ДЗЮБА́ЙЛА (Павел Кузьміч) (5.8.1931, в. Кукарава Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 24.1.1995),
бел. крытык і літ.знавец. Д-рфілал.н. (1973), праф. (1982). Скончыў БДУ (1954). Настаўнічаў, з 1960 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкаваўся з 1950. Даследаваў сучасную бел. л-ру, асн. тэндэнцыі і заканамернасці развіцця рамана, стылявыя кірункі ў прозе. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (1967), «Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць» (1971). Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1980 за ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове).
Тв.:
Беларускі раман аб Вялікай Айчыннай вайне. Мн., 1964;
Праблемы стылю ў сучаснай беларускай прозе. Мн., 1973;
Вобраз нашага сучасніка ў беларускай прозе. Мн., 1978;
У вялікай дарозе. Мн., 1981;
Беларускі раман: Гады 70-я. Мн., 1982;
Панарама сучаснай беларускай прозы. Мн., 1986;
У пошуках духоўных каштоўнасцей. Мн., 1987;
Станоўчы герой у беларускай літаратуры: Сав. перыяд;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЛЬВЕ́ЦЫЯ (лац. Helvetia),
старажытная назва паўн.-зах. часткі сучаснай Швейцарыі. Як сінонім Швейцарыі ўжывалася ў 16 ст., потым у 18 ст. (стварэнне Гельветычнай рэспублікі 1798—1803).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РСКАЯ (Алена Сяргееўна) (н. 21.2.1950, пас. Цялякава Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел.літ.-знавец і крытык. Канд.філал.н. (1982), дац. (1992). Скончыла БДУ (1972). У 1974 — 92 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1992 у Бел.дзярж.пед. ун-це. Друкуецца з 1967. Даследуе праблемы маст. пошукаў у сучаснайбел. паэзіі, пытанні паэтыкі (манаграфія «Адказнасць перад часам: Нарыс творчасці К.Кірэенкі», 1986; арт. «Свабодны верш і сучасная беларуская паэзія», 1975; «Мастацкія пошукі лірыкі», 1980, і інш.). Аўтар кн. «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1996, з Л.Гарэлік і Т.Грамадчанка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КЛА́СІК-АВАНГА́РД»,
бел. ансамбль салістаў. Створаны ў Мінску ў 1991, канцэртную дзейнасць вядзе з 1988. Кіраўнік У.Байдаў. У рэпертуары малавядомыя муз. творы розных часоў і стылявых кірункаў, ад стараж. музыкі да сучасных эксперыментаў. Зрабіў значны ўклад у развіццё сучаснайбел. камернай музыкі, аднавіў складаныя творы бел. аўтараў. Для ансамбля пішуць многія кампазітары, у т. л. замежныя. Па ініцыятыве калектыву і пры яго ўдзеле ў Віцебску з 1989 штогод праводзіцца фестываль камернай музыкі памяці І.Салярцінскага. Адзін з асн. выканаўцаў 1-га Міжнар. фестывалю сучаснай камернай музыкі (Мінск, 1991), фестываляў «Адраджэнне Беларускай капэлы» (з 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІКАРУ́СЫ, велікаросы,
назва рускіх, якая мела пашырэнне ў л-ры з сярэдзіны 19 ст. У сучаснайнавук. л-ры захоўваецца ў тэрмінах «паўночнавелікарускі», «паўднёвавелікарускі» і «сярэдневелікарускі» для абазначэння трох асн. дыялектаў рус. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БРЫНСКІ КАНСЕ́РВАВЫ ЗАВО́Д Знаходзіцца ў г. Кобрын Брэсцкай вобл.Засн. ў 1948. Рэканструяваны, тэхналагічна перааснашчаны. З 1998 адкрытае акц.т-ва з сучаснай назвай. Асн. прадукцыя (1998): кансервы агароднінныя і фруктовыя, соусы, сокі пладова-ягадныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙРЭ́Н,
монастрафічны верш у армянскай сярэдневяковай паэзіі. Складаецца з чатырох 15-складовых радкоў, звязаных адной рыфмай. У сучаснай паэзіі айрэнам напісаны многія лір. мініяцюры (дарчыя надпісы і інш.). У бел. паэзіі сустракаецца ў М.Танка («Айрэн»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДУКТААБМЕ́Н,
форма эканам. сувязей паміж вытворцамі, якая характарызуецца абменам прадуктамі працы і рознага віду паслугамі без пасрэдніцтва грошай. Выкарыстоўваўся на розных этапах развіцця чалавечага грамадства. У сучаснай эканоміцы П., асабліва ў міжнар. гандлі, ажыццяўляецца праз бартэрныя здзелкі (гл.Бартэр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ КРЫНІ́ЦА»,
газета. Выходзіць з 1991 у Мінску на бел. мове. Працягвае традыцыі газеты «Беларуская крыніца» (1917—40). Асвятляе дзейнасць сучаснай партыі Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць, пытанні грамадска-паліт. і культ. жыцця краіны. Друкуе гіст. матэрыялы, творы бел. пісьменнікаў, пераклады.