Нар. арт. Эстоніі (1958). Нар. арт СССР (1970). Герой Сац. Працы (1984). Вучыўся ў студыі драм. мастацтва ў Тарту (1934—36). З 1940 гал. рэжысёр т-ра «Ванемуйне» (г.Тарту). Сярод пастановак: оперы «Агні помсты» Э.Капа (1945), «Бераг бур» Г.Эрнесакса (1958), «Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева (1962), «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча і «Лебядзіны палёт» В.Торміса (1966), «Джоні з Гвіяны» А.Буша (1969), «Піквікскі клуб» Р.Шантыра (1978); драм. спектаклі: «Мяшчане» (1946), «Ягор Булычоў і іншыя» (1950) М.Горкага, «Венецыянскі купец» (1958), «Карыялан» (1964) У.Шэкспіра, «Жыццё Галілея» (1961), «Швейк у другой сусветнай вайне» (1967) Б.Брэхта, «Дзікі капітан» Ю.Смуула (1965), «Сумленне» Э.Ранета (усе ў т-ры «Ванемуйне»), Пастаноўкі вылучалі глыбіня трактоўкі сцэн. вобразаў, арыгінальнае вырашэнне масавых сцэн. Сярод роляў: Ральф («Жыццё ў Цытадэлі» А.Якабсана), Хігінс («Пігмаліён» Б.Шоў), Трыгорын («Чайка» А.Чэхава), Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога). Дзярж. прэмія Эстоніі 1947. Дзярж. прэмія СССР 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЕЗБА́РДЗІС, Безбард (Biesbārdis) Каспар Каспаравіч (8.12.1806, воласць Слока, Латвія — 12.9.1886), латышскі публіцыст і грамадскі дзеяч; адзін з лідэраў руху младалатышоў. Вучыўся ў Дэрпцкім ун-це (г.Тарту). Аўтар першага філас. артыкула на лат. мове. Выступаў супраць ням. засілля ў Прыбалтыцы, за сац. правы латышоў-сялян, за самабытнае развіццё лат. культуры. Пераклаў на лат. мову творы Ф.Шылера, Вергілія, Сафокла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ДЭБУР ((Ledebour) Карл Фрыдрых) (8.7.1785, г. Штральзунд, Германія — 4.7.1851),
нямецкі батанік. Скончыў Грайфсвальдскі ун-т (1805). З 1805 дырэктар Бат. сада і праф. ун-та (1811—36) у г. Дэрпт (цяпер г.Тарту, Эстонія). Сабраў і апісаў каля 400 відаў раслін Алтая, склаў зводку больш чым па 6,5 тыс. відаў сасудзістых раслін Расіі Аўтар працы «Флора Расіі» (т. 1—4, 1842—53).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ ГІ́ЛЬДЫЯ,
прывілеяванае саслоўнае аб’яднанне буйных купцоў і ўладальнікаў нерухомасці (пераважна немцаў) у 14—19 ст. у прыбалтыйскіх гарадах. Узнікла ў сярэдзіне 14 ст. ў гарадах Лівоніі — Таліне, Рызе, Тарту і інш. на ўзор ням. гарадоў. Уплывала на дзейнасць гар. савета (рата або магістрата), які папаўняўся ў парадку кааптацыі толькі членамі Вялікай гільдыі. Праіснавала да ўвядзення агульнарас. гарадавога палажэння ў 1877 і часткова да суд. рэформы ў Прыбалтыцы ў 1889.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛУНАН ((Alunāns) Адольф) (11.10.1848, г. Елгава, Латвія — 5.7.1912),
латышскі акцёр, рэжысёр, драматург; заснавальнік нац.т-ра і драматургіі. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1866. Працаваў у ням. т-рах у Тарту, Таліне, Пецярбургу. Выконваў пераважна камедыйныя ролі. Арганізатар, кіраўнік і рэжысёр першага нац.т-ра (Рыга, 1870—85), перасоўнай трупы ў Елгаве (1885—1904). Аўтар п’ес: «Дамарослы», «Радасць і гора», «Нашы продкі» і інш., артыкулаў пра тэатр. мастацтва, успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЙРАЛЬТ ((Viiralt) Эдуард Антонавіч) (20.3.1898, в. Губаніцы Ленінградскай вобл. — 8.1.1964),
эстонскі графік. Вучыўся ў Вышэйшай маст. школе «Палас» у Тарту (1919—24), Дрэздэнскай АМ (1922—23). Жыў і працаваў пераважна ў Парыжы. Пад уплывам экспрэсіянізму ствараў напружана-драм. гратэскавыя гравюры, у якіх адлюстраваны трагічныя гарадскія кантрасты («Кабарэ», 1931, «Прапаведнік», 1932), гармонія чалавека і прыроды («Дзяўчынка-берберка з вярблюдам», 1940, «Ваколіцы Вільяндзі», 1943). Аўтар партрэтаў (мастака К.Раўда, «Эстонская дзяўчына» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАЧЭ́ЎСКІ (Вячаслаў Віктаравіч) (15.2.1887, Ташкент — ?),
бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д-рмед.н. (1941), праф. (1938). Скончыў Юр’еўскі ун-т (1914; г.Тарту). У 1934—50 у Мінскім мед. ін-це, з 1945 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1955 у Ленінградскім сан.-гігіенічным ін-це. Навук. працы па патагенезе, клініцы, дыягностыцы, прафілактыцы інфекц. хвароб, праблемах алергіі.
Тв.:
Прырода інфекцыйных хвароб і мерапрыемствы па барацьбе з імі. Мн., 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ЙЦВАЛЬД ((Kreutzwald) Фрыдрых Рэйнхальд) (26.12.1803, вол. Йыэперэ, Ракверэскі р-н, Эстонія — 25.8.1882),
эстонскі пісьменнік, фалькларыст, асветнік; пачынальнік эст.нац. л-ры. Скончыў Дэрпцкі ун-т (г.Тарту, 1833). Дэбютаваў у 1830-я г. (публіцыстычныя і фалькл.-этнагр. артыкулы). Аўтар сатыр. апавяданняў, кнігі вершаў «Песні вірускага спевака» (1865). Збіральнік і складальнік эст.нар. эпасу «Калевіпоэг» (выд. 1857—61), зб-ка літаратурна апрацаваных «Старадаўніх эстонскіх народных казак» (1866). На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Б.Сачанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ХІН (Мікалай Андрыянавіч) (16.7.1872, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 21.11.1946),
расійскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рвет.н. (1936), праф. (1919). Скончыў вет.ін-т у г. Юр’еў (1896, цяпер Тарту, Эстонія). З 1919 першы рэктар Маскоўскага вет. ін-та, потым заг. кафедры. Навук. працы па бактэрыялогіі і імуналогіі. Адкрыў узбуджальніка лептаспірозу буйн. раг. жывёлы, распрацаваў методыкі прыгатавання шэрагу вакцын і сываратак.
Тв.:
Курс частной микробиологии для ветеринарных врачей и студентов. М.; Л., 1926.
эстонскі жывапісец і графік. Засл. дз. маст. Эстоніі (1946). Вучыўся ў студыі А.Ажбе (Мюнхен, 1911—13). Выкладаў у Вышэйшым маст. вучылішчы імя К.Мягі (1940—41), маст. ін-це (1944—50) у Тарту, праф. (1938). У творчасці прыкметны ўплыў імпрэсіянізму і футурызму: «У кавярні» (1918), «Рачны порт» (1938) і інш. Працаваў у галіне кніжнай графікі: «Чалавек і сфінкс» І.Барбаруса (1919), «Песня песняў» Саламона (1932) і інш.