частае спалучэнне і чаргаванне розных ландшафтаў і іх структурных падраздзяленняў з вял. колькасцю пераходаў (экатонаў) паміж імі. Забяспечвае больш высокую колькасць і шчыльнасць засялення тэр. жывымі арганізмамі, што павялічвае выхад біял. прадукцыі з адзінкі плошчы тэрыторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАНІМА́ЦЫЯ,
стылістычная фігура ў паэтыцы, спалучэнне слоў з аднолькавым коранем, але неаднолькавых паводле граматычнай катэгорыі. Прыклад выкарыстання аманімацыі, падпарадкаванай маст. задуме, у вершы Я.Купалы «У купальскую ноч»: «Цемра з нетрай скача скокі...», «Так шукае, лазіць лазам...», «Кветкі пільна я пільную» // На замкоў замкнёна сорак...».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТАНА́Л (Pantanal),
забалочаная нізіна ў вярхоўях р. Парагвай каля зах. падножжа Бразільскага пласкагор’я (пераважна ў Бразіліі). Займае тэктанічную ўпадзіну, запоўненую азёрна-рачнымі адкладамі. Выш. 50—70 м. У перыяд дажджоў затапляецца. У засуху ўяўляе сабой спалучэнне балот, азёр, саланчакоў, лясных і травяністых участкаў. Запаведнік Каракара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗДЫМНА́Е ЗЛУЧЭ́ННЕ,
спалучэнне дэталей у вузлах механізмаў, машын, прылад, апаратаў, збудаванняў, што дапускае разборку і зборку вузлоў без разбурэння дэталей. Асн. віды Р.з.: вінтавыя, балтавыя, зубчастыя, шпоначныя, клемавыя. Да Р.з. таксама адносяць некат. прэсавыя і клеявыя злучэнні, якія дапускаюць разборку без дэталей, напр., пры нагрэве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБЕДАМЕ́ТР (ад альбеда + ...метр),
метэаралагічная прылада для вымярэння альбеда. Працуе на прынцыпе інтэгральнага шаравога фатометра. Альбеда зямной паверхні вымяраюць паходным альбеда — спалучэнне двух піранометраў; прыёмная паверхня аднаго з іх павернута да Зямлі і ўспрымае рассеянае святло, другога — да неба і рэгіструе падаючае выпрамяненне. Карыстаюцца і адным піранометрам, прыёмная паверхня якога паварочваецца то ўніз, то ўгару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАКАБЛУ́КА»,
бел.нар. парны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Пары рухаюцца адна за адной па крузе. У аснове харэагр. малюнка — спалучэнне фігурнай праходкі з вальсападобнымі вярчэннямі. У цэнтры круга імправізацыйна танцавалі салісты. Танец суправаджаецца прыпеўкамі. У канцы 19 ст. бытаваў на Віцебшчыне, пра што згадвае этнограф П.В.Шэйн. Зафіксаваны таксама ў Гомельскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАХРЭ́ЗА (ад грэч. katachrēsis злоўжыванне),
спалучэнне несумяшчальных у сваім асн. значэнні слоў, паняццяў, выразаў, якое стварае своеасаблівае сэнсавае адзінства. Пашырана ў гутарковай мове, найб. у фразеалагізмах: «языком малоць», «зубы на сонцы грэць», «ветрам падшыты» і інш. Вядома ў бел. вусна-паэт. творчасці. У л-ры ўзбагачае маст. выразнасць тропаў, надае ім эфект эмацыянальнай нечаканасці і навізны. Гл. таксама Аксімаран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЯШЧЭ́ННЕў матэматыцы,
спалучэннеm элементаў, выбраных з n элементаў некаторага мноства, якое адрозніваецца ад інш. спалучэнняў якім-н. элементам ці парадкам чаргавання элементаў. Агульны лік такіх Р. Amn = n(n—1)...(n—m+1). Калі дазволіць у Р. паўтор аднаго і таго ж элемента некалькі разоў, то агульны лік Р. будзе роўны nm.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯННА́Я ЛІХАМА́НКА, паліноз,
алергічнае захворванне, якое выклікаецца пылком раслін. Мае сезонны характар у залежнасці ад часу цвіцення раслін. С.л. гал. чынам выклікае пылок збожжавых, пустазелля (асабліва амброзія), некат. дрэў (бяроза, вольха, арэшнік). Праяўляецца рынітам, ларынгітам і інш. хваробамі органаў дыхання, слёзацячэннем і свербам у вачах, зрэдку прыступамі бранхіяльнай астмы. Магчыма спалучэнне С.л. з харч. алергіяй. Лячэнне тэрапеўтычнае.