2) У праве — выпадковае дзеянне, якое ў адрозненне ад наўмыснага або неасцярожнага мае вонкавыя прыкметы правапарушэння, але пазбаўлена элемента віны і, такім чынам, не цягне за сабой юрыд. адказнасці. Ад К. трэба адрозніваць паняцце неадольнай сілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГА́ЦІНА,
старажытная халодная зброя, разнавіднасць дзіды, пікі або кап’я, з шырокім масіўным двухбаковавострым наканечнікам, насаджаным на дрэўка (ратовішча). Напачатку выкарыстоўвалася як паляўнічая зброя, потым — на ўзбраенні гал.чынам пешых апалчэнцаў (пазней у некат. дзяржавах — конніцы); з пач. 18 ст. служыла толькі для палявання на буйнога звера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НУ,
у егіпецкай міфалогіі бог у выглядзе чаплі, якога шанавалі ў г. Геліопаль. Паводле міфа, Бену з’явіўся з воднага хаосу на камені-абеліску «Бенбен», што азнаменавала пачатак стварэння свету. Бену лічыўся ба (душой) Ра, пазней — Асірыса, і такім чынам, звязаны з культам мёртвых. Стараж. грэкі наз. Бену феніксам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАЛО́ДАК,
акалотак, 1) у Рас. імперыі частка (раён) горада, якая замацоўвалася за паліцэйскім чынам (акалодачным наглядчыкам) для адм. і паліт. нагляду за насельніцтвам. Сістэма акалодачнага паліцэйскага нагляду ўведзена паводле паліцэйскай рэформы 1862, была адным з яе элементаў; існавала да 1917.
2) Лекарскі пункт пры вайсковых часцях, падраздзяленнях, лазарэтах у царскай арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРД (англ. bard),
спявак-казачнік у стараж. кельцкіх плямёнаў; у сярэднявеччы (гал.чынам у Ірландыі, Уэльсе, Шатландыі) — прафес. паэт-спявак, вандроўны ці прыдворны. Пад уласны акампанемент на кроце (струнны шчыпковы інструмент) выконвалі гераічныя песні-балады, баявыя, рэліг. і сатыр. песні, элегіі і інш. У наш час бардам наз. аўтара і выканаўцу аўтарскай песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕГЕТРЫ́Я (ісп. behetría),
вольная сялянская абшчына ў Іспаніі ў сярэднія вякі. Была пашырана гал.чынам у перыяд Рэканкісты ў Кастыліі і Леоне. Мела самакіраванне, права выбіраць (мяняць) сеньёра і інш. Члены бегетрыі неслі вайсковую службу ў сеньёра ці караля ў час войнаў, былі звязаны з сеньёрам адносна невял. павіннасцямі. Пасля Рэканкісты бегетрыя паступова знікла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́Т-ГАН,
горад у Ізраілі, уваходзіць у агламерацыю г. Тэль-Авіў. Засн. ў 1921. Каля 140 тыс.ж. (2000). Вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Прам-сць: алмазагранільная, тэкст., швейная, харч. (гал.чынам перапрацоўка агародніны і фруктаў, вытв-сць шакаладу, тытунёвых вырабаў), прыладабудаўнічая. Біржа алмазаў. Рэліг.ун-т Бар-Ілан. Музеі, у т. л. гарадскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБІТЫ́НА,
у старажытнарымскай міфалогіі багіня пахавання. У яе храме, які знаходзіўся ў прысвечаным ёй гаі, захоўваліся пахавальныя прыналежнасці. За кожнае пахаванне ў храм Л. плацілі манету і такім чынам вёўся ўлік памерлых. Пазней Л. атаясамлівалі таксама з Венерай і багіняй падземнага царства Празерпінай. Л. былі прысвечаны сады і вінаграднікі. У стараж.-рым. паэтаў Л. — сінонім смерці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́ЙНЫ ФУНКЦЫЯНА́Л,
абагульненне паняцця лінейнай формы на лінейныя прасторы Л.ф. f на лінейнай наміраванай прасторы Eназ. лікавая функцыя f(x), якая вызначана для ўсіх x з E і мае ўласцівасці неперарыўнасці і лінейнасці. Сукупнасць усіх Л.ф. дадзенай прасторы пераўтвараецца ў лінейную нарміраваную прастору, калі вызначыць натуральным чынам складанне Л.ф. і іх множанне на лікі. Гл. таксама Функцыянальны аналіз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛЬБАРГ (Ålborg),
горад у Даніі, на Пн п-ва Ютландыя. Адм. ц. амта Паўн. Ютландыя. Вядомы з 11 ст. Каля 120 тыс.ж. (1999). Порт у праліве Лім-фіёрд. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (гал.чынам суднабудаванне і вытв-сць абсталявання для цэм. прам-сці), цэм., рыбаперапр., тэкст., хімічная Цэнтр рыбалоўства. Арх. помнікі 14—19 ст.