Засн. ў 1969 на базе Гомельскага пед. ін-та імя В.П.Чкалава (у 1930—33 Гомельскі аграпедагагічны інстытут). У 1988 ун-ту прысвоена імя Ф.Скарыны. У 1996/97 навуч.г. ф-ты: гісторыка-юрыд., філал., матэм., фіз., біял., эканам., геолага-геагр., фіз. культуры, завочны, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1961. Савет па абароне доктарскіх дысертацый з 1995, 3 Саветы па абароне кандыдацкіх дысертацый з 1996. Мае: б-ку (каля 1 млн.экз.); н.-д. лабараторыі (перспектыўных матэрыялаў, лазернай тэхналогіі, лінгвістычную, музей-лабараторыю Ф.Скарыны); музеі (заал., геал., археал., спарт. славы); навучальна-навук. базу «Чонкі». Выдае падручнікі, навучальна-метадычную л-ру, навуч. дапаможнікі, шматтыражную газ. «Гомельскі універсітэт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДА́НАЎ (Генадзь Пятровіч) (29.11.1911, с. Тубанаеўка Спаскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 5.2.1977),
архітэктар. Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1940). У 1946—50 працаваў у ін-це «Белдзяржпраект». Асн. работы ў Мінску: праект забудовы 1-й чаргі праспекта Ф.Скарыны (1945—54, у сааўт., Дзярж. прэмія Беларусі 1968), Цэнтральнай пл. (1948, у сааўт.), моста цераз р. Свіслач на праспекце Скарыны (1952, у сааўт.), корпуса гасцініцы «Мінск» і інш. Аўтар праекта забудовы цэнтра г. Улан-Батар (1957—61).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РУСНІКАЎ (Міхаіл Паўлавіч) (11.11. 1893, Масква — 1.2.1968),
расійскі архітэктар, педагог. Акад.АН Беларусі (1950), праф. (1948). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1918), Вышэйшыя маст.-тэхн. майстэрні ў Маскве (1924). У 1934—41 і з 1948 выкладаў у Маскоўскім арх. ін-це. Работы ў Мінску: забудова 1-й чаргі праспекта Скарыны (1945—54, у сааўт.; Дзярж. прэмія Беларусі 1968), адм. будынак на праспекце Скарыны на ўчастку паміж вуліцамі Камсамольскай і Урыцкага (1945—47), будынак Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, праект планіроўкі і забудовы цэнтра і пл. Кастрычніцкай, жылыя дамы і мост цераз р. Свіслач на праспекце Скарыны, стадыён «Дынама» (усе 1946—54, у сааўт.). Сярод інш. работ: будынкі электрастанцый у г. Нагінск Маскоўскай вобл. (1926) і Кіеве (1929), праект планіроўкі і забудовы г. Астрахань (Расія; 1930).
Літ.:
Габрусь Т. Галоўны магістральны архітэктар // Мастацтва. 1993. № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖімя Ф.Скарыны.
Засн. ў 1872 у г. Полацк Віцебскай губ. як Полацкая настаўніцкая семінарыя. У 1918 на базе семінарыі адкрыты пед. курсы, а ў 1924 створаны пед. тэхнікум. З 1936 пед. вучылішча (з 1964 імя Ф.Скарыны). З 1994 пед. каледж. Рыхтуе настаўнікаў пач. класаў, выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў, выкладчыкаў замежнай мовы базавай школы, выкладчыкаў музыкі. Спецыяльнасць (2000/01 навуч.г.): педагогіка і методыка пач. навучання; педагогіка і псіхалогія дашкольная; замежная мова; выкладанне музыкі і музычнае выхаванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКО́ЛАВА (Валянціна Валянцінаўна) (н. 25.7.1954, в. Мазуршчына Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла Полацкае муз.-пед. вучылішча імя Ф.Скарыны (1973), БДУ (1980). Настаўнічала, працавала журналісткай. Друкуецца з 1968. Аўтар зб. паэзіі «За тым лугам зеляненькім» (1987), «Вяртанне ў заўтра» (1990), «Я люблю сваю Белую Русь...» (1990), «Случарыны» (1994), фантаст. паэмы-п’есы «Палачанка Ігрэна, альбо Вяртанне Скарыны» (1990). Лірызм, выкарыстанне фалькл. матываў, вобразаў, стылістыкі — рысы лірыкі Аколавай. Апявае славутых жанчын Беларусі. Перакладае з рус. (зб. «Дзве песні» М.Цвятаевай, 1994), укр., славацкай моў. Паасобныя вершы Аколавай пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІКА́РДА ((Picarda) Гай дэ) (псеўд.Піхура Г.; Pichura H.; н. 20.7.1931, Лондан),
англа-французскі даследчык бел. культуры. Скончыў Оксфардскі ун-т (1955), ун-т у Сарбоне (1959). Вывучае творчасць бел. кампазітараў М.Равенскага, М.Куліковіча (М.Шчаглова), жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны, распрацоўвае гісторыю перакладаў Бібліі на бел. мову, праблематыку гісторыі ВКЛ. Займаецца пошукам стараж.бел.царк. спеваў і іх выданнем. У 1959 адшукаў у Кіеве Супрасльскі і Жыровіцкі ірмалоі — рукапісныя муз.зб-кі 16 ст.рэліг. зместу. Выдаў «Беларускі царкоўны спеўнік. Св. Літургія» (кн. 1—2, 1979—91), «Беларускі духоўны спеўнік» (Вільня, Лондан, 1989), склаў даведнік пра Бел. б-ку імя Ф.Скарыны ў Лондане (1971), анталогію бел. шматгалосых песнапенняў «Залатая Беларусь» (1998). Чл.Міжнар. асацыяцыі беларусістаў (Мінск), кіруючай рады Бел. б-кі і музея імя Ф.Скарыны, Англа-бел. навук.т-ва (Лондан).
Тв.:
Бел.пер. — Старонкі гісторыі беларускай царкоўнай музыкі // Беларусіка = Albaruthenica. Мн., 1992. Кн. 2.
Літ.:
Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Мн.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСТА́ЎКАў кніжнай графіцы,
невялікая кампазіцыя арнаментальнага або выяўл. характару, якая вылучае і ўпрыгожвае пачатак раздзела кнігі ці часопіса. Можа ўключаць назву раздзела, спалучацца з ілюстрацыяй і інш. У бел. рукапісных кнігах вядома з 11 ст. (Тураўскае евангелле. 11 ст.; Аршанскае евангелле, канец 12 — пач. 13 ст., і інш.). З. друкаваных кніг 16 ст. маюць рэнесансавыя рысы («Біблія» і «Апостал» Ф.Скарыны), 17—18 ст. — рысы барока і ракако (кнігі супрасльскай, Віленскай брацкай і інш. друкарняў). У сучаснай бел. кнізе ў З. адчувальны ўплыў старадрукаў і нар. мастацтва.
Застаўка з рукапісу 11 ст.Застаўка з супрасльскіх друкаў 17 ст.Застаўка з «Бібліі» Ф.Скарыны. 1518.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ВІЧ (Уладзімір Свірыдавіч) (н. 25.8.1946, в. Бабы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (2000). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі і фатоніцы раствораў. Распрацаваў люмінесцэнтныя метады даследавання дыпольнай сальватацыі палярных шмататамных малекул, прапанаваў квазічасціцы хістоны для апісання арыентацыйнай калектыўнай вагальнай дынамікі малекул. Даследуе таксама маст. спадчыну і сімволіку Ф.Скарыны.
Тв.:
Новые квазичастицы хистоны и когерентная фотоиндуцированная динамика молекул в полярных неупорядоченных средах // Журн. прикладной спектроскопии. 1998. Т. 65, выд. 2;
Чароўнае святло гравюраў Скарыны // Бел. думка. 2000. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБУНО́ВА (Святлана Рыгораўна) (н. 9.7.1954, Мінск),
бел. скульптар. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1978). Працуе ў галіне станковай і манум. скульптуры. Творы Гарбуновай вызначаюцца лаканічным вобразным строем, узнёсласцю і паэтычнасцю. Сярод манум. работ: помнік С.Буднаму ў Нясвіжы (1982, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984), мемар. комплекс на месцы спаленай в. Літавец Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. (рэльеф 1987), мемар. дошка Ф.Скарыны для Гомельскага ун-та (1990), надмагільны помнік К.Крапіве (1994); станковыя — «Мелодыя» (1975), «Рабфак» (1978); партрэты С.Цітовіч (1985), І.Чыгрынава (1995); памятныя медалі да 100-годдзя Цёткі (А.Пашкевіч, 1976), П.Броўкі (1982), У.Сыракомлі, В.Дуніна-Марцінкевіча (1983), Ф.Скарыны (1985), Ефрасінні Полацкай (1994) і інш.
Г.Б.Сачанка.
С.Гарбунова. Мемарыяльны комплекс на месцы спаленай вёскі Літавец Дзяржынскага раёна Мінскай вобл. 1987.