рака ў Марока. Даўж. 520 км, пл.бас. больш за 50 тыс.км². Пачынаецца на схілах хр.Сярэдні Атлас, упадае ў Міжземнае м.Сярэдні расход вады каля г. Мешра-Кліла 23 м³/с. У ніжнім цячэнні гідравузел і арашальная сістэма Мешра-Хамады, вышэй плаціна, ГЭС, вадасховішча і арашальная сістэма Мешра-Кліла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕФ (франц. nef ад лац. navis карабель),
карабель, у хрысціянскіх храмах прадаўгаватае памяшканне, частка інтэр’ера, абмежаваная з аднаго ці абодвух бакоў радам калон ці слупоў. Адрозніваюць Н. сярэдні, бакавыя і папярочныя (трансепт). Вядомы са старажытнасці ў храмах тыпу базілікі. На Беларусі пашыраны з 16 ст.Сярэдні Н., звычайна больш высокі за бакавыя, асвятляўся невысокімі аконнымі праёмамі над дахамі бакавых Н., у алтарнай ч. завяршаўся апсідай або прэсбітэрыем (у некат. храмах існавалі сярэднія Н. без апсід). На скрыжаванні сярэдняга Н. і трансепта часта рабілі купал на барабане, у бакавых размяшчалі алтары. У архітэктуры готыкі Н. мелі складаныя ўзорыстыя скляпенні, у архітэктуры барока і класіцызму сярэдні Н. звычайна перакрываўся цыліндрычным з распалубкамі, бакавыя — крыжовымі скляпеннямі. Скляпенні Н. ўпрыгожвалі дэкар. лепкай, размалёўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЗ(А)... (ад грэч. mesos сярэдні, прамежкавы), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае сярэднюю велічыню ці прамежкавае становішча чаго-небудзь (напр., мезадэрма, мезасфера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТЫ́Т [ад грэч. us(ōtos) вуха + ...іт],
запаленне вуха. Адрозніваюць атыт вонкавы, сярэдні і ўнутраны. Вонкавы — запаленне вушной ракавіны і вонкавага слыхавога праходу ў выніку траўматызму і пранікнення інфекцыі. Суправаджаецца болем у вуху, гноепадобнымі выдзяленнямі, зніжэннем слыху, ацёчнасцю вушной ракавіны. Сярэдні востры (запаленне барабаннай поласці, еўстахіевай трубы) узнікае пры пранікненні ў поласць сярэдняга вуха мікробаў. Прыкметы: колючы боль у вуху, паніжэнне слыху, павышэнне тэмпературы цела. Сярэдні хранічны цягнецца гадамі, у барабаннай перапонцы ўтвараецца ўстойлівая адтуліна, з вуха цячэ гной, паніжаецца слых. Унутраны (запаленне ўнутр. вуха — вушнога лабірынта), лабірынт гнойны, калі гінуць канцы слыхавога нерва ў лабірынце вуха, што прыводзіць да страты слыхавой і вестыбулярнай функцый, і лабірынтыт серозны — ацёк тканкі; пасля завяршэння працэсу вестыбулярная функцыя аднаўляецца, слыхавая — часткова. Сімптомы: галавакружэнне, расстройства раўнавагі, млоснасць, ірвота, зніжэнне або поўная страта слыху. Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае, у цяжкіх выпадках — хірургічнае. Атыты могуць прыводзіць да глухаты, менінгітаў, абсцэсаў мозгу, сепсісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СЬ,
малая планета № 2170. Сярэдні дыяметр 6 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна 2,4 а.а., перыяд абарачэння 3,7 г. Адкрыта ў 1971 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДЗАНА́КІ І ІДЗАНА́МІ,
у японскай міфалогіі і рэлігіі сінта вышэйшыя багі (муж і жонка), апошнія з 5 пакаленняў багоў, якія з’яўляліся на свет парамі; першыя багі, якія мелі антрапаморфнае аблічча і маглі нараджаць іншых багоў. І. і І. стварылі сярэдні слуп Зямлі і Японскія а-вы, нарадзілі многіх багоў і багінь, у т. л. багіню Сонца Аматэрасу, бога ночы і Месяца Цукуёмі, бога ветру і вады Сусанаа.
І. і І. стварылі сярэдні слуп Зямлі і Японскія а-вы, нарадзілі многіх багоў і багінь, у т. л. багіню Сонца Аматэрасу, бога ночы і Месяца Цукуёмі, бога ветру і вады Сусанаа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ТА ШМІТ,
малая планета № 2108. Сярэдні дыяметр 18 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца 364,5 млн.км, перыяд абарачэння 3,8 г. Адкрыта ў 1948 у Сімеізскай абсерваторыі (Крым, Украіна). Названа ў гонар О.Ю.Шміта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗГАВЫ́Я ПУЗЫРЫ́,
расшырэнні пярэдняга галаўнога аддзела нервовай трубкі ў зародку пазваночных жывёл і чалавека. Адрозніваюць 5 М.п., якія ў ходзе развіцця ператвараюцца ў пярэдні, прамежкавы, сярэдні, задні і прадаўгаваты мозг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭСТ,
малая планета № 3232. Сярэдні дыяметр 16 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна З а.а., перыяд абарачэння 5,2 г. Адкрыта ў 1974 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар Брэсцкай крэпасці-героя і яе абаронцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ГІЯ,
малая планета № 3501. Сярэдні дыяметр 17 км, пл. каля 90 км², сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна 3 а.а., перыяд абарачэння 5 гадоў. Адкрытая ў 1971 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Наз. ў гонар астранома Алега Коратцава.