ЛАЗАРЭ́ЎСКІ Аляксандр Мацвеевіч (20.6.1834, с. Гірэўка, цяпер Шаўчэнкава Канатопскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 13.4.1902),
украінскі гісторык. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1858). Служыў у суд. установах на Украіне. Аўтар даследаванняў па гісторыі сялянства і агр. адносін на Левабярэжнай Украіне ў 17—18 ст. [«Маларасійскія паспалітыя сяляне (1648—1783)», 1866; «Людзі старой Маларосіі», 1882—88; «Апісанне старой Маларосіі», 1888—1902, і інш.], пра ўкр. гетманаў («Павел Палуботак», 1880; «Нататкі пра Мазепу», 1898) і інш. Увёў у навук. ўжытак шэраг каштоўных гіст. крыніц, у т. л. «Генеральнае апісанне Маларосіі» 1765—69.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛО́НЬ, Мухаедаўскі канал,
рака на Украіне і ў Гомельскай вобл., правы прыток Прыпяці. Даўж. 113 км (12,8 км цячэ па Украіне, 33,8 км па мяжы з Беларуссю; 10,9 км зноў па Жытомірскай вобл., у нізоўі па Ельскім і Нараўлянскім р-нах). Пл. вадазбору 1460 км². Асн. прытокі — Яўрэйская канава, рэкі Ханя, Храпунь, Стрэлка і Верасожка (справа). Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, парэзаная меліярац. каналамі, шыр. 30—300 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае. Каналамі Свячанскі (рака да адгалінавання ад гэтага канала наз. Верхняя Жалонь), Антонаўскі і р. Гразіва злучана з р. Славечна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Аляксей Фёдаравіч (30.3.1901, в. Лоцманская Каменка, цяпер у складзе г. Днепрапятроўск, Украіна — 1989),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Украіне ў Вял.Айч. вайну. Ген.-маёр (1943).
Двойчы Герой Сав. Саюза (1942, 1944). З вер. 1941—1-ы сакратар Чарнігаўскага, з 1943 — Валынскага падп. абкомаў КП(б)У, адначасова камандзір Чарнігаўскага, пазней — Чарнігаўска-Валынскага партыз. злучэнняў, якія дзейнічалі на Украіне, Беларусі і ў Расіі. З 1944 на парт. рабоце, у 1957—79 — міністр сац. забеспячэння УССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1537—79. Аўтар кніг «Падпольны абком дзейнічае» (кн. 1—2, 1949), «Апошняя зіма» (1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКОЕ Э́ХО»,
штотыднёвая грамадска-паліт., літ. і эканам. газета. Выдавалася 30.5—1.11.1918 у Кіеве на рус. мове, частку матэрыялаў друкавала па-беларуску. Асн. задача — гуртаванне беларусаў, якія жылі на Украіне, забеспячэнне іх сувязі з радзімай. Праводзіла ідэю нац. аб’яднання бел. сіл на Украіне і Беларусі ў цэлым. Выступала за адбудову, умацаванне і незалежнасць бел. дзяржавы, яе свабоднае нац. і эканам. развіццё, нац. адраджэнне, аб’яднанне ўсіх грамадскіх сіл бел. народа дзеля рэалізацыі нац. інтарэсаў, прызнанне суверэннасці Беларусі з боку суседніх дзяржаў. Пісала пра мінулае, сучаснае і перспектывы бел. адраджэнскага руху, асвятляла дзейнасць урада БНР, пытанні дзярж.буд-ва і культ. жыцця на Беларусі і інш. Выйшла 9 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗО́ЛУШКА»,
пячора на Пд Букавіны, на Украіне. Даўж. каля 40 км. Утварылася ў тартонскіх (неагенавых) гіпсах. Характэрны сталактыты і сталагміты, гіпсавыя кветкі. Дно ўкрыта гліністымі наносамі. Спелеатурызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМО́ЛКА,
лёгкая шапачка без аколышка, з мяккага матэрыялу, якая шчыльна прылягае да галавы. У Польшчы, Беларусі і Украіне Я. здаўна называюць падобны на яе традыц. яўрэйскі галаўны ўбор кіпу.