вёска ў Беларусі, у Любанскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПнУ ад г. Любань, 169 км ад Мінска, 42 км ад чыг. ст.Урэчча. 1197 ж., 369 двароў (1994). Цагельня. Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну, і помнік партызанам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́Я ГАРАДЗЯ́ЦІЧЫ,
вёска ў Любанскім р-не Мінскай вобл., каля р. Арэса. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 42 км на ПдУ ад г. Любань, 194 км ад Мінска, 67 км ад чыг. ст.Урэчча. 798 ж., 321 двор (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАЧЫ́,
вёска ў Любанскім р-не Мінскай вобл., каля р. Арэса, на аўтадарозе Любань—Камаровічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 2 км на ПдУ ад г. Любань, 154 км ад Мінска, 27 км ад чыг. ст.Урэчча. 1432 ж., 486 двароў (2001). Участак электрасетак, праўленне раённага спажывецкага т-ва, лесапільня, млын. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, басейн, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЦЕ́ЛЬСКІ (Анатоль Уладзіміравіч) (н. 22.8.1950, г.п.Урэчча Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1998). Скончыў БДУ (1972). З 1980 у БПА (з 1999 праф.). Навук. працы па якаснай тэорыі кіравання сістэмамі з паслядзеяннем. Прапанаваў агульны падыход даследаванняў якасных характарыстык (пунктавай паўнаты, кіравальнасці, назіральнасці і інш.) лінейных аўтаномных сістэм функцыянальна-дыферэнцыяльных ураўненняў.
Тв.:
Проблема точечной полноты в теории управления дифференциально разностными системами // Успехи мат. наук. 1994. Т. 49, вып. 2;
Задача успокоения динамической системы с запаздыванием по неполным измерениям // Автоматика и телемеханика. 1996. №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1944—54. Утворана 20.9.1944 з раёнаў Магілёўскай, Мінскай і Палескай абл. Цэнтр — г.Бабруйск. Пл. 19,7 тыс.км², нас. 654,9 тыс.чал. (1953). Уключала 14 раёнаў (Акцябрскі, Асіповіцкі, Бабруйскі, Глускі, Грэскі, Капыльскі, Кіраўскі, Клічаўскі, Любанскі, Парыцкі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі, Чырвонаслабодскі), 4 гарады (Асіповічы, Бабруйск, Слуцк, Старыя Дарогі), 8 гар. пасёлкаў (Глуск, Капыль, Клічаў, Любань, Старобін, Парычы, Урэчча, Чырвоная Слабада), 4 рабочыя пасёлкі (Глуша, Градзянка, Ялізава, Ясень). Абл.газ. «Савецкая Радзіма». 8.1.1954 Бабруйская вобласць скасавана: Акцябрскі і Парыцкі р-ны перададзены ў Гомельскую, Асіповіцкі, Бабруйскі, Кіраўскі і Клічаўскі р-ны — у Магілёўскую, астатнія — у Мінскую вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЫЎНЯ́, стопка, істопка,
тып гасп. пабудовы на Беларусі для захоўвання агародніны, садавіны, малака, часам і гасп. прылад. Вядома з 17 ст. Звычайна зрубная прамавугольная ў плане пабудова, накрытая 2- або 4-схільным дахам з драніцы ці саломы, з вокнамі без шкла, што зачыняліся драўлянымі засаўкамі (будавалі варыўню і без вокнаў); часам мела ўнутраныя выгарадкі, засекі. Ацяплялі варыўню курной печчу або гарачым вуголлем. У 19 — пач. 20 ст. на ПдЗ Беларусі варыўню часам прыбудоўвалі да сянец. У фальварках 17 — пач. 20 ст. існавалі шматкамерныя варыўні, якія мелі сенцы, каморы і інш. памяшканні (г. Давыд-Гарадок Столінскага, вёскі Дубае Пінскага, Урэчча Любанскага р-наў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РШУК (Уладзімір Канстанцінавіч) (н. 25.8.1935, г.п.Урэчча Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1980), праф. (1982). Скончыў Маскоўскі ун-т (1958). Працаваў настаўнікам, з 1960 выкладае ў ВНУ, з 1982 заг. кафедры БДУ. У 1984—94 гал. рэдактар серыі «Весніка БДУ». Даследуе сац.-эканам. і паліт. гісторыю Беларусі, праблемы грамадскіх рухаў і паліт. партый, гісторыю Вял.Айч. вайны. Адзін з аўтараў навук. дапаможнікаў «Палітычная гісторыя XX ст.» (1990), «З гісторыі палітычных партый» (1993), «Праграмныя дакументы палітычных партый» (1994).
Тв.:
В труде воспитывается человек будущего. Мн., 1963;
На галоўным напрамку. Мн., 1971;
Рост трудовой активности рабочего класса. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАБЕ́СКІ,
складаны, насычаны арнамент, заснаваны на мудрагелістым перапляценні геам. і стылізаваных раслінных матываў; часам уключае і надпісы. Развіўся ў пластычных мастацтвах арабскіх краін. У эпоху Адраджэння ў Еўропе арабескі наз. любы арнамент, які складаўся з пераплеценых ліній, стужак ці галінак. У бел. мастацтве арабескі захаваліся ў аздобе драўляных царскіх варот Благавешчанскай царквы Супрасльскага манастыра (16 ст.), у гравіраваным дэкоры шклянога посуду мануфактур Урэчча і Налібакаў (18 ст.), каваных алтарных перагародак (Троіцкі касцёл у Ружанах Пружанскага р-на, 18 ст.), каваных дзвярах бернардзінскага касцёла ў Гродне (17 ст.) і інш. Арабескі былі ўпрыгожаны шпалеры, што аздаблялі сцены гар. палаца Радзівілаў у Нясвіжы ў 18 ст., дываны Гродзенскай ткацкай мануфактуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХРЭ́М (Апанас Андрэевіч) (н. 8.2.1914, в.Урэчча Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. хімік-біяарганік. Акад.АН Беларусі (1970). Д-рхім.н. (1960), праф. (1970). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1934). З 1963 у Ін-це арган.. хіміі АНСССР, з 1972 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі, у 1974—88 дырэктар Ін-та біяарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па біяарган. хіміі стэроідаў, бялкоў, пептыдаў, нуклеатыдаў. Адкрыў з’яву рухомасці двайных сувязяў у спалучаных дыенавых злучэннях. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Конформационный анализ и установление пространственной структуры белковых молекул. Мн., 1989 (разам з С.А.Шэрманам, А.М.Андрыянавым);
Стероиды: Экол. функции. Мн., 1990 (разам з М.У.Каўганка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАНСКІ БОЙ 1941 Адбыўся паміж партызанамі Любанскага р-на Мінскай вобл. і гарнізонам ням.-фаш. захопнікаў у г.п. Любань 7 ліст. ў Вял.Айч. вайну. План аперацыі распрацаваны Мінскім падп. абкомам КП(б)Б. Ліквідацыя гарнізона была даручана 5 партыз. групам, якія ўзначальвалі А.І.Далідовіч, А.І.Мілевіч, А.І.Патрын, М.М.Розаў і Г.М.Сталяроў. Тры групы павінны былі штурмаваць аб’екты ў пасёлку, задача дзвюх — спыніць дадатковыя сілы праціўніка, што маглі прыйсці на дапамогу гарнізону з г. Слуцка і г.п.Урэчча. Напярэдадні была нейтралізавана любанская паліцыя. 7 ліст. штурмавыя групы раптоўна ўварваліся ў Любань і атакавалі ворага. У выніку двухгадзіннага бою партызаны поўнасцю разграмілі гарнізон, захапілі шмат зброі, боепрыпасаў, прадуктаў і адзення.