АГО́Л (Іосіф) (Ізраіль) Іосіфавіч (2.12.1891, г. Бабруйск — 10.3.1937),
украінскі генетык і філосаф. Акад.АНУССР (1934). Скончыў Маскоўскі ун-т (1923). У 1918—19 чл. і сакратар Мінскага губ. рэўкома, сакратар Мінскага гарвыканкома, нам. камісара па справах фінансаў БССР. Чл.ЦВК Літбела. З 1924 супрацоўнік Ін-та філасофіі, секцыі прыродазнаўчых навук Камуніст. акадэміі. Працаваў у ЗША па праблемах генетыкі дразафілы, з 1934 у АНУССР. Аўтар прац па праблемах генетыкі, арган. мэтазгоднасці, філас. пытаннях прыродазнаўства. У 1936 рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.:
Происхождение животных и человека. М., 1924;
Диалектический метод и эволюционная теория. М.; Л., 1927.
савецкі патафізіёлаг. Акад.АНСССР (1932). Акад.АМНСССР (1944), АНУССР (1929), АНБССР (1939). Ганаровы чл.АНГруз. ССР (1944). Герой Сац. Працы (1944). Скончыў Новарасійскі ун-т (1906, Адэса). З 1930 прэзідэнт АНУССР, з 1942 віцэ-прэзідэнт АНСССР. У розныя гады ўзначальваў ін-ты гематалогіі і пералівання крыві (Масква), эксперым. біялогіі і паталогіі, клінічнай фізіялогіі (Кіеў). Навук. працы па паталагічнай фізіялогіі, эндакрыналогіі, вегетатыўнай нерв. сістэме, анкалогіі, праблемах даўгалецця. Даследаванні ў галіне імунітэту, алергіі, паталогіі кровазвароту, патагенезу шоку і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ДСКІ (Аляксандр Ільіч) (19.6.1895, г. Днепрапятроўск, Украіна — 21.8.1969),
украінскі фізікахімік. Чл.-кар.АНСССР (1943), акад.АНУССР (1939). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1927 у Ін-це фіз. хіміі АНУССР, з 1939 яго дырэктар. Навук. працы па фіз. хіміі. Упершыню ў СССР атрымаў цяжкую ваду (1934) і выкарыстаў ізатопы для даследавання механізму хім. рэакцый. Аўтар падручніка «Фізічная хімія» (1928; т. 1—2. 6-е выд. 1948), манаграфій «Сучасная тэорыя электралітаў» (1934) і «Хімія ізатопаў» (2-е выд. 1957). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Літ.:
Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 71—72.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ДЗІЙ (Мікалай Калінікавіч) (3.5.1887, г. Магілёў-Падольскі, Украіна — 29.10.1965),
рускі і ўкр. гісторык л-ры. Акад.АНУССР (1945). Скончыў Кіеўскі ун-т (1911). З 1922 праф. Маскоўскага ун-та. Кіраваў аддз.стараж.-рус. л-ры ў Ін-це сусв. л-ры АНСССР (1938—47), аддз.рус. л-ры (1945—52) і аддз.стараж.укр. л-ры (1952—61) у Ін-це л-ры АНУССР. Даследаваў стараж.-рус. л-ру («Слова пра паход Ігаравы», публіцыстыка 16 ст., творы Авакума), рус. і ўкр. л-ру 18 — пач. 20 ст. (Ф.Пракаповіч, М.Ламаносаў, А.Пушкін, М.Гогаль, Л.Талстой, В.Брусаў, Т.Шаўчэнка, І.Франко і інш.), а таксама пытанні тэксталогіі.
Тв.:
Пушкин. Киев, 1949;
Лев Толстой. 3 изд. М., 1960;
Хрестоматия по древней русской литературе XI—XVII вв. 7 изд. М., 1962;
История древней русской литературы. 7 изд. М., 1966;
Литература Киевской Руси и украинского-русское литературное единение XVII—XVIII вв. Киев, 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМЕ́ЙКА (Мікалай Аляксеевіч) (17.6.1870, с. Валашноўка Роменскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 14.4.1941),
украінскі гісторык права. Чл.-кар.АНУССР (1925), д-р гісторыі права (1914). Скончыў Кіеўскі ун-т (1892). Дацэнт, праф. гісторыі рус. права Харкаўскага ун-та (1897—1920) і інш.ВНУ Харкава (1920—26), адначасова ў камісіі па вывучэнні гісторыі зах.-рус. і ўкр. права АНУССР, чл. гэтай камісіі да 1940. Вывучаў гісторыю права Стараж. Русі і ВКЛ, у т. л. праблемы ўплыву норм польск. права на заканадаўства Беларусі, Літвы, Украіны 14—16 ст. У працы «Крыніцы крымінальных законаў Літоўскага Статута» (1894) адзначаў кіруючую ролю «рускага права» ў фарміраванні прававых норм Статутаў ВКЛ 16 ст.
Тв.:
Сеймы Литовско-Русского государства до Люблинской унии 1569 г. Харьков, 1902; Опыт критического исследования Русской Правды. Вып. 1. Харьков, 1914; Система Руської Правди в її поширеній редакцїї. Київ, 1926; Інтерполяції в тексті поширеної Руської Правди. Київ, 1929. Дз.У.Караў.
украінскі судовы медык і крыміналіст, адзін са стваральнікаў суд. медыцыны і крыміналістыкі. З 1928 гал.суд.-мед. эксперт УССР. Па яго ініцыятыве ў 1923 у Харкаве створаны кабінет навук.-суд. экспертызы (з 1926 Ін-тсуд. экспертызы, з 1931 яго імя). Аўтар прац «Судова-медыцынскія, мікраскапічныя і мікрахімічныя даследаванні рэчавых доказаў» (1910), «Судовая медыцына для медыкаў і юрыстаў» (1930) і інш.
савецкі вучоны ў галіне мінералогіі і неарган. хіміі. Чл.-кар.АНСССР (1939). Акад.АНУССР (1939), Польскай АН (1956). Герой Сац. Працы (1965). З 1944 у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі сілікатаў, комплексным даследаванні мінер. багаццяў СССР і іх выкарыстанні. Стварыў новыя віды вяжучых, вогнетрывалых, ізаляцыйных матэрыялаў, буд. і спец. керамікі. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1950, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЗЕ́СКУЛ (Уладзіслаў Пятровіч) (8.3.1858, с. Папоўка Харкаўскай вобл., Украіна — 1.6.1931),
рускі і ўкр. гісторык антычнасці. Акад.АНСССР (1922), АНУССР (1925). Праф. Харкаўскага ун-та (1890—1921). Асн. працы прысвечаны эканам. і сац. гісторыі Стараж. Грэцыі, крыніцазнаўству і гістарыяграфіі антычнасці.
Тв.:
Перикл. Харьков, 1889;
«Афинская полития» Аристотеля как источник для истории государственного строя Афин до конца V в. Харьков, 1895;
рускі батанік. Акад. Пецярбургскай (1902), потым АНСССР і АНУССР (1925). Праф. (1880). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1869), працаваў у ім жа. У 1917—19 віцэ-прэзідэнт Пецярбургскай АН. Навук. працы па фізіялогіі і анатоміі раслін. Упершыню вылучыў хларафіл у крышталёвым стане (1882). Выказваў віталістычныя погляды на сутнасць жыццёвых працэсаў. Ініцыятар стварэння прэснаводнай біял. станцыі на воз. Балагое (1897), заснавальнік і прэзідэнт Рус.бат.т-ва (1915). Аўтар «Курса анатоміі раслін» і «Кароткага падручніка батанікі» (1888), «Курса дэндралогіі» (1891).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЁМЕНКА (Іван Іванавіч) (15.9.1924, с. Гаўрылаўка Новаваранцоўскага р-на Херсонскай вобл. — 27.4.1989),
украінскі археолаг. Чл.-кар.АНУССР (1982), д-ргіст.н. (1978). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1948). З 1948 навук. супрацоўнік Гіст. музея ў Днепрапятроўску. У 1958—72 у Ін-це археалогіі АНСССР, з 1973 дырэктар. З 1978 у Ін-це археалогіі АН Украіны. Вывучаў гісторыю насельніцтва Усх. Еўропы эпохі неаліту, меднага і бронзавага вякоў. Даследаваў на Беларусі (у Верхнім Падняпроўі) помнікі сярэднедняпроўскай культуры. Дзярж. прэмія Украіны 1980.
Тв.:
Племена Верхнего и Среднего Поднепровья в эпоху бронзы. М., 1967.