ГЛАДКЕ́ВІЧ Уладзімір Васілевіч (н. 15.11.1954, г. Жодзіна Мінскай вобл.),
бел. графік і жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1975), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1986). З 1987 выкладчык Бел.АМ (з 1997 дацэнт). Аўтар станковых графічных твораў: серыі «Хворыя воблакі» (1989), «Вяртанне Францыска Скарыны» (1990), «Стварэнне свету» (1992), «Вузлы і дрэвы» (1995) і інш. Аформіў і праілюстраваў паэму «Тарас на Парнасе» (1992), зб. «Легенды і казкі польскіх і беларускіх паэтаў» (1992), кн. «Зіма з летам сустракаецца» (1995). Сярод жывапісных твораў: «Затопленыя вёскі» і «Малітва» (усе 1994—95), трыпціх «Метамарфозы» (1996) і інш. Валодае разнастайнай сімволіка-алегарычнай выяўл. мовай, у творах — імкненне да апалітычнасці і маст. абагульнення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАДЖА́НАЎ Сяргей Іосіфавіч (9.1.1924, Тбілісі — 20.7.1990),
кінарэжысёр. Нар.арт. Украіны (1990). Нар.арт. Арменіі (1990). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1951). Працаваў на Украіне, у Грузіі, Арменіі. Выкарыстанне міфал. і легендарных матываў, фальклорная паэтыка, сімволіка прасторы і колеру, спалучэнне традыцый розных нац. мастацтваў у адзінай вобразнай сістэме выявіліся ў фільмах «Цені забытых продкаў» (1966, паводле твораў М.Кацюбінскага), «Колер граната» (1969, на падставе біяграфіі і паэзіі Саят-Нава; сцэнарый П.), «Легенда пра Сурамскую крэпасць» (1984), «Ашык-Керыб» (1988, абодва з Д.І.Абашыдзе). Сярод інш. фільмаў: «Наталля Ужвій» (1957), «Украінская рапсодыя» (1961), «Думка» (1966), «Арабескі на тэмы Пірасмані» (1985). Аўтар арыгінальных калажаў і пластычных кампазіцый. Падвяргаўся ганенням з боку афіц. улад, двойчы быў у зняволенні па сфабрыкаваных абвінавачваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРКО́ЎСКІ Арсеній Аляксандравіч (12.6.1907, г. Кіраваград, Украіна — 27.5.1989),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1929). Друкаваўся з 1926. Першая кніга паэзіі — «Перад снегам» (1962). У зб-ках «Зямлі — зямное» (1966), «Чарадзейныя горы» (1978), «Зімовы дзень» (1980), «Ад юнацтва да старасці» (1987) і інш. сцверджанне цэласнасці духоўнага жыцця чалавека, успрыняцце надзённага ў кантэксце агульначалавечага, ант. і біблейская сімволіка, усх. матывы, тэмы паэта і паэзіі, кахання. Паэзіі 1. ўласцівы напружаная філасафічнасць, маштабнасць, шчырасць. Аўтар артыкулаў пра паэзію і праблемы маст. перакладу, рэцэнзій. Перакладаў з арм., груз., арабскай і інш. моў. Дзярж. прэмія Каракалпакіі 1967. Дзярж. прэмія Туркменістана 1971. Дзярж. прэмія СССР 1989 (пасмяротна).
Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі.
Тв.:
Избранные стихотворения, поэмы, переводы, 1929—1979. М., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў Юрый Палікарпавіч (11.2.1941, станіца Ленінградская Краснадарскага краю, Расія — 17.11.2003),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1970), з 1987 выкладаў у ім. Адначасова з 1997 у час. «Наш современник». Друкаваўся з 1957. Кн. паэзіі «Навальніца» (1966), «Выходзячы на дарогу, душа азірнулася» (1978), «Адпушчу сваю душу на волю» (1981), «Рускі вузел» (1983), «Ні рана ні позна» (1985), «Залатая гара» (1989) і інш. пра ўзаемаадносіны людзей, каханне, прыроду, прасякнутыя матывамі космасу, гістарычнага шляху Расіі. Яго паэзіі ўласцівы незвычайная сімволіка, багацце асацыяцый, маштабнасць сэнсавага рада. На рус. мову пераклаў асобныя вершы М.Багдановіча, М.Танка. Дзярж. прэмія Расіі 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛЕЦ (Kawalec) Юльян (н. 11.10.1916, мяст. Вжавы Тарнабжэскага ваяв., Польшча),
польскі празаік і публіцыст. Вучыўся ў Ягелонскім ун-це. Першы зб.апавяд. «Сцежкі сярод вуліц» (1957). У зб. навел «Звалены вяз» (1962), мікрараманах «Да зямлі прыпісаны» (1962), «Танцуючы ястраб» (1964), «Шэры арэол» (1973), раманах «Вясельны марш» (1966), «Пераплывеш раку» (1973), аповесцях «Шукаю дом», «Заклік» (абедзве 1968), «Выкрасці брата» (1982), зб.апавяд. «Гітара з райскай чарэшні» (1990) паказаў жыццё вёскі ў складаных гісторыка-сац. умовах, змены ў побыце і свядомасці сялян пасля 1945, пошукі гармоніі з сял. светам і інш. Прозе ўласцівы сімволіка, часовыя інверсіі, біблейская стылізацыя. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі В.Гапава, Я.Брыль, А.Бажко, П.Стафановіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЗІНА Таццяна Яўгенаўна (16.8.1908, г. Няміраў Вінніцкай вобл., Украіна — 23.9.1992),
бел. мастак. Скончыла Адэскі маст.ін-т (1935). З 1936 працавала на кінастудыях «Мастэхфільм» і маст. фільмаў у г. Адэса (Украіна). З 1941 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Працавала ў галіне сцэнаграфіі, а таксама ў станковым жывапісе. Найб. значныя работы — эскізы дэкарацый да спектакляў «Тры апельсіны» К.Гоцы (1946), Дні нашага нараджэння» І.Мележа (1958), «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча (1959), опер «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1948), «Машэка» Р.Пукста (1957), «Сцяпан Разін» А.Касьянава (1971). Лепшым сцэнаграфічным творам уласцівы рамант.сімволіка, імкненне выявіць атмасферу часу і дзеяння лаканічнай дэталлю. Аўтар станковых твораў: пейзажы «Возера Нясвіж» (1954), «У садзе» (1960); нацюрморты: «Восеньскі нацюрморт» (1956), «Кветкі ў кошыку» (1960), «Кветкі ў вазе» (1962), «Сашыны цацкі» (1966) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭВАСЯ́Н Грант Ігнатавіч (н. 12.2. 1935, с. Ахнідзор, Арменія),
армянскі пісьменнік. Скончыў Ерэванскі пед.ін-т (1962). Друкуецца з 1959. У кнігах аповесцей і апавяданняў «Мы і нашы горы», «Аранжавы табун» (абедзве 1962), «Жнівень» (1967), «Маці едзе жаніць сына», «Жыла зямлі» (абедзве 1973), «Наш бег», «Дрэвы» (абедзве 1978), «Ташкент» (1982), «Гаспадар» (1983) і інш. жыццё сучаснай вёскі, складаны свет чалавечых узаемаадносін, непарыўная сувязь чалавека і прыроды. Яго творам уласцівы паглыблены псіхалагізм і філас.сімволіка, тонкае паэтычнае светаадчуванне, лірызм і гумар. Аўтар п’ес, кінасцэнарыяў. Дзярж. прэмія Арменіі 1983. Дзярж. прэмія СССР 1984. На бел. мову асобныя творы М. пераклалі А.Васілевіч, У.Васілевіч, М.Гіль, М.Татур, Г.Шаранговіч, А.Шарахоўская, Г.Шупенька.
Тв.:
Бел.пер. — Мы і нашы горы: Аповесці, апавяданні. Мн., 1988;
Рус.пер. — Твой род: Повести и рассказы. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКІ́ТА Віктар Васілевіч (н. 25.4.1955, г. Гродна),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). У 1981—86 выкладаў у ім. Працуе пераважна ў станковай (творы па матывах паэм Я.Купалы «Курган», «Адвечная песня», 1982; серыі паводле зб. У.Караткевіча «Мая Іліяда», 1983; «Гродна — горад мой старажытны...», 1988 і інш.) і кніжнай (іл. да кніг «Мудрыя дарадцы», 1983; «Жывая вада», 1985, «Палескія легенды», 1986, А.Грачанікава; «Санеты і трагедыі» У.Шэкспіра, 1989; «Скарына на Градчанах» А.Лойкі, 1990; «Чортаў скарб» У.Караткевіча, 1995; да серыі «Французскія народныя казкі», 1997) графіцы, а таксама ў жывапісе («Падзенне Ікара», 1993; «Горад мой старажытны», 1995; «Легенда Свіцязі», «Край мой родны», абодва 1999, і інш.) і камбінаванай тэхніцы («Зніклыя цывілізацыі», 1994; «Графіка мора», «Графіка лесу», «Бацькаў кошык», усе 1999). Работы М. адметныя метафарычнасцю, сімволіка-алегарычнымі матывамі, асацыятыўнасцю.
В.Мікіта. Ілюстрацыя да кнігі А.Лойкі «Скарына на Градчанах». 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЭВІЯТУ́РА (італьян. abbreviatura ад лац. abbrevio скарачаю),
1) у мове — назоўнік, утвораны шляхам спалучэння некалькіх слоў, якія ўваходзяць у новае часткамі. Абрэвіяцыя (утварэнне абрэвіятуры) як спосаб словаўтварэння пашырылася ў асн.еўрап. мовах на пач. 20 ст., у бел. мове — у 1920-я г. У сучаснай бел. мове паводле структуры вылучаюцца абрэвіятуры: ініцыяльныя (з пачатковых літар — ВНУ або гукаў — ААН), складовыя (з пачатковых частак слоў — сельмаг); змешанага (складова-ініцыяльнага) тыпу; утвораныя з часткі першага слова і канцавой — другога (мапед); з пачатковай часткі і цэлага слова (дзяржзаказ).
2) У музыцы — сімволікамуз. тэксту (спец. знакі, літары, лічбы), якая служыць для спрашчэння або скарачэння нотнага пісьма. Абрэвіятуры спрашчэння абазначаюць паўтарэнне раздзелаў формы твора, элементаў муз. мовы, выканальніцкіх адценняў, паўз, перанясенне гукаў на актаву і больш уверх ці ўніз. Абрэвіятуру скарачэння выкарыстоўваюць у назвах муз. інструментаў, для пазначэння дынамічных і выразных адценняў, выканальніцкіх прыёмаў, а таксама ў назвах муз. тэм і твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮ́ЕЎ Мікалай Аляксеевіч [22.10.1884, в. Каштугі (?) Выцегарскага р-на Валагодскай вобл., Расія — паміж 23 і 25.10.1937], рускі паэт. Друкаваўся з 1904. Першыя зб-кі «Сосен перазвон» і «Брацкія песні» (абодва 1912) вытрыманы ў стылі раскольніцкіх песнапенняў, духоўных вершаў, апокрыфаў. Быў блізкі да сімвалістаў, узначальваў т.зв. «новасялянскую» плынь у рус. л-ры (С.Ясенін, А.Шыраевец, С.Клычкоў і інш.), паўплываў на раннюю творчасць Ясеніна. Архаічная па форме паэзія К. (зб-кі «Лясныя былі», 1913; «Мірскія думы», 1916; «Песнаслоў», кн. 1—2, 1919; «Ільвіны хлеб», 1922; «Хата і поле», 1928; паэмы «Пагарэльшчына», выд. 1987; «Песня пра Вялікую Маці», выд. 1991; і інш.) прасякнута сял. патрыярхальна-рэліг. настроямі, непрыхільным стаўленнем да горада і культуры індустр. Захаду. Ёй уласцівы нар.міфалагічная сімволіка, містыка-рамантычная інтэрпрэтацыя рус.нац. характару. У 1934 арыштаваны і сасланы ў Нарымскі край. Расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў У.Свяжынскі.
Тв.:
Стихотворения и поэмы. Архангельск, 1986;
Избранное. М., 1988;
Песнослов: Стихотворения, поэмы. Петрозаводск, 1990;