах святла) і інш. Э.д., якая ўзнікае пры разрыве ланцугоў высокага напружання, — шкодная з’ява, для яе гашэння выкарыстоўваюць высакавольтныя выключальнікі з рознымі дугагасільнымі прыстасаваннямі. Э.д. паміж вугальнымі стрыжнямі ў атмасферы ўпершыню назіраў рус.электратэхнік В.У.Пятроў у 1902, апісаў яе і даў назву вольтавай англ. вучоны Г.Дэві ў 1808—09.
Электрычная дуга: размеркаванне тэмпературы (у градусах Кельвіна — К) у розных участках паміж вугальнымі электродамі пры сіле току 200 А.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОРФАЗДАБЫ́ЧА,
сукупнасць аперацый па здабычы торфу, яго перапрацоўцы, сушцы і ўборцы з дапамогай тарфяных машын і комплексаў.
Звесткі пра здабычу «гаручай зямлі» для награвання ежы ёсць у Плінія Старэйшага (1 ст.н.э.). У 12—13 ст. Т. вялася ў Шатландыі. Галандыі, у сярэдзіне 17 ст. на Украіне, з канца 17 ст. — у Расіі. Напачатку Т. вялі ўручную: торф рэзалі спец. лапатамі (разакамі) на цагліны, якія сушылі на паветры. У 2-й пал. 19 ст. вынайшлі элеватарны спосаб: здабыты торф спец. элеватарнымі машынамі перамяшчалі з кар’ера, перамешвалі і фармавалі ў цагліны. У 1914 інжынер-электратэхнік Р.Э.Класон распрацаваў гідраўл. спосаб Т. («гідраторф»), пры якім тарфяны масіў размывалі струменем вады з гідраманітора, атрыманую масу перапампоўвалі па трубаправодах на спец. палі, дзе яе сушылі. З 1920-х г. укаранялі экскаватарны спосаб Т.: радовішча на ўсю глыбіню распрацоўвалі многакаўшовымі экскаватарамі, тарфяную масу высцілалі паралельнымі стужкамі. раздзеленымі на цагліны, якія сушылі, пераварочвалі і складвалі ў штабелі. З 1940-х г. развіваецца фрэзерны (паверхнева-паслойны) спосаб Т., які ўключае аперацыі фрэзеравання (здрабнення) паверхневага слоя радовішча, варушэння (сушкі) яго, валкавання (укладкі ўборачнымі машынамі ў навалы), штабелявання (складвання штабелявальнымі машынамі ў штабелі). Торф выкарыстоўваўся ў асн. як паліва — бытавое і для цеплавых электрастанцый. З 1960-х г. развіваецца с.-г. выкарыстанне торфу і прадуктаў яго тэрмахім. перапрацоўкі. У канцы 20 ст. ў сувязі з ростам здабычы вугалю, нафты, газу Т. значна скарацілася.
На Беларусі Т. пачалася ў 1896 пры шклозаводзе ў в. Серкавіца (Талачынскі р-н Віцебскай вобл.), дзе торф выкарыстоўваўся ў газагенератарах, а ў 1899 каля Гомеля для патрэб цагельняў, з 1900 каля в. Шэбрын (Брэсцкі р-н) выраблялі торфабрыкеты. Да 1913 Т. пачалася каля Віцебска, Магілёва, Мінска, у Гомельскім і Полацкім р-нах. У перадваенныя гады дзейнічала больш за 200 торфапрадпрыемстваў. У 1950—60-я г. пабудаваны дзесяткі буйных торфапрадпрыемстваў. Да 1960-х г. на торфе працавала большасць ДРЭС і ЦЭЦ. З канца 1970-х г. здабыча торфу на паліўнаэнергет. мэты зменшылася. Гл. таксама Тарфяная прамысловасць.
Літ.:
Богатов Б.А., Никифоров В.А. Технология и комплексная механизация торфяного производства. Мн., 1988.