абарончыя баявыя дзеянні рас. войск 16—18 жн. супраць напалеонаўскіх войск у вайну 1812. Гал. сілы праціўніка (больш за 180 тыс.чал.) пасля кароткага адпачынку ў 1-й пал.жн. аднавілі наступленне з мэтай авалодаць г.Смаленск і выйсці ў тыл 1-й і 2-й арміям, якія дзейнічалі ў раёне Рудні і Парэчча. Выкарыстаўшы нерашучасць рас. войск, французы фарсіравалі Дняпро ў раёне Расасна, Ляды і рушылі да Смаленска. 16 жн.рас. войскі адбілі іх атакі. Аднак галоўнакамандуючы М.Б.Барклай-дэ-Толі, каб захаваць армію, якая мела менш сіл і сродкаў, чым французы, вырашыў пакінуць Смаленск і загадаў 2-й арміі адыходзіць па Маскоўскай дарозе, а 1-й арміі ўтрымліваць горад для забеспячэння адыходу. У ноч на 17 жн. 2-я рас. армія пад прыкрыццём 1-й арміі пачала адыход на Дарагабуж. Увесь наступны дзень рас. войскі пад агульным камандаваннем ген. Дз.С.Дахтурова адбівалі атакі ворага. У баях за Смаленск асабліва вызначыліся палкі (у т. л. Літоўскі ўланскі полк), дывізіі, атрады пад кіраўніцтвам ген. М.М.Раеўскага, Цз.П.Невяроўскага, І.Ф.Паскевіча, П.П.Канаўніцына і інш. У ноч на 18 жн. войскі Дахтурова пераправіліся на правы бераг Дняпра, узарвалі масты, пакінулі горад і выйшлі на Маскоўскую дарогу. Паводле рас. звестак, франц. армія за 2 дні баёў страціла больш за 20 тыс.чал. (па падліках франц. боку гэтыя страты складалі 14 тыс.чал.). Рас. войскі страцілі 10 тыс. чал.
Літ.:
Гл. пры арт.Вайна 1812.
Да арт.Смаленская бітва 1812. Бітва ў Смаленску 18 жніўня 1812 г. Размаляваная гравюра невядомага мастака. 2-я пал. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙНА́ МАСКО́ЎСКАЙ ДЗЯРЖА́ВЫ З ВЯЛІ́КІМ КНЯ́СТВАМ ЛІТО́ЎСКІМ 1512—22,
вайна за аб’яднанне ўсх.-слав. зямель у складзе Маскоўскай дзяржавы. У выніку трох паходаў (1512, 1513, 1514) маскоўскія войскі авалодалі Смаленскам. Імкнучыся выкарыстаць поспех, яны занялі Мсціслаў, Крычаў, Дуброўну, перайшлі Дняпро, Друць і толькі каля Бярэзіны спынены перадавымі атрадамі Жыгімонта I Старога. У час Аршанскай бітвы 1514 гетман найвышэйшы К.І.Астрожскі разбіў 80-тысячнае маскоўскае войска, але вярнуць Смаленск не змог. У 1515 маскоўскія войскі хадзілі на Полацк, Віцебск і Мсціслаў, Браслаў і Друю, а войскі ВКЛ на Северскую зямлю і Вял. Лукі. Летам 1517 пасольства Жыгімонта I спрабавала дамовіцца пра спыненне вайны, але беспаспяхова, і ваен. дзеянні актывізаваліся. Летам 1518 маскоўскае войска рушыла на Полацк, Віцебск і ў Падняпроўе, у інш. месцах даходзіла да Слуцка, Мінска, Новагародка. У 1519 маскоўскія войскі займалі многія гарады і вёскі, бралі ў палон жыхароў. У 1520 пасольства ВКЛ дамовілася пра спыненне ваен. дзеянняў. У 1522 падпісана перамір’е на 5 гадоў. Смаленск застаўся ў Маскоўскай дзяржаве, а шматлікі «маскоўскі палон» — у ВКЛ.
бел. вучоны ў галіне гідрамеліярацыі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў БПІ (1954). З 1961 у Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (г. Мінск). Навук. працы па тэорыі ўзаемадзеяння турбулентных патокаў з жорсткімі і дэфармавальнымі межамі, мадэляванні водных аб’ектаў і гідразбудаванняў на рэках Беларусі, Сібіры і Сярэдняй Азіі.
Тв.:
Воздействие потоков на мелиоративные и водохозяйственные сооружения. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗМІ́ЦЕЛЬ Фёдар Фёдаравіч (13.8.1918, с. Лінавіцк Мартукскага р-на Акцюбінскай вобл., Казахстан — 15.6.1944),
удзельнік партыз. руху ў Віцебскай і Мінскай абл. у Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Камандзір партыз. атрада асобага прызначэння (дзейнічаў у трохвугольніку Орша—Віцебск—Смаленск), партыз. Атрада «Гром». У чэрв. 1944 у час варожай блакады партыз. брыгад каля воз. Палік камандаваў штурмавой групай па прарыве акружэння. Цяжка паранены, падарваў сябе гранатай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУ́МАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 7.2.1956, г.Смаленск, Расія),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Генерал-маёр (2000). Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУССССР (1986). З 1976 у органах унутр. спраў на пасадах малодшага, сярэдняга і старшага начальніцкага складу. У 1997—99 камандзір спец. падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС Рэспублікі Беларусь, у 1999—2000 нач. Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2000 міністр унутр. спраў Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙНА́ МАСКО́ЎСКАЙ ДЗЯРЖА́ВЫ З ВЯЛІ́КІМ КНЯ́СТВАМ ЛІТО́ЎСКІМ 1507—08,
вайна за аб’яднанне ўсх.-слав. зямель у складзе Маскоўскай дзяржавы. У лют. 1507 віленскі сейм прыняў рашэнне аб вяртанні зямель, страчаных у папярэдніх войнах. У крас. 1507 конныя маскоўскія палкі ўчынілі набегі на Полацк і Смаленск; у ліст. 1507 яны асадзілі Крычаў і Мсціслаў. Калі на дапамогу асаджаным стала падыходзіць паспалітае рушэнне ВКЛ, рус. войскі вярнуліся ў свае землі. Другі этап вайны звязаны з Глінскіх мяцяжом 1508. Сабраўшы каля 2 тыс.чал., М.Л.Глінскі заняў Тураў і Мазыр, спрабаваў захапіць Слуцк і інш. гарады. Вял. князь маскоўскі Васіль III накіраваў пад Слуцк на дапамогу Глінскаму войска на чале з В.І.Шамячычам, а палкі Д.Шчэні і Я.Захар’іна — на Смаленск, трэцюю групу войска — на Полацк. Шамячыч і Глінскі аблажылі Мінск, рабілі рэйды аж да Слоніма. Паспалітае рушэнне ВКЛ, аб’яднаўшыся з польск. войскам (усяго 15—16 тыс.чал.), пад камандаваннем К.І.Астрожскага прымусіла Шамячыча і Глінскага адступіць, а маскоўскае войска — зняць аблогу Оршы. Асобныя атрады ВКЛ напалі на Северскую зямлю, занялі Дарагабуж і Таропец. Маскоўскія ваяводы неўзабаве зноў вярнулі гэтыя гарады. Вайна скончылася безвынікова. Пагадненне аб чарговым «вечным міры» замацавала паміж дзяржавамі ранейшыя межы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ДНІКАЎ Пётр Пятровіч (9.10.1885, Смаленск — 6.12.1968),
савецкі вучоны ў галіне мінералогіі і неарган. хіміі. Чл.-кар.АНСССР (1939). Акад.АН УССР (1939), Польскай АН (1956). Герой Сац. Працы (1965). З 1944 у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі сілікатаў, комплексным даследаванні мінер. багаццяў СССР і іх выкарыстанні. Стварыў новыя віды вяжучых, вогнетрывалых, ізаляцыйных матэрыялаў, буд. і спец. керамікі. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1950, 1952.
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі сілікатаў. Д-ртэхн.н. (1970), праф. (1973). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Скончыла БПІ (1953). З 1957 у БПІ, з 1976 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па фізікахіміі шклопадобнага стану рэчываў, сіталаў, кампазіц. матэрыялаў.
Тв.:
Физическая химия силикатов и тугоплавких соединений. Мн., 1984;
Бесщелочные ситаллы и стеклокристаллические материалы. Мн., 1992 (разам з Л.М.Сіліч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШКАРО́Ў Барыс Якаўлевіч (29.10.1905, г.Смаленск, Расія — 23.2.1974),
бел. акцёр, рэжысёр, педагог. Засл. дз. культуры Беларусі (1968). Скончыў Дзярж.эксперым. майстэрні пры Маскоўскім камерным т-ры (1929). Працаваў акцёрам у маскоўскіх т-рах, у 1944—47 у Дзярж.рус.драм. т-ры БССР. Выступаў пераважна ў ролях класічнага рэпертуару. З 1947 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Працаваў на радыё, тэлебачанні як сцэнарыст і рэжысёр, выступаў з артыкуламі па пытаннях тэатр. мастацтва і драматургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКІ Віктар Мікалаевіч (н. 10.1.1940, г.Смаленск, Расія),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў БШ (1962). З 1964 у БПА. Навук. працы па матэрыялазнаўстве, парашковай металургіі, тэорыі і практыцы зваркі труб выбухам. Распрацаваў новы клас кераміка-палімерных матэрыялаў для мікраэлектронікі і электратэхнікі, метады атрымання кампазіцыйных матэрыялаў для машынабудавання. Залаты медаль ВДНГСССР (1985).
Тв.:
Высокоскоростная деформация металлов. Мн., 1976 (у сааўт.);
Технология конструкционных материалов. Мн., 1997 (у сааўт.).