ЛІ́ПМАН ((Lipmann) Фрыц Альберт) (12.6.1899, г. Кёнігсберг, цяпер Калінінград, Расія — 24.7.1986),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1950) і Лонданскага каралеўскага т-ва (1962). Скончыў Берлінскі ун-т (1924). З 1939 у Корнелскім, з 1941 у Гарвардскім ун-тах, адначасова ў 1949—57 у Масачусецкім шпіталі, з 1957 у Ракфелераўскім ін-це (ЗША). Навук. працы па абмене рэчываў у клетцы, біясінтэзе бялкоў, актывацыі сульфгідрыльных груп. Вылучыў і даследаваў кафермент А, устанавіў ролю АТФ як універсальнага пераносчыка энергіі, стварыў тэорыю назапашвання і выкарыстання энергіі ў біяхім. працэсах. Нобелеўская прэмія 1953 (разам з Х.А.Крэбсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́МЕР ((Cremer) Фрыц) (н. 22.10.1906, г. Арнсберг, Германія),
нямецкі скульптар і графік. Правадз.чл.Герм.АМ (з 1950). Ганаровы чл.АМСССР (1967). Скончыў Вышэйшую школу выяўл. і прыкладнога мастацтва (1934) і АМ (1940) у Берліне. З 1946 выкладчык Акадэміі прыкладнога мастацтва ў Вене, з 1950 кіраўнік майстэрні пры Герм.АМ (Берлін). Зазнаў уплыў Э.Барлаха. Сярод твораў: помнікі ахвярам фашызму ў Бухенвальдзе (1952—58), Равенсбруку (1959—61), Маўтгаўзене (1964—65); партрэты рабочага Ф.Франіка (1954), Б.Брэхта (1956), жывапісца І.Іона (1962); станковыя скульптуры «Ева» (1949), «Аголеная» (1958), «Укрыжаваны» (пач. 1980-х г.); цыклы літаграфій «Венгрыя» (1956), «Бухенвальд» (1955—57). Нац. прэмія ГДР 1953, 1958. Іл.гл. таксама да арт.Бухенвальд.