арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C5H11N Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, tкіп 106,17 °C, шчыльн. 860,6 кг/м³.
Змешваецца з вадой, этанолам, дыэтылавым эфірам. Паводле хім. уласцівасцей — моцная аснова, лёгка ўтварае солі. Структурны фрагмент многіх алкалоідаў (напр., анабазіну, лабеліну, марфіну). Выкарыстоўваюць для сінтэзу лек. прэпаратаў (анальгетыкаў, анестэтыкаў і інш.), некаторыя вытворныя — як паскаральнікі вулканізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫАЗО́Л, 1,3-тыазол,
араматычнае гетэрацыклічнае злучэнне, адзін з асн.азолаў. Бясколерная вадкасць, tкіп 117—118 °C, шчыльн. 1198 кг/м³ (20 °C). Раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках. Утварае солі з моцнымі к-тамі. Структурны фрагмент каферменту тыяміну. Вытворныя Т. выкарыстоўваюць як фарбавальнікі (напр., у каляровай фатаграфіі), лек. прэпараты (напр., норсульфазол — 2-сульфаніламідатыазол).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНКЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ГРУ́ПА,
структурны фрагмент малекулы, які характэрны для пэўнага класа арган. злучэнняў і вызначае яго хім. ўласцівасці. Напр., уласцівасці спіртоў вызначаюцца пераважна наяўнасцю гідраксільнай групы, амінаў — амінагрупы, карбонавых к-т — карбаксільнай групы, альдэгідаў і кетонаў — карбанільнай групы. У поліфункцыянальных злучэннях прысутнічаюць некалькі Ф.г. Для якаснага і колькаснага вызначэння Ф.г. выкарыстоўваюць метады функцыянальнага аналізу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНО́ЗА,
C6H12O6, монацукрыд з групы гексоз, ізамер глюкозы. Структурны кампанент многіх поліцукрыдаў і змешаных біяпалімераў расл., жывёльнага і бактэрыяльнага паходжання. У прыродзе трапляецца ў выглядзе Д-формы. Добра раствараецца ў вадзе, т-рапл. 132 °C. У свабодным выглядзе М. выяўлена ў пладах цытрусавых, анакардыевых раслін і інш. Актываваная форма М. — гуаназіндыфасфат-Д-маноза ўдзельнічае ў біясінтэзе манозазмяшчальных біяпалімераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУК МУЗЫ́ЧНЫ,
найменшы структурны элемент музыкі. Асн. яго ўласцівасці; дакладная вышыня, гучнасць, працягласць і тэмбр. З гукаў фіксаванай вышыні (тонаў), якія здольны ўспрымаць чалавечы слых, у музыцы выкарыстоўваецца параўнальна нязначная частка; іх адбор вызначаецца фізіял. асаблівасцямі слыху, камунікатыўнай прыродай муз. мастацтва, эстэт. патрабаваннямі музыкантаў і слухачоў. Асобна ўзяты гук музычны не валодае маст. выразнасцю, аднак набывае яе пры ўключэнні ў пэўную гукавую сістэму, у пэўны муз. кантэкст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІНАЛІ́Н,
гетэрацыклічнае арганічнае злучэнне. Змяшчаецца ў кам.-вуг. смале. Ядро Х. — структурны фрагмент хіналінавых алкалоідаў, напр., хініну.
Бясколерная вадкасць з характэрным саладкаватым пахам, tкіп 237 °C. Раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, бензоле, слаба — у вадзе. Гіграскапічны. Моцная аснова, утварае солі з неарган. к-тамі.
Вытворныя Х. — аснова для вытв-сці лек. сродкаў (напр., энтэрасептолу, трыхаманацыду). Выкарыстоўваецца для сінтэзу цыянінавых фарбавальнікаў, як растваральнік для серы, фосфару і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІНО́НЫ,
цыклічныя дыкетоны, у малекулах якіх кетагрупы ўваходзяць у сістэму спалучаных падвойных сувязей. Структурны фрагмент прыродных рэчываў (напр., вітамінаў гр. K), арган. пігментаў.
Афарбаваныя (пара-Х. — жоўтыя, орта-Х. — чырв.) крышталічныя лятучыя рэчывы з рэзкім пахам. Вельмі рэакцыяздольныя.
Акісляльнікі, схільныя да комплексаўтварэння, уступаюць у дыенавы сінтэз. Атрымліваюць акісленнем араматычных вуглевадародаў ці оксі- і амінавытворных. Выкарыстоўваюць у вытв-сці антрахінонавых фарбавальнікаў, як фунгіцыды, інсектыцыды, дубільныя рэчывы, акісляльнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬТО́ЗА (ад англ. malt солад), соладавы цукар,
прыродны дыцукрыд, малекула якога складаецца з двух астаткаў глюкозы. Асн.структурны элемент глікагену і крухмалу. У свабодным стане прысутнічае ў прарослым зерні (соладзе) злакаў, памідорах, пылку і нектары некат. раслін. Добра раствараецца ў вадзе, салодкага смаку; з’яўляецца адноўленым цукрам (мае незамешчаную паўацэтальную гідраксільную групу). У жывёльных і расл. арганізмах утвараецца пры ферментатыўным расшчапленні крухмалу і глікагену. Выкарыстоўваецца ў мікрабіялогіі для прыгатавання пажыўных асяроддзяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫ́Н,
мышачны бялок. Мал. м. 42 000. Складаецца з 374 астаткаў амінакіслот і небялковай часткі (АТФ ці АДФ). Існуе ў глабулярнай (манамернай) і фібрылярнай (палімернай, дамінуе ў мышцах) формах. Утварае аснову тонкіх філаментаў мышачных міяфібрыл і мікрафіламентаў у нямышачных клетках. У папярочна-паласатых і гладкіх мышцах з міязінам утварае іх асн.структурны скарачальны комплекс — актаміязін. Зваротныя пераходы паміж манамернай і палімернай формамі ў нямышачных структурах фарміруюць рухомасць клетак, рух цытаплазмы, арыентацыю рэцэптараў на цытаплазматычнай мембране і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАКТУРО́НАВАЯ КІСЛАТА́,
аднаасноўная гексуронавая кіслата, монацукрыд. Утвараецца ў арганізмах з D-галактозы шляхам акіслення яе першаснай гідраксільнай групы да карбаксільнай. Вельмі пашырана ў прыродзе: структурны кампанент многіх вышэйшых поліцукрыдаў, утвараецца ў тканках раслін, уваходзіць у састаў пекцінавых рэчываў, камедзей, слізей, спецыфічных поліцукрыдаў некат. мікробаў і інш. У раслінах пад уздзеяннем ферменту дэкарбаксілазы галактуронавая кіслата ператвараецца ў арабінозу. Пры награванні водных раствораў галактуронавая кіслата ў прысутнасці солей некат. металаў можа дэкарбаксіліравацца з утварэннем L-арабінозы.