НАВАПО́ЛАЦКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ПАЛІМІ́Р».

Засн. ў 1975 у г. Наваполацк Віцебскай вобл. на базе Полацкага хім. камбіната (пабудаваны ў 1964—68). З 1968 асвоена вытв-сць этылену і поліэтылену, з 1971 — нітрылу акрылавай кіслаты, з 1972 — валакна нітрону. З 1974 працуе 2-я чарга па вытв-сці поліэтылену. Сыравіна — прадукты нафтаперапрацоўкі. Асн. прадукцыя (1999): поліэтылен, валокны поліакрыланітрыльныя, нітрыл акрылавай кіслаты, ацэтонцыянгідрын, метылакрылат, звадкаваныя вуглевадародныя фракцыі, сульфат амонію, поліэтыленавая эмульсія, суперканцэнтраты пігментаў, палімерныя смолы.

т. 11, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ДСКІ ДО́СЛЕДНЫ ЗАВО́Д «НЁМАН».

Створаны ў 1984 у г. Ліда Гродзенскай вобл. як спец. канструктарскае тэхнал. бюро (СКТБ) з доследнай вытв-сцю «Нёман» НДІ сродкаў аўтаматызацыі. У 1988 пачала працаваць першая чарга прадпрыемства, СКТБ рэарганізавана ў доследны з-д «Нёман» па зборцы, рэгуліроўцы і здачы доследных узораў спецтэхнікі. З 1993 галаўное прадпрыемства па асваенні і выпуску аўтобусаў маркі ЛіАЗ-5256. Асн. прадукцыя (1999): аўтобусы гарадскія і прыгарадныя вял. умяшчальнасці, газагарэлачныя блокі Л-1Н для газавых катлоў тыпу «Факел», тавары нар. спажывання.

т. 9, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЮ́БАНСКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ Пабудаваны ў 1979 у в. Смольгава Любанскага р-на Мінскай вобл. як камбінат сілікатнай цэглы і вапны. З 1980 працуе 2-я чарга, камбінат дасягнуў праектнай магутнасці: 120 млн. шт. умоўнай цэглы і 100 тыс. т вапны. У складзе камбіната 3 асн. цэхі: вытв-сці сілікатнай цэглы, абпальвання вапны і горны. Сыравіна з радовішчаў пяску Мардзвілавічы і мелу Хацінава — Новае Гурбішча. З 1982 — Л.к.б.м., з 1997 — адкрытае акц. т-ва. Асн. прадукцыя (1999): цэгла сілікатная, у т.л. вонкавая, камяні вонкавыя, вапна буд. слабагідраўлічная.

т. 9, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДВА́ЦЦАЦЬ ТРЭ́ЦІ З’ЕЗД КПБ (нечарговы). Адбыўся 14—15.1.1959 у Мінску. Прысутнічала 645 дэлегатаў з рашаючым і 83 з дарадчым голасам ад 187 909 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: кантрольныя лічбы развіцця нар. гаспадаркі СССР на 1959—65 і задачы Кампартыі Беларусі (К.Т.Мазураў). Падрыхтоўка да з’езда супала са святкаваннем 40-годдзя БССР і КПБ, узнагароджаннем рэспублікі другім ордэнам Леніна. У дакладзе адзначаліся вынікі эканам. развіцця Беларусі за 1956—58: аб’ём прамысл. вытв-сці павялічыўся на 41%, у лік дзеючых уступілі Мінскія з-ды аўтам. ліній, трактарных запчастак, гадзіннікавы, электратэхнічны, ацяпляльнага абсталявання, камвольны камбінат; Полацкі з-д шкловалакна, 1 -я чарга Васілевіцкай, 2-я чарга Смалявіцкай ДРЭС. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі ў 1953—58 вырасла ў 2,2 раза, у т.л. жывёлагадоўлі ў 3,1 раза. Павялічваліся маштабы буд-ва (у 1958 пабудавана 1,7 млн. м² жылля, у вёсцы — 28 тыс. дамоў). Аднак дакладчык і выступаючыя ў спрэчках (24 чал.) адзначалі недахопы ў развіцці нар. гаспадаркі, культуры: невыкананне многімі прамысл. і с.-г. прадпрыемствамі даведзеных ім заданняў, марудны рост прадукцыйнасці працы, вял. выдаткі на выпуск адзінкі прадукцыі, вял. аб’ём незавершанага буд-ва і інш. З’езд ухваліў кантрольныя лічбы развіцця нар. гаспадаркі СССР на 1959—65 і дырэктыўныя ўстаноўкі для Беларусі.

Р.П.Платонаў.

т. 6, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРХА́НГЕЛЬСКІ ЦЭЛЮЛО́ЗНА-ПАПЯРО́ВЫ КАМБІНА́Т,

у г. Навадзвінск Архангельскай вобл. Расійскай Федэрацыі, адзін з найбольшых у Еўропе. Першая чарга (сульфіт-цэлюлозны з-д і папяровая ф-ка) пачала дзейнічаць у 1940, другая (сульфат-цэлюлозны з-д і кардонная ф-ка) — у 1972, трэцяя (з-д беленай сульфатнай цэлюлозы) — у 1975. З 1994 холдынг. Асн. прадукцыя (1995): цэлюлоза, тарны кардон, папера. Выпускае таксама этылавы спірт, кармавыя дрожджы, драўняна-валакністыя пліты, сшыткі, папярова-белавыя тавары. Занята больш за 10 тыс. працаўнікоў (1990). Магутнасці разлічаны на перапрацоўку 4,5 млн. м³ драўніны за год. Частка прадукцыі экспартуецца ў Беларусь.

Я.М.Селіцкая.

т. 1, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯЛЯ́НКІН (Віталь Сцяпанавіч) (н. 30.4.1937, г. Джума Самаркандскай вобл., Узбекістан),

бел. архітэктар. Засл. арх. Беларусі (1991). Скончыў БПІ (1963). З 1968 у «Белдзяржпраекце» (гал. архітэктар праектаў). Адначасова з 1989 кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі. Асн. работы: 15-павярховы інтэрнат Бел. тэхналагічнага ін-та (1975, у сааўт.), Мінскі палац моладзі (1986) і спецыялізаваная агульнаадук. школа (1988; абодвух кіраўнік аўтарскага калектыву), 2-я чарга буд-ва Нацыянальнага маст. музея Беларусі (праект 1991, у сааўт.) у Мінску, Мемарыял воінскай славы на Лудчыцкай вышыні ў Быхаўскім р-не (1984, у сааўт.; Дзярж. прэмія Беларусі 1986).

т. 3, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ МАТО́РНЫ ЗАВО́Д.

Засн. ў 1960 у Мінску. 1-я чарга (дызельны корпус № 1, цэх алюмініевага ліцця) пушчана ў 1963. З 1983 галаўное прадпрыемства вытв. аб’яднання «Мінскі маторны завод», у якое ўваходзяць таксама Барысаўскі з-д агрэгатаў і з-д-філіял у г. Стоўбцы. Прадукцыя з-да — дызельныя рухавікі розных мадыфікацый; выкарыстоўваецца на трактарах «Беларусь» Мінскага трактарнага завода, на гусенічных цягачах-транспарцёрах, збожжаўборачных камбайнах; 4- і 6-цыліндравыя дызелі магутнасцю ад 57 да 136 к.с. і 130—270 к.с. — на аўтобусах «МАЗ Неаплан», пагрузчыках канцэрна «Амкадор», кормаўборачных камбайнах ВА «Гомсельмаш», экскаватарах, асфальтаўкладчыках, дарожных машынах.

т. 10, с. 445

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАГІЛЁЎСКІ ЗАВО́Д ШТУ́ЧНАГА ВАЛАКНА́ імя В.У.Куйбышава.

Пабудаваны ў 1929—30 у Магілёве як шаўковая ф-ка. У Вял. Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1948 пад сучаснай назвай. У 1955 пушчана 2-я чарга вытв-сці віскознага шоўку. У 1959 здадзена ў эксплуатацыю вытв-сць цэлафану, у 1960 — штапельнага валакна, у 1970 — глыбокага друку на поліэтыленцэлафанавай плёнцы, у 1972 — цэх сінт. валакна, у 1974 — цэх газаачысткі на штапельнай вытв-сці, у 1976 — вытв-сць віскознай абалонкі для сасісак. З 1975 у Магілёўскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно». Асн. прадукцыя (1999): віскозная тэкст. нітка, абалонка цэлюлозная для сасісак, поліпрапіленавая плёнка, поліэтыленавая плёнка, тканіна з поліпрапіленавай плёначнай ніткі.

т. 9, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЦЕБСКАЕ АКЦЫЯНЕ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА «ДАЛАМІ́Т».

Створана ў 1931 у г.п. Руба Віцебскага р-на як вапнавы з-д. У Вял. Айч. вайну разбураны, у 1949 адноўлены. Пасля пуску ў 1967 1-й чаргі з-да даламітавай мукі — камбінат вапнавых матэрыялаў. У 1971 пушчана 2-я чарга гэтага з-да, у 1974 пабудаваны з-д «Гралева 1», у 1978 — «Гралева 2».

З 1978 ВА «Даламіт», з 1995 сучасная назва. Працуе на мясц. сыравіне — даламітах радовішча Гралева. Асн. прадукцыя (1996): даламітавае ўгнаенне для вапнавання кіслых глеб, мінер. парашок для асфальтабетонных сумесей, напаўняльнік для покрыўнага слоя руберойду, здробнены даламіт для буд. работ і інш.

т. 4, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ЎШЫЦ (Мордух Насонавіч) (17.4.1918, г. Рэчыца Гомельскай вобл. — 7.3.1997),

бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1941). З 1946 працаваў у праектных ін-тах Мінска (з 1969 гал. архітэктар ін-та «Белкамунпраект», у 1974—78 — ін-та «Белжылпраект»). Найб. значныя работы: у Мінску — планіроўка жылых кварталаў (1950-я г.) і жылыя дамы па вуліцах Я.Коласа (1951), Чырвонай (1953) і Камуністычнай (1954, абодва ў сааўт.), праспекце Ф.Скарыны (1956), 2-я чарга тэхнал. ін-та (1967), адм. карпусы Дзяржкамсельгастэхнікі і Мінпрамбуда, Мін-ва мантажных і спец. буд. работ (усе 1970), адм. будынкі на праспекце Ф.Скарыны (1953) і па вул. Савецкай (1976; усіх кіраўнік аўтарскага калектыву), ін-т «Белжылпраект» (1981); праект рэканструкцыі гіст. цэнтра Гродна (1971, кіраўнік аўтарскага калектыву), серыі тыпавых праектаў жылых дамоў, гандл. збудаванняў і інш. грамадскіх будынкаў (усе 1957—69); планіроўка цэнтр. плошчы (1960) у Барысаве; помнік танкістам каля Дома афіцэраў у Мінску (1952) і інш.

А.А.Воінаў.

т. 9, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)