ГАНІМЕ́Д,
спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр каля 5280 км, адлегласць ад Юпітэра 1,07 млн. км. Ганімед — самы вял. па памерах спадарожнік Юпітэра, на 40% складаецца з вадзянога лёду, мае атмасферу. Адкрыты Г.Галілеем (1610).
т. 5, с. 28
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРЭІ́ДА,
спадарожнік планеты Нептун. Астэроідападобны аб’ект, дыяметрам каля 340 км. Сярэдняя адлегласць ад цэнтра планеты 5,51 млн. км. Сідэрычны перыяд абарачэння каля 359,6 сут. Адзіны спадарожнік планет з вельмі выцягнутай арбітай (эксцэнтрысітэт 0,753). Адкрыты Дж.Койперам (ЗША, 1949). Названы імем адной з міфалагічных нерэід. Гл. таксама Спадарожнікі планет.
т. 11, с. 295
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУ́ЧНАЯ ПЛАНЕ́ТА,
тое, што штучны спадарожнік Сонца.
т. 17, с. 475
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТЭЛІ́Т [ад лац. satelles (satellitis) спадарожнік, паплечнік],
1) у Стараж. Рыме — узброены найміт, які суправаджаў свайго гаспадара.
2) Спадарожнік планеты (напр., Месяц — С. Зямлі).
3) Дзяржава або ўрад, фармальна незалежныя, а фактычна падпарадкаваныя інш., больш моцнай дзяржаве.
4) Шасцярня ў механізме, якая круціцца разам з воссю вакол цэнтр. кола накшталт спадарожніка планеты.
5) У пераносным значэнні С. наз. залежную, падначаленую асобу, што выконвае чужую волю, паслугача.
т. 14, с. 194
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫЭ́ЛЬ,
спадарожнік планеты Уран. Дыяметр ≈ 1300 км, адлегласць ад Урана 191 тысяч км.
т. 2, с. 9
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ДА,
спадарожнік Юпітэра. Адлегласць ад Юпітэра каля 11 млн. км, дыяметр каля 10 км. Адкрыты Д.Коўэлам (ЗША, 1974).
т. 9, с. 184
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НКЕ,
спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр каля 20 км, адлегласць ад Юпітэра 20,7 млн. км. Перыяд абарачэння 617 сут. Адкрыў С.Нікалсан (1951; ЗША).
т. 1, с. 338
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РМЕ,
спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр каля 30 км, адлегласць ад Юпітэра 22,6 млн. км, сідэрычны перыяд абарачэння 692 сут. Адкрыты С.Нікалсанам (ЗША, 1938).
т. 8, с. 77
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́МАС,
спадарожнік планеты Сатурн. Дыяметр каля 390 км. Адлегласць ад Сатурна 186 тыс. км. Сідэрычны перыяд абарачэння 22 гадз 36,5 мін. Адкрыты У.Гершэлем (1789).
т. 10, с. 377
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРА́НДА,
найбліжэйшы спадарожнік Урана. Адлегласць ад Урана 129,2 тыс. км, дыяметр каля 240 км, сідэрычны перыяд абарачэння 1,46 сут. Адкрыты Дж.Койперам (ЗША, 1948).
т. 10, с. 463
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)