прыродныя або штучна сінтэзаваныя лекавыя сродкі, якія разрэджваюць макроту, паляпшаючы яе выдаленне, павышаюць актыўнасць слізістай бронхаў, паляпшаюць газаабмен, аслабляюць запаленчыя працэсы. Ужываюць пры вострых рэспіраторных захворваннях, хранічных бранхітах, запаленні лёгкіх, бронхаэктатычнай хваробе і інш.Найб. моцныя з іх: адвары і настоі каранёў алтэю, дзівасілу, падбелу, трыпутніку, травы тэрмопсісу, браміды натрыю і калію. Да адхарквальных сродкаў, якія разрэджваюць макроту, адносяцца ферментныя (трыпсіл, рыбануклеаза) і атрыманыя шляхам хім. сінтэзу (ацэтылцыстэіл, бромгексін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІЗАРЫ́Н, 1, 2-дыгідраксіантрахінон,
араматычнае злучэнне, C14H8O4. Мал. м. 240, 20; фарбавальнік. Аранжава-чырвоныя крышталі, tпл 289 °C, маларастваральныя ў вадзе. Здабываўся з кораня марэны, у 1869 атрыманы штучна з антрацэну. Нерастваральныя ў вадзе солі алізарыну з многавалентнымі металамі выкарыстоўваліся для фарбавання і друкавання на тканінах з натуральных валокнаў (соль алюмінію — для атрымання чырвонага колеру, хрому — карычневага, жалеза — фіялетавага). Выкарыстоўваецца для маст. і паліграфічных фарбаў; аналітычны рэагент у хім. аналізе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕТЭРАМАРФО́З,
рэгенерацыя, пры якой замест страчанага органа ўтвараецца новы з іншай формай і функцыяй. Пашыраны ў розных жывёл — ад прасцейшых да пазваночных, але часцей трапляецца ў жывёл з нізкай арганізацыяй як праяўленне мутацый, фенакопій, можа абумоўлівацца і спадчыннасцю. Напр., у рачных ракаў замест страчанага складанага фасетачнага вока можа рэгенерыраваць вусік; у дажджавога чарвяка замест ампутаванага галаўнога ўчастка развіваецца хваставая частка цела. Гетэрамарфоз можна выклікаць штучна пры змене ўмоў рэгенерацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПНО́З (ад грэч. hypnos сон),
штучна выкліканы своеасаблівы стан чалавека і жывёл, падобны на сон, у аснове якога ляжыць працэс тармажэння вышэйшых аддзелаў кары галаўнога мозга. У адрозненне ад сну тармажэнне пры гіпнозе ахоплівае толькі асобныя ўчасткі кары мозга. Узнікае пры гіпнатычных уздзеяннях на органы пачуццяў. Чалавек праз незатарможаныя ўчасткі кары ўспрымае загады гіпнатызёра. Навук. тлумачэнне гіпнозу даў рус. фізіёлаг І.П.Паўлаў. Гіпноз — адзін з метадаў псіхатэрапіі, выкарыстоўваецца для лячэння многіх хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ННЫ лекавыя, фізіятэрапеўтычная працэдура, калі на цела ці частку цела хворага ўздзейнічаюць пэўным асяроддзем з лек. ўласцівасцямі. Гал.лек. фактары ванн: тэмпературнае, мех. і хім. ўздзеянне на арганізм. Вядомы з даўніх часоў. Выкарыстоўваюць на курортах, у водагразелячэбніцах, спец. аддзяленнях паліклінічных і бальнічных устаноў. Хваробы, пры якіх назначаюцца ванны, разнастайныя: функцыянальныя, арган., траўматычныя і інш. расстройствы і пашкоджанні арганізма. Выбар лек. асяроддзя ажыццяўляецца ўрачом; самастойна карыстаюцца ваннамі марскімі, сонечнымі (гл. ў арт.Загар, Сонцалячэнне), паветр. (гл. ў арт.Аэратэрапія), пясочнымі (выграванне ў пяску, псаматэрапія на пляжах). Асаблівае значэнне маюць ванны мінеральныя і гразевыя (пелоідныя). Для мінеральных выкарыстоўваюцца прыродныя, у т. л. субтэрмальныя і тэрмальныя, ці штучна прыгатаваныя мінеральныя воды, найчасцей сульфідныя, хларыдна-натрыевыя, ёдабромныя, радонавыя, якія могуць дадаткова насычацца газамі (вуглякіслыя, кіслародныя, азотныя, жамчужныя ванны) або араматычнымі і інш. рэчывамі (хвойныя, гарчычныя, шкіпінарныя, шалфейныя, крухмальныя ванны). Для гразевых ванн (агульных ці ў выглядзе аплікацый) выкарыстоўваюць прыродныя і штучна прыгатаваныя лек. гразі (тарфяныя, сапрапелевыя, вулканічныя, гліністыя і інш.). Вывучэннем мед. аспектаў выкарыстання ванн займаюцца бальнеалогія, кліматалогія, фізіятэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗУЛЕ́НЫ,
арганічныя злучэнні, малекулы якіх маюць 7-членны цыкл, спалучаны з 5-членным. Належаць да небензоідных араматычных злучэнняў, біпалярныя ў выніку асіметрыі кольцаў. Найпрасцейшы прадстаўнік — азулен, C10H8, мал. м. 128, tпл 99 °C. Азулены маюць сіні ці фіялетавы колер, раствараюцца ў мінер. к-тах, акісляюцца ў паветры, ізамерызуюцца ў нафталіны, утвараюць комплексы.
Штучна атрымліваюць цыклізацыяй 10-членных цыклічных злучэнняў ці ўзаемадзеяннем пірыдзіну з цыклапентадыенам. Ёсць у эфірных алеях рамонку, палыну і інш. раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕРЫ́ЦЫЙ (лац. Americium),
Am, штучны радыеактыўны хім. элемент, ат. н. 95, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае, штучна атрыманы 13, найб. устойлівы 243Am (перыяд распаду 7370 г.).
Адкрыта ў 1944 амер. вучонымі пры апрамяненні 239Pu нейтронамі. Серабрысты метал, шчыльн. 13,67·103кг/м³, tпл = 1173 °C. Выкарыстоўваецца ў нейтронных крыніцах, дэфектаскапіі, для атрымання больш цяжкіх элементаў (напр., плутонію, кюрыю). Высокатаксічны. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986) ёсць на забруджаных тэр. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯТРО́Н (ад бія... + грэч. thronos месцазнаходжанне),
біятэхнічны комплекс для стварэння штучна рэгулюемых умоў вонкавага асяроддзя ў спец. герметычных камерах або памяшканнях. Выкарыстоўваецца ў эксперым. біялогіі, медыцыне, мікрабіялогіі з мэтай даследавання арганізмаў і лячэння некаторых хвароб. У біятроне вывучаюць уплыў на арганізмы т-ры, асветленасці, вільготнасці, ціску, мат. палёў і інш. фактараў навакольнага асяроддзя. З дапамогай біятрона магчыма значна паскорыць селекцыйны і мутацыйны працэсы. Упершыню ў б.СССР пабудаваны ў Кіеве (1959). Гл. таксама Фітатрон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАКЛІ́МАТ (ад мікра... + клімат),
клімат прыземнага слоя паветра на параўнальна невял. тэрыторыі (лясная паляна, бераг ракі, плошча горада і інш.). Уласцівасці М. (у большай ступені, чым мясцовага клімату) залежаць ад рэльефу, расліннасці, стану глебы, наяўнасці вадаёмаў, характару забудовы (у гарадах) і інш.; найб. яго асаблівасці выяўляюцца пры ясным ціхім надвор’і і згладжваюцца пры пахмурным і ветраным. М. наз. таксама штучна створаныя кліматычныя ўмовы ў закрытых памяшканнях (жылых і вытворчых) для аховы ад неспрыяльных знешніх уздзеянняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ТАВЫ КА́МЕНЬ,
прыродныя або штучна атрыманыя буйныя кавалкі няправільнай формы (з даўж. рабра 150—500 мм) з вапнякоў, даламітаў, пясчанікаў, радзей з гранітаў. Разнастайнасць — камень для бруку (з даўж. рабра да 300 мм). Бутавы камень бывае нізкатрывалы (трываласць да 100 МПа), сярэднетрывалы (да 400 МПа) і высокатрывалы (больш за 500 МПа); у залежнасці ад умоў эксплуатацыі павінен вытрымліваць ад 15 да 300 цыклаў замарожвання. Выкарыстоўваецца пры буд-ве фундаментаў, сцен, дарог, дапаможных і гідратэхн. збудаванняў, каналізацыйных каналаў і інш.