вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Чэрвень—в. Якшыцы. Цэнтр сельсавета. За 24 км на ПдУ ад г.Чэрвень, 86 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Градзянка. 444 ж., 166 двароў (1999).
З канца 18 ст. ў Ігуменскім пав. Мінскай губ. У 1897 было 377 ж., 65 гаспадарак, царква, крама, кузня. У 1917 існавалі Старыя і Новыя Л. З 1924 Старыя Л. — цэнтр сельсавета. У Вял.Айч. вайну ў студз. 1943 партызаны разграмілі фаш. гарнізон у Старых Л., за што гітлераўцы расстралялі 45 жыхароў вёскі. У 1966 Старыя і Новыя Л. аб’ядналіся ў адну вёску Л.
Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙНІ́ЛАВА,
вёска ў Беларусі, у Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнЗ ад г.Чэрвень, 54 км ад Мінска, 36 км ад чыг. ст. Пухавічы. 256 ж., 94 двары (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЕВАЧЫ́,
вёска ў Беларусі, у Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на З ад г.Чэрвень, 42 км ад Мінска, на аўтадарозе Мінск—Магілёў. 572 ж., 197 двароў (1995). Сярэдняя і муз. школы. Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБІ́ШЫНА,
вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр Калодзежскага с/с і эксперым. базы «Натальеўск». За 8 км на У ад г.Чэрвень, 68 км ад Мінска, 38 км ад чыг. ст. Пухавічы. 435 ж., 162 двары (1999). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЬДЗЕНЕ́Ж (франц. boule de neige літар. снегавы ком),
снегавы шар, дэкаратыўная стэрыльная садовая форма каліны звычайнай (Viburnum opulusvar. sterilis). У бульдзенежы ўсе кветкі ў суквецці стэрыльныя, і іх распасцёртыя вяночкі ўтвараюць шарападобнае белае суквецце, якое мае выгляд снегавога камяка, у час цвіцення (май—чэрвень) расліны нібы ўкрыты імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІНО́К,
вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на З ад г.Чэрвень, 50 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Пухавічы. 474 ж., 203 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСО́ЧНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Бярэзіна, за 30 км на ПнУ ад г.Чэрвень. Пл. 0,24 км², даўж. 700 м, найб.шыр. 480 м, даўж. берагавой лініі 1,86 км. Схілы катлавіны невыразныя, на Пдвыш. да 10 м, пад лесам. Берагі забалочаныя, на Пд пясчаныя. Бяссцёкавае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫЯ ЗЕЛЯНКІ́,
вёска ў Руднянскім с/с Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 16 км на Пн ад г.Чэрвень, 78 км ад Мінска, 42 км ад чыг. ст. Смалявічы. 818 ж., 275 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЁРНЫ,
пасёлак у Беларусі, у Кліноцкім с/с Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл., на р. Волма. Цэнтр рыбгаса «Волма». За 25 км на З ад г.Чэрвень, 50 км ад Мінска і чыг. ст. Мінск. 395 ж., 157 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Музей польскага кампазітара С.Манюшкі, помнік на месцы б. сядзібы Убель, дзе нарадзіўся кампазітар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНКЕ́ВІЧ (Галіна Іосіфаўна) (н. 9.10.1935, г.Чэрвень Мінскай вобл.),
бел. географ. Д-ргеагр.н. (1993), праф. (1994). Скончыла БДУ (1958), дзе працуе з 1963. Навук. працы па ландшафтазнаўстве, прыродакарыстанні і ахове навакольнага асяроддзя, экалагічнай адукацыі.
Тв.:
Антропогенизированные ландшафты Белоруссии и Болгарии. София, 1982 (у сааўт.);
Ландшафты Белоруссии. Мн., 1989 (у сааўт.);
Аэрокосмические исследования ландшафтов Беларуси. Мн., 1994 (разам з Ю.М.Абухоўскім, В.М.Губіным).