Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бітаў (член гуртка В. І. Дуніна-Марцінкевіча) 4/313
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАМО́НІЧЫ,
беларускія купцы, грамадскія дзеячы ВКЛ, кнігавыдаўцы. Род М. паходзіў з Магілёўшчыны. Верагодна, у 1-й пал. 16 ст. М. перасяліліся ў Вільню, дзе Іван М., заможны купец і член рады Вільні, быў набілітаваны (атрымаў шляхецтва з гербам «Ліс»). Найб. вядомыя:
Кузьма (?—16.7.1607?), сын Івана. Заможны купец, член рады Вільні, шэраг гадоў быў бурмістрам. У 1570-х г. фінансаваў выдавецкую дзейнасць у Вільні П.Мсціслаўца, пасля заснаваў уласную друкарню (гл.Мамонічаў друкарня). Лукаш (?—19.10.1606), сын Івана. Староста дзісенскі, з 20.12.1585 скарбны гаспадарскі. Меў некалькі маёнткаў. Фінансаваў друкарню і дастаўляў паперу з уласнай паперні ў маёнтку Павільня. Лявон (? — пасля 1625), сын Кузьмы. Член рады Вільні. Прыхільнік канцлера ВКЛ Л.Сапегі. Удзельнічаў у рабоце друкарні з 1593. У 1610 дамогся ад караля закрыцця правасл.Віленскай брацкай друкарні. У 1614 атрымаў тытул «друкар Яго Каралеўскай Мосці». Пасля 1624 перадаў друкарню базыльянам.
украінскі жывапісец. Скончыў Пецярбургскую АМ (1882). З 1907 яе акадэмік. Член-заснавальнік Т-вапаўд.-рус. мастакоў (1890; у 1902—19 старшыня), членТ-ва перасоўных маст. выставак (з 1897). З 1885 выкладаў у Адэскім маст. вучылішчы (сярод вучняў І.Бродскі, М.Грэкаў, А.Шаўкуненка і інш.). Пісаў жанравыя карціны, пейзажы, партрэты: «У хворага сябра» (1884), «У людзі» (1885), «Ранняя вясна» (1890), «Старыя» (1891), «Змрок» (1897), «На тэрасе» (1899), «З птушынага палёту» (1907), «Галкі» (1915) і інш.