МАКСІМЕ́ЙКА (Мікалай Аляксеевіч) (17.6.1870, с. Валашноўка Роменскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 14.4.1941),

украінскі гісторык права. Чл.-кар. АН УССР (1925), д-р гісторыі права (1914). Скончыў Кіеўскі ун-т (1892). Дацэнт, праф. гісторыі рус. права Харкаўскага ун-та (1897—1920) і інш. ВНУ Харкава (1920—26), адначасова ў камісіі па вывучэнні гісторыі зах.-рус. і ўкр. права АН УССР, чл. гэтай камісіі да 1940. Вывучаў гісторыю права Стараж. Русі і ВКЛ, у т.л. праблемы ўплыву норм польск. права на заканадаўства Беларусі, Літвы, Украіны 14—16 ст. У працы «Крыніцы крымінальных законаў Літоўскага Статута» (1894) адзначаў кіруючую ролю «рускага права» ў фарміраванні прававых норм Статутаў ВКЛ 16 ст.

Тв.:

Сеймы Литовско-Русского государства до Люблинской унии 1569 г. Харьков, 1902; Опыт критического исследования Русской Правды. Вып. 1. Харьков, 1914; Система Руської Правди в її поширеній редакцїї. Київ, 1926; Інтерполяції в тексті поширеної Руської Правди. Київ, 1929. Дз.У.Караў.

т. 9, с. 546

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)