дзеянне, якое зводзіцца да адшукання лагарыфма лікавага, алг. ці інш. выразу; адно з дзеянняў, адваротных узвядзенню ў ступень. У выліч. практыцы выкарыстоўваецца для звядзення дзеянняў множання, дзялення, узвядзення ў ступень і здабывання кораня да дзеянняў складання, адымання, множання і дзялення адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́ЙНАЯ ПРАСТО́РА,
абагульненне паняцця сукупнасці свабодных вектараў звычайнай 3-мернай прасторы. Л. п.наз. мноства, што складаецца з элементаў любой прыроды (якія наз. вектарамі) і ў якім вызначаны аперацыі складання элементаў і множання іх на лікі. Гл. таксама Вектарная прастора, Гільбертава прастора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАЦЫЯТЫ́ЎНАСЦЬ (ад лац. associare далучаць), спалучальнасць, спалучальны закон (матэм.),
уласцівасць складання і множання лікаў, якая выражана тоеснасцю (a + b) + c = a + (b + c) і (a b) c = a (bc) адпаведна (спачатку выконваецца аперацыя, узятая ў дужкі). Уласцівасць асацыятыўнасці мае множанне матрыц, падстановак, пераўтварэнняў. Аперацыі дзялення і аднімання не асацыятыўныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАТЫЗА́ЦЫЯ ПРАГРАМАВА́ННЯ,
раздзел прыкладнога праграмавання, які распрацоўвае метады аўтам.складання праграм і рашэння задач на ЭВМ.
Аснову аўтаматызацыі праграмавання складаюць мовы праграмавання. Сістэмы аўтаматызацыі праграмавання ў выніку стварэння адпаведнага матэм. забеспячэння ЭВМ спрашчаюць метады падрыхтоўкі заданняў для выканання на ЭВМ, павялічваюць эфектыўнасць іх выкарыстання, садзейнічаюць стварэнню сродкаў праграмавання, наладцы і захоўванню праграм і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́МА (ад лац. summa вынік, агульная колькасць), агульная колькасць, сукупнасць чаго-н.; вынік складання велічынь (лікаў, вектараў, мностваў, матрыц і інш.). С. лікаў a і b абазначаецца a + b. Для скарочанага запісу С. n лікаў a1, a2, ... an Л.Эйлер прапанаваў (1755) карыстацца сімвалам Σ :
.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭВЕРБЕРА́ТАР,
прылада для стварэння штучнай рэверберацыі пераўтварэннем эл. сігналаў, якія нясуць гукавую інфармацыю. Выкарыстоўваецца пры фарміраванні праграм гукавога і тэлевізійнага вяшчання, у гуказапісе і інш. Дзеянне Р. зводзіцца да складанняасн. сігналу з паслядоўнасцю эл. сігналаў зменшанай амплітуды, якія нясуць тую ж інфармацыю і затрыманы ў часе адносна асн. сігналу. Час рэверберацыі вызначаецца патрабаваннямі да характару гучання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАХЕО́МЕТР [ад грэч. tachys (tacheos) хуткі + ...метр],
геадэзічная прылада для вымярэння на мясцовасці гарыз. і верт. вуглоў, адлегласцей і перавышэнняў пры тахеаметрычнай здымцы. Бывае электронны, намаграмны, дыферэнцыяльны і ўнутрыбазавы. Электронны Т. уключае святлодальнамер і вылічальны блок, што дазваляе атрымліваць неабходныя велічыні і запісваць іх на носьбіты інфармацыі для складання тапаграфічнага плана, лічбавай мадэлі мясцовасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КУРА́НТЫ»,
першыя рас. рукапісныя газеты ў 1600—1701. Складаліся ў невял. колькасці ў Пасольскім прыказе для інфармавання цара і Баярскай думы пра падзеі ў замежных краінах (дыпламат. зносіны, ваен. і ўнутрыдзярж. падзеі, копіі мірных дагавораў, прамовы каралёў, звесткі пра рэдкія прыродныя з’явы і інш.). Крыніцамі для іх складання былі замежныя друкаваныя матэрыялы, паведамленні рас. і замежных агентаў. Папярэднік рас. друкаванай газ.«Ведомости».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НЗУЛА (лац. mensula столік),
палявы чарцёжны столік для мензульнай здымкі. У камплекце з кіпрэгелем выкарыстоўваецца для складання плана (карты) мясцовасці графічным метадам. Складаецца з дошкі (планшэта) памерам 60 × 60 см, падстаўкі і штатыва (гл. таксама Геадэзічныя прылады і інструменты). Падстаўка служыць для мацавання планшэта з паперай, на якой вычэрчваюць план, да галоўкі штатыва. Для арыенціроўкі планшэта выкарыстоўваюць арыенцір-бусоль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛОМАСКЛАДА́ЛЬНІК, капноўшчык, капаклад,
навясное ці прычапное прыстасаванне да збожжаўборачнага камбайна, прызначанае для складання саломы ў копы. Збірае салому і мякіну (масу) з саламатрэса і ачысткі камбайна і перыядычна выкідвае сабраную капу на ржышча ці ў копазбіральнік. У механізаваных С. камера запаўняецца салома- і мякінанабівальнікамі, якія падпрасоўваюць масу ў камеры; у немеханізаваных маса паступае непасрэдна з саламатрэса і ачысткі камбайна.