КАЛТАНЮ́К Уладзімір Максімавіч (н. 15.6.1938, в.Бялёва Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1966), працуе ў ім (заг. кафедры). Навук. працы па метадах дыягностыкі і хірург. лячэнні органаў брушной поласці, мед. дапамогі пры экстраннай хірург. паталогіі.

Тв.:

Хірургічныя хваробы. Мн., 1996 (разам з С.​І.​Юпатавым).

т. 7, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІРО́НЧЫК Уладзімір Юстынавіч (29.3.1915, в. Ячава Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 30.6.1990),

бел. медык-хірург. Засл. ўрач Беларусі (1956). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1939). У 1950—84 гал. ўрач 1-й клінічнай бальніцы г. Гродна, адначасова ў 1959—84 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук працы па хірург. лячэнні хвароб сасудаў і органаў брушной поласці.

т. 10, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРЭ́ЛІК Пётр Васілевіч (н. 15.2.1949, в. Кавальцы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны-хірург. Д-р мед. н. (1991), праф. (1994). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1974). З 1978 у гэтым ін-це. Навук. працы па хірург. гепаталогіі, абдамінальнай (хваробы і траўмы брушной поласці) хірургіі.

Тв.:

Симультантные операции при язвенной болезни желудка и двенадцатиперстной кишки // Материалы XI съезда бел. хирургов. Гродно, 1995. Т. 1.

т. 5, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАЕ́НКА Яўген Дзмітрыевіч (н. 9.11.1947, г. Мурманск),

бел. хірург. Д-р мед. н. (1992). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1972). З 1975 у Бел. НДІ траўматалогіі і артапедыі (з 1993 дырэктар). Навук. працы па дыягностыцы і хірург. лячэнні хвароб суставаў, па даследаванні працэсаў трэння і зношвання сустаўных храсткоў, па стварэнні новых прэпаратаў для аховы храсткоў ад дэструкцыі і павелічэнні іх рэпарацыйных здольнасцяў пры паталогіі.

т. 2, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКЕ́ЕЎ Уладзімір Віктаравіч (н. 24.6. 1952, Мінск),

бел. вучоны ў галіне кардыяхірургіі. Д-р мед. н. (1995). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1975). З 1980 у Бел. НДІ кардыялогіі, з 1985 адначасова кіраўнік Рэсп. цэнтра хірург. лячэння складаных парушэнняў рытмаў сэрца і электракардыястымуляцыі. Навук. працы па хірург. лячэнні арытмій.

Тв.:

Опыт хирургического лечения наджелудочковых тахиаритмий (у сааўт.) // Актуальные вопросы кардиологии: Сб. науч. тр. Мн., 1997. Вып. 1.

т. 9, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕЛІКА́Н Венцаслаў Венцаслававіч (11.9.1790, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 21.6.1873),

расійскі і бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р медыцыны (1816). Скончыў Пецярб. медыка-хірург. акадэмію (1813). З 1817 праф., з 1826 рэктар Віленскага ун-та. У 1831—37 інспектар Мін-ва ўнутр. спраў у Пецярбургу. У 1851—64 прэзідэнт Пецярб. медыка-хірург. акадэміі, у 1865—70 старшыня дзярж. мед. савета. Навук. працы па лячэнні анеўрызмаў.

т. 12, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛЕ́БАЎ Іван Цімафеевіч (6.7.1806, с. Глебава Гарадзішча Разанскай вобл., Расія — 22.11.1884),

рускі фізіёлаг і анатам. Скончыў Маскоўскую мед.-хірург. акадэмію (1830). З 1841 праф. гэтай акадэміі, з 1842 Маскоўскага ун-та, з 1857 Пецярбургскай мед.-хірург. акадэміі. Навук. працы па развіцці і прапагандзе эксперым. фізіялогіі ў Расіі, фізіялогіі апетыту і голаду, пра з’явы тармажэння ў нерв. сістэме. Увёў выкладанне мікраскапічнай анатоміі (1842). Правёў адно з першых палеагісталагічных даследаванняў маманта (1846).

т. 5, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЯШКЕ́ВІЧ Іван Баніфатавіч (26.11.1900, в. Ізабеліна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 2.7.1977),

бел. хірург. Д-р мед. н., праф. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1969), засл. ўрач Беларусі (1959). Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1926). З 1949 заг. кафедры ў Віцебскім мед. ін-це, з 1965 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па хірург. лячэнні хвароб страўнікава-кішачнага тракту і жоўцевага пузыра, траўматычным шоку, анаэробнай інфекцыі.

т. 1, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЛО́БА Анатоль Піліпавіч (21.10.1923, пас. Папоўка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 19.8.1995),

бел. вучоны-хірург. Д-р мед. н. (1988), праф. (1991). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1954). У 1968—95 працаваў у ім (у 1971—85 прарэктар). Навук. працы па праблемах абдамінальнай хірургіі, дыягнастычнага значэння пункцыі брушной поласці пры закрытай траўме жывата, інстр. метадах дыягностыкі хвароб брушной поласці, даследаваннях гемапунктату пры пазаматачнай цяжарнасці. Вынаходнік хірург. іголкі для пункцыі брушной поласці.

т. 6, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСТРА́ЦЫЯ (лац. castratio лягчанне),

штучнае выдаленне палавых залоз у жывёл і чалавека. У чалавека пры некат. хваробах палавых залоз (туберкулёз, злаякасныя пухліны) робяць хірург. К. ці выключаюць палавую функцыю гарманальным або прамянёвым метадам. У жывёл праводзяць хірург. К. з эканам. ці лек. мэтамі. Пасля яе палягчаецца групавое ўтрыманне жывёлы, яны лепш адкормліваюцца, мяса больш пажыўнае. У раслін К. — выдаленне няспелых пыльнікаў з двухполай кветкі з мэтай прадухілення самаапладнення.

т. 8, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)