Альвен Ханес (н. 30.5.1908, г. Норчэпінг, Швецыя), шведскі фізік і астрафізік. Чл. Шведскай АН (1947), замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў ун-т Упсалы (1934). З 1937 у Нобелеўскім ін-це фізікі, з 1940 праф. Каралеўскага тэхнал. ін-та (Стакгольм). Навук. працы па электрадынаміцы, фізіцы плазмы, касм. фізіцы і астрафізіцы. Развіў тэорыю ўзнікнення палярных ззянняў, геамагн. бур і Сонечнай сістэмы. Нобелеўская прэмія 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ (Andrée) Саламон Аўгуст (18.10.1854, Грэна — кастр. 1897),
шведскі інжынер, даследчык Арктыкі. У 1882—83 прымаў удзел у навук. экспедыцыі на Шпіцберген. 11.7.1897 (з Н.Стрынбергам і К.Фрэнкелем) спрабаваў дасягнуць Паўн. полюса на паветр. шары «Арол» уласнай канструкцыі, аднак загінуў на в-ве Белы (на У ад Шпіцбергена). Рэшткі экспедыцыі знойдзены ў 1930. У гонар Андрэ названа паўн. частка в-ва Зах. Шпіцберген (Зямля Андрэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАН (Svan) Гундэ Андэрс (н. 1962),
шведскі спартсмен (лыжы). Чэмпіён XIV зімовых Алімп. гульняў 1984 (г. Сараева, Югаславія) у гонцы на 15 км і эстафеце 4 × 10 км, XV зімовых Алімп. гульняў 1988 (г. Калгары, Канада) у гонцы на 50 км і эстафеце 4 × 10 км. Прызёр Алімп. гульняў 1984 у гонцы на 50 км (серабро) і на 30 км (бронза). 7-разовы чэмпіён свету (1985—91).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́ЛЬДЗІН (Fälldin) Турб’ёрн (н. 24.4.1926, пасёлак Хёгс’ё, Швецыя),
шведскіпаліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў рэальнае вучылішча (1945). У 1950—56 старшыня акр.к-та Саюза шведскай сял. моладзі. З 1958 дэп. рыксдага ад Партыі цэнтра, у 1971—85 старшыня гэтай партыі. У 1976—78 і 1979—82 прэм’ер-міністр Швецыі. Ва ўмовах пагаршэння эканам. становішча ў краіне ўрад Ф. намагаўся зменшыць дэфіцыт плацежнага балансу, развіваць ядз. энергетыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НГСТРЭМ (Ångström) Андэрс Іонас (13.8.1814, г. Лёгдзё, Швецыя — 21.6.1874),
шведскі фізік, адзін з заснавальнікаў спектральнага аналізу. Скончыў Упсальскі ун-т (1839), дзе працаваў (з 1858 праф., у 1870—71 рэктар). Навук. працы Ангстрэма па спектральным аналізе, магнетызме, цеплавых з’явах і ўласцівасцях металаў. Вызначыў з вял. дакладнасцю даўжыні хваляў і склаў першы падрабязны атлас спектральных ліній сонечнага спектра. Адкрыў вадарод у сонечнай атмасферы. Імем Ангстрэма наз. адзінка даўжыні, роўная 10−10м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛЕ́Н (Dalén) Нільс Густаў (30.11.1869, г. Стэнстарп, Швецыя — 9.12.1937),
шведскі інжынер і вынаходнік. Чл. Шведскай каралеўскай акадэміі (1913), Шведскай акадэміі навук і тэхнікі (1919). Скончыў Ін-т Чалмерса ў г. Гётэбарг (1896). Працаваў у шведскіх кампаніях (карбідна-ацэтыленавай, газавых акумулятараў). Даследаваў паветр. турбіны і помпы, кампрэсары. Распрацаваў газавы акумулятар, эфектыўную печ, вынайшаў аўтам. рэгулятар для крыніц святла на маяках і буях (запальвалі ацэтыленавае полымя з наступленнем цемнаты і гасілі на світанні). Нобелеўская прэмія 1912.
шведскіпаэт.Чл. Шведскай акадэміі (з 1904). Скончыў Упсальскі ун-т (1902). Дэбютаваў паэт.зб. «Песні пра дзікую прыроду і каханне» (1895). Аўтар зб-каў «Песні Фрыдаліна» (1898), «Сад Фрыдаліна» (1901), «Флора і Памона» (1906), «Флора і Белона» (1918), «Асенні горн» (1927), літ.-знаўчых прац. Паэзія К. адметная лірызмам, фалькл. сакавітасцю і этнагр. канкрэтнасцю. Нобелеўская прэмія 1931.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Западноевропейская поэзия XX в. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫСЕ́ЛІУС, Тызеліус (Tiselius) Арне Вільгельм Каўрын (10.8.1902, Стакгольм —29.10.1971), шведскі біяхімік. Чл. Шведскай каралеўскай АН (з 1956 яе прэзідэнт), Нац.АН ЗША (1949). Скончыў Упсальскі ун-т (1925), дзе і працаваў (з 1938 праф., з 1951 дырэктар Ін-та біяхіміі). У 1960—64 прэзідэнт Нобелеўскага к-та па хіміі. Навук. працы па даследаванні адсорбцыі і электрафарэзу. Распрацаваў метады электрафарэтычнага і адсарбцыйна-храматаграфічнага аналізу біяпалімераў, у т. л. бялкоў сывараткі крыві. Даказаў комплексную прыроду сываратачных бялкоў. Нобелеўская прэмія 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДЛЕРФЕЛЬТ (Adlerfelt) Густаў (1671—9.7.1709),
шведскі прыдворны. Вучыўся ва ун-тах Упсалы (Швецыя), Гале (Германія), падарожнічаў па краінах Еўропы. З 1700 гофюнкер, з 1701 пры двары Карла XII, суправаджаў яго ў паходах. Удзельнік Паўн. вайны 1700—21. Загінуў у баі пад Палтавай. Вёў дзённік ваен. падзей, у т. л. на Беларусі, дапаўняў яго афіц. дакументамі, інш. крыніцамі. Часткова надрукаваны (ананімна) у 1707 у Гамбургу, дапрацаваны сынам, выдадзены на франц., англ. і ням. мовах (1740—42); у арыгінале выдадзены ў 1919.
шведскі архітэктар. Вучыўся ў Каралеўскім тэхнал. ін-це і АМ у Стакгольме (1910-я г.). У 1944—54 гал. архітэктар Стакгольма. Для пабудоў М. ў Швецыі характэрны пошукі форм нац. архітэктуры на аснове прынцыпаў функцыяналізму: канцэртная зала ў Хельсінгбаргу (1932), дом з камунальным абслугоўваннем жыльцоў у Стакгольме (1935), Нар. дом у Лінчэпінгу (1954). Аўтар генплана Стакгольма, у аснове якога ляжыць прынцып паўаўтаномных гар. раёнаў, падзеленых зялёнымі зонамі; швед. павільёна на Сусв. выстаўцы ў Нью-Йорку (1939).