ПАГО́ДЗІН (Павел Паўлавіч) (28.2.1916, в. Дамашняя Лыскаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 13.2.1983),
бел. мастак. Скончыў Горкаўскае маст. вучылішча (1940). Працаваў пераважна ў станковым жывапісе ў рэаліст. манеры, а таксама ў графіцы і плакаце. Аўтар карцін «А.П.Чэхаў на Сахаліне» (1950), «Южна-Сахалінск» (1952), «Зімовы пейзаж», «Вадавоз» (абедзве 1953), «Перадсвяточны вечар», «Вяртанне да мірнай працы» (абедзве 1960), «Выратаванне сцяга» (1961), «Зжатае поле», «Мінск увечары» (абедзве 1962), «Хлеб-соль» (1972), партрэта П.І.Клімука (1978), трыпціха «Брэсцкая крэпасць» (1966—71), графічнай серыі «Брэсцкая крэпасць» (1966—71), плаката «Слава героям космасу!» (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАЗНАВА́ЛЬНЫЯ ЗНА́КІ,
адзнакі на транспартных сродках, ваен. тэхніцы і ўзбраенні. Вызначаюць іх дзярж. прыналежнасць, прызначэнне, дачыненне да аб’яднанняў, відаў і родаў войскаў і інш. Складаюцца з сімвалаў, літар, лічбаў, спец. знакаў і іх камбінацый.
Апазнавальныя знакі лятальных апаратаў (ЛА) вызначаюцца Міжнар. арг-цыяй грамадз. авіяцыі (ІКАО). Звычайна складаюцца з пач. літар назвы дзяржавы і лічбавага знака, які прысвойваецца ЛА пры занясенні ў рэестр грамадз.паветр. суднаў дзяржавы. Наносяцца на крылы, бакавыя паверхні фюзеляжа, кіль. Ваен. самалёты і верталёты маюць апазнавальныя знакі ў выглядзе геам. фігур (кругоў, квадратаў, палос, зорак, крыжоў і інш.). Напр., апазнавальныя знакі ЛА Германіі — чорны крыж і выява дзярж.сцяга; Японіі — чырвоны круг; ЗША — белая пяціканцовая зорка. Апазнавальныя знакі караблёў і суднаў (у т. л.ваен.) — выява дзярж.сцяга і бартавы нумар (вялікія караблі маюць таксама ўласную назву). Апазнавальныя знакі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, іх прыналежнасці да віду ўзбр. сіл, роду войскаў (службы) маюць большасць дзяржаў. Апазнавальныя знакі прыналежнасці да аб’яднання, злучэння і інш. ўключаюць іх эмблемы і групу лічбаў, іншыя апазнавальныя знакі — спец. каляровыя знакі ў выглядзе палос, рысункаў, геам. фігур і г.д. На грамадз.трансп. сродках наносяцца міжнар. апазнавальныя знакі (гл.табл.).
Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь апазнавальныя знакі — круг, падзелены гарызантальнай лініяй. У верхняй палове круга літары МА, знізу — выява дзярж.сцяга. На аўтамабілі, матацыклы, прычэпы таксама наносяцца: чырвоны крыж — на санітарныя машыны; Т — на машыны трансп. групы; ВАІ — на аўтамабілі і матацыклы ваен. аўтаінспекцыі і інш.
Міжнародныя апазнавальныя знакі на аўтамабілях
Аргенціна
RA
ЗША
USA
Расія
ROS
Аўстрыя
A
Ізраіль
IL
Румынія
RO
Балгарыя
BG
Індыя
IND
Турцыя
TR
Беларусь
BY
Іспанія
E
Украіна
UA
Бельгія
B
Італія
I
Фінляндыя
SF
Бразілія
BR
Канада
CON
Францыя
F
Венгрыя
H
Кітай
TJ
Чэхія
CZ
Вялікабрытанія
GB
Латвія
LR
Швейцарыя
CH
Германія
D
Нарвегія
N
Швецыя
S
Данія
DK
Партугалія
P
Югаславія
YU
Егіпет
ET
Польшча
PL
Японія
J
Апазнавальныя знакі на ваенных самалётах: 1 — Вялікабрытаніі; 2 — ЗША; 3 — Італіі; 4 — Кітая; 5 — Фінляндыі; 6 — Францыі; 7 — ФРГ; 8 — Японіі.Апазнавальныя знакі (эмблемы) на трубах гандлёвых суднаў: 1 — Вялікабрытаніі (кампанія «Рабінзон энд Сан»); 2 — Галандыі («Конінклійке»); 3 — ЗША («Мобіл Ойл»); 4 — Італіі («Адрыятыка Сасьетэ»); 5 — Канады («Уэстэрн Канада Стымшып»); 6 — Турцыі («Дэнезчылык Банкасы»); 7 — ФРГ («Ханза»); 8 — Японіі («Таё Каюн Сангуо»).Апазнавальныя знакі авіяэскадрылляў. Тактычных знішчальных: 1—2 — Вялікабрытаніі; 9—12 — ЗША; знішчальных: 3—4 — Вялікабрытаніі; 5—8 — Францыі («Эльзас», «Іль дэ Франс», «Нармандыя—Нёман», «Ларэн»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМАНО́ВІЧ (Маркіян Якаўлевіч) (10.11.1895, в. Дзяменічы Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 20.9.1937),
савецкі ваен. дзеяч, камкор. Удзельнік 1-й сусв. вайны. Скончыў школу прапаршчыкаў (1916), штабс-капітан. З 1918 у Чырв. Арміі. У 1919—20 камандзір брыгады, удзельнік разгрому англа-амер. інтэрвентаў на Поўначы, армій Урангеля, Махно. Узнаг. 2 ордэнамі Чырв.Сцяга. Пасля грамадз. вайны камандзір дывізіі, корпуса. З 1926 пам. камандуючага Беларускай, з 1928 — Сярэднеазіяцкай і Маскоўскай ваен. акругамі. З 1933 нач. Акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА, адначасова з 1934 чл.Ваен. савета пры Наркамаце абароны СССР. З сак. 1937 нам. камандуючага Ленінградскай ваен. акругай. Чл.ЦВКБССР у 1925—27, канд. у чл.ЦВКБССР у 1927—28. Беспадстаўна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМУДЗІ́НСКІ (Генадзь Яўгенавіч) (29.1.1897, г. Ніжняудзінск, Расія — 22.9.1938),
бел. графік. Вучыўся ў Петраградскай АМ (1914—15). З 1921 у Мінску, супрацоўнічаў у газ. «Звязда» (1927—28), на старонках якой друкаваліся яго плакаты, паліт. карыкатуры. Адзін з заснавальнікаў бел.сав. кніжнай графікі. Аформіў кнігі «Досвіткі» М.Гарэцкага (1926), «Як у нас вайна была» А.Няверава (1927), казкі і інш. 3 твораў станковай графікі «Пагром», «Мінская конка», «Згода нявесты», «Бежанцы» (1916), «Араты» (1925) і інш. Аўтар маркі Бел.дзярж. выдавецтва, эскіза ордэна Прац.Чырв.СцягаБССР і граматы да яго (усе 1924).
Літ.:
Церашчатава В.В. Беларуская кніжная графіка 1917—1941. Мн., 1978.
І.М.Каранеўская.
Г.Змудзінскі. Бежанцы. 1916.Г.Змудзінскі. Марка Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. 1924.
ваенны дзеяч. Скончыў Ваен.-акад. курсы вышэйшага каманднага складу РСЧА (1924). З 1906 у арміі. За рэв. агітацыю сярод салдат у 1910 зняволены на 3 гады ў турму. У 1-ю сусв. вайну прапаршчык, узнаг. 3 Георгіеўскімі крыжамі. З 1918 у Чырв. Арміі. У 1919—20 камандзір палка на Усх. і Зах. франтах, удзельнічаў у вызваленні ад польскіх войск Смалявіч, Мінска, Баранавіч, Ваўкавыска, Слоніма. У 1922 камандаваў групай войск пры вызваленні Прымор’я, у 1923 — экспедыцыяй па ліквідацыі войск ген. Пепяляева. У 1924—28 камандаваў дывізіямі на Беларусі. З 1929 камандзір корпуса, удзельнічаў у ліквідацыі канфлікту на Кітайска-Усх. чыгунцы. Чл.ЦВКБССР (1927—29). Адзін з першых кавалераў 4 ордэнаў Чырв.Сцяга.
ваенны дзеяч. Скончыў Маскоўскую школу прапаршчыкаў (1916), Ваен. акадэмію імя Фрунзе. У 1917 вёў антываен. прапаганду сярод салдат. За ўдзел у ліпеньскіх падзеях 1917 арыштаваны. Напярэдадні Кастр.ўзбр. паўстання старшыня штаба Чырв. гвардыі Выбаргскага р-на Петраграда, камісар гвардыі Маскоўскага рэзервовага палка. У 1918 удзельнічаў у ліквідацыі Доўбар-Мусніцкага мяцяжу 1918, у барацьбе супраць герм. акупантаў, чл. Вышэйшай ваен. інспекцыі, чл.РВС Рэзервовай арміі. З студз. 1919 чл.РВСУкр. фронту, з лета 1919 у 1-й Коннай арміі, камісар 11-й кав. дывізіі. Узнагар. ордэнам Чырв.Сцяга. У 1930-я г. на дыпламат. рабоце ў Японіі, потым на камандных пасадах у Чырв. Арміі. У 1938 арыштаваны і засуджаны на ссылку ў лагерах, дзе і памёр. У 1956 рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВІ́ЦЕБСК»,
рачны манітор сав. Пінскай ваен. флатыліі, які вызначыўся ў абарончых баях на Беларусі і Украіне летам — восенню 1941 у Вял.Айч. вайну. Пабудаваны ў 1920 у Гданьску, прайшоў некалькі мадэрнізацый. Да 24.10.1939 наз. «Warszawa» («Варшава»), уваходзіў у склад Віслінскай (1920—22) і Пінскай (1922—39) флатылій ВФМ Польшчы. Затоплены экіпажам у час паходу часцей Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь. Падняты сав. маракамі з дна Прыпяці. Меў на ўзбраенні 3 гарматы і 4 кулямёты, экіпаж каля 40 чал. Вёў баі на Бярэзіне (каля Бабруйска і в. Новая Беліца Светлагорскага р-на), Дзясне (каля г. Асцёр Чарнігаўскай вобл.), Дняпры (каля нас. пунктаў Дамантава і Сухалучча Кіеўскай вобл. і каля Кіева). Летам 1941 карабель прадстаўлены ваен. саветам Паўд.-Зах. фронту да ўзнагароды ордэнам Чырв.Сцяга. Узарваны экіпажам 18.9.1941 у сувязі з адыходам сав. часцей на У ад Дняпра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́БАЎ Сяргей Яфімавіч (17.7.1895, г. Рослаўль Смаленскай вобл., Расія — 29.7.1938, савецкі ваен. дзеяч, камкор (1935). З 1914 у арміі. З 1918 у Чырв. Арміі, камандзір палка, брыгады на Зах. фронце. Удзельнічаў у баях супраць войск С.Н.Булак-Балаховіча, у вызваленні Беларусі ад польск. войск. Узнаг. 3 ордэнамі Чырв.Сцяга. З 1922 пам. камандзіра 2-й Бел. дывізіі, з 1924 пам.нач.Гал. ўпраўлення РСЧА. З 1928 камандзір 5-га стралк. корпуса, які размяшчаўся ў БССР. З 1935 нам. камандуючага, з 1937 камандуючы войскамі Паўн.-Каўказскай ваен. акругі. Чл.Ваен. савета пры НКА СССР. Канд. у чл.ЦККП(б)Б у 1930—32, чл.ЦК КП(6)Б у 1932—36. Чл.ЦВКБССР у 1929—35 і ЦВКСССР. 28.1.1938 арыштаваны, 27.6.1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й САВЕ́ЦКА-ПО́ЛЬСКАЙ БАЯВО́Й САДРУ́ЖНАСЦІ Адкрыты ў 1968 у в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл., дзе 12—13.10.1943 у Вял.Айч. вайну адбыўся першы бой Польскай пях. дывізіі імя Т.Касцюшкі сумесна з 42-й і 290-й стралк. дывізіямі Чырв. Арміі супраць ням.-фаш. захопнікаў. Пл. экспазіцыі 907 м², 6,5 тыс. адзінак асн. фонду (2000). Матэрыялы расказваюць пра фарміраванне і баявыя дзеянні 1-й Польскай дывізіі, сумесныя баі з часцямі Чырв. Арміі. Сярод экспанатаў сцягі сав. і польск. часцей, схемы баявых аперацый, узоры зброі тых часоў, дыярама «Бой за Леніна». Мемар. комплекс сав.-польск. баявой садружнасці ўтвараюць: будынак музея ў форме каскі, бетонная стэла перад яго ўваходам (дрэўка сцяга сціскаюць 2 моцныя рукі), 2 магільныя пліты з Вечным агнём на ўшанаванне памяці сав. і польск. воінаў, што загінулі ў гэтым баі; помнік на брацкай магіле сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРБ ДЗЯРЖА́ЎНЫ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
сімвал дзярж. суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Быў устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 19.9.1991. Эталон герба і Палажэнне аб ім зацверджаны Пастановай Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь ад 10.12.1991. Уяўляў сабой узбр. конніка ў руху, які трымае ў правай руцэ гарызантальна падняты меч, у левай — шчыт з шасціканцовым залатым крыжам (гл. таксама «Пагоня»), Аўтары эталона герба У.Крукоўскі і Я.Кулік. Па выніках праведзенага 14.5.1995 рэсп. рэферэндуму, адным з пытанняў якога было ўстанаўленне новых Герба дзяржаўнага і Сцяга дзяржаўнага Рэспублікі Беларусь, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7.6.1995 зацверджаны новы эталон герба і Палажэнне аб ім. Уяўляе сабой геагр. контур Рэспублікі Беларусь у прамянях сонца над зямным шарам. Зверху пяціканцовая чырв. зорка. Выяву абрамляе вянок з каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева — лёну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стружкай, на якой надпіс золатам: «Рэспубліка Беларусь».
Літ.:
Заканадаўчыя акты аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь. 2 выд.Мн., 1994;
Дзяржаўны герб і Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь. Мн., 1997;