Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОЎШ Віктар Іванавіч (н. 24.8.1930, г. Брэст),
бел. філосаф і прававед. Д-рфілас.н. (1982), праф. (1987). Скончыў Кіеўскі ун-т (1955). Выкладаў у ВНУ Брэста і Мінска. З 1972 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі (у 1989—95 нам. дырэктара). Даследуе сац. філасофію і тэорыю развіцця грамадства, замежныя ідэйна-паліт. плыні, праблемы футуралогіі, філасофіі, гісторыі, палітыкі, права. Аўтар прац «Сацыяльная тэхналогія» пра будучае: ілюзіі і міфы» (1976), «Футуралогія і антыкамунізм» (1977), «Рэальны сацыялізм і сучасныя «крыжаносцы» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́КСІ (Craxi) Беціна (Бенедзета; н. 24.2.1934, г. Мілан, Італія),
італьянскі паліт. і дзярж. дзеяч, гісторык. Чл.Італьянскай сацыялістычнай партыі (ІСП; з 1952), яе ЦК (з 1957) і кіраўніцтва (з 1965), ген. (паліт.) сакратар ІСП (з 1976). Прыхільнік ідэй рэфармісцкага сацыялізму. Чл. муніцыпальнага савета Мілана (1960—70). Дэп. парламента (з 1968). Старшыня Савета Міністраў Італіі ў 1983—87. Прыцягваўся па справе аб карупцыі, у 1993 адышоў ад паліт. дзейнасці. Аўтар працы «Сацыялізм ад Сант’яга да Прагі» (1976) і інш.гіст. твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ЧЭ Уладзімір Максімавіч (27.10.1870, Масква — 4.9.1929),
рускі літаратуразнавец, мастацтвазнавец. Акад.АНСССР (1929). Скончыў Маскоўскі ун-т (1894), у 1904—10 выкладаў у ім. Кіраваў Ін-там мовы і л-ры (з 1922), літ. аддзеламі Ін-та чырв. прафесуры і Камуніст. акадэміі. Друкаваўся з 1895 (літ.-крытычныя фельетоны). Працы па праблемах сацыялогіі мастацтва, у т. л.зах.-еўрап. мадэрнізму: «Нарысы па гісторыі заходнееўрапейскай літаратуры» (1908), «Фрэйдызм і мастацтва» (1925), «Сацыялогія мастацтва» (1926), «Праблемы мастацтвазнаўства» (1930) і інш. У працах Ф. выявіўся вульгарны сацыялізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНЫ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л,
міжнароднае аб’яднанне сацыяліст. і сацыял-дэмакр. партый рэфармісцкага кірунку (гл.Рэфармізм). Штаб-кватэра ў Лондане. Засн. ў 1951 на базе правасацыяліст. К-таміжнар.сацыяліст. канферэнцый (1947—51) як пераемнік Сацыялістычнага рабочага інтэрнацыянала (1923—40). С.і. прызнае толькі мірныя сродкі сац. дзеяння, выступае за паступовую трансфармацыю капіталізму ў сацыялізм, адмоўна ставіцца да міжнароднага камуністычнага руху. Аб’ядноўвае (2001) больш за 90 партый і арг-цый. Вышэйшы орган — кангрэс, які склікаецца 1 раз у 2—3 гады. Паміж кангрэсамі кіруе Бюро С.і., бягучую работу вядзе Сакратарыят. Старшыня С.і. — А.Гутэрыш (Партугалія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНСА́ЛЕС МА́РКЕС (Gonźalez Marquez) Феліпе (н. 5.3.1942, г. Севілья, Іспанія),
палітычны і дзярж. дзеяч Іспаніі. Скончыў Севільскі ун-т (1966). Чл.Ісп.сацыяліст. рабочай партыі з 1964, з 1974 яе ген. сакратар. За ўдзел у студэнцкім і рабочым руху супраць дыктатуры Ф.Франка неаднаразова быў арыштаваны ўладамі. У 1982—96 прэм’ер-міністр Іспаніі. Праводзіў курс на ўмацаванне сістэмы парламенцкай дэмакратыі і інтэграцыю краіны ў Еўрапейскую эканамічную супольнасць, ініцыіраваў рэферэндум 1986, на якім большасць выбаршчыкаў ухвалілі членства Іспаніі толькі ў паліт. структурах НАТО. Аўтар працы «Што такое сацыялізм?» (1976).
Літ.:
Кулешова В.В. Фелипе Гонсалес // Вопр. истории. 1991. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́РАЎ Анатоль Яфімавіч (24.2.1922, г. Гомель — 15.6.1977),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1967), праф. (1968). Скончыў ВПШ гіры ЦКВКП(б) (1946), Гомельскі пед.ін-т (1947). З 1946 сакратар Гомельскага абкома ЛКСМБ, з 1948 на пед. рабоце ў Аршанскім настаўніцкім, Мінскім пед., Бел.тэатр.-маст. ін-тах, з 1967 у БДУ, з 1972 заг. кафедры гісторыі КПССБел.політэхн. ін-та. Асн. працы па гісторыі ЛКСМБ. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970.
Тв.:
Камсамол Беларусі ў барацьбе за сацыялізм (1918—1941 гг.). Мн., 1957;
У баях народжаны: Кароткі нарыс гісторыі камсамола Беларусі. 2 выд.Мн., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОГАСТВАРА́ЛЬНІЦТВА,
філасофска-этычная плынь у Расіі ў 1910-я г., якая імкнулася спалучыць навук.сацыялізм з рэлігіяй. Яе прадстаўнікі (А.В.Луначарскі, У.А.Базараў, П.С.Юшкевіч, часткова М.Горкі і інш.) мелі на мэце абгрунтаваць неабходнасць стварэння новай «пралетарскай рэлігіі» без Бога, што фактычна зводзілася да абагаўлення калектыву і прагрэсу, якія павінны абуджаць у чалавека «складанае творчае пачуццё веры ў свае сілы, надзею на перамогу любові да жыцця» і дзейсна звязаць ідэал з рэчаіснасцю. Плынь не мела шырокай падтрымкі і да пач. 1-й сусв. вайны (1914) перастала існаваць.
Літ.:
Короткая Т.П. Религиозная философия в Белоруссии начала XX в.: Критич. анализ. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЮ́ЦІН Уладзімір Аляксеевіч (16.12.1826, Пецярбург — 17.8.1855),
расійскі эканаміст, публіцыст. Брат Дз.А.Мілюціна і М.А.Мілюціна. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1847), з 1850 ад’юнкт-праф., з 1853 праф. гэтага ун-та. Удзельнік рэв. гуртка петрашэўцаў. Сац. погляды М. сфарміраваліся пад уплывам ідэй А.І.Герцэна і В.Р.Бялінскага. Друкаваў у часопісах «Современник» і «Отечественные записки» артыкулы па эканоміцы, якія прысвячаў крытыцы капіталізму і вульгарнай паліт. эканоміі. М. — аўтар першых у Расіі прац, дзе крытыкуецца тэорыя Т.Р.Мальтуса (гл.Мальтузіянства) і аналізуецца гісторыя эканам. думкі. Будучае бяскласавае, гарманічнае грамадства бачыў у аб’яднанні дзяржаўнай дробнай уласнай маёмасці вытворцаў; выступаў за сацыялізм з пункту гледжання інтарэсаў сялян.