МІЛЮ́ЦІН (Мікалай Аляксеевіч) (18.6.1818, Масква — 7.2.1872),
расійскі дзярж. дзеяч. Брат Дз.А.Мілюціна і У.А.Мілюціна. Скончыў Шляхетны пансіён пры Маскоўскім ун-це. З 1835 у Мін-ве ўнутр. спраў. У 1859—61 таварыш (нам.) міністра ўнутр. спраў, фактычны кіраўнік работ па падрыхтоўцы Сялянскай рэформы 1861 (у рэдакцыйных камісіях прадстаўляў ліберальную апазіцыю прыгоннікам). Узначальваў камісію па распрацоўцы праекта Земскай рэформы 1864. У час паўстання 1863—64 накіраваны восенню 1863 у Царства Польскае, дзе кіраваў ажыццяўленнем сял.рэформы. З 1864 статс-сакратар па справах Польшчы і кіраўнік цывільнай часткі канцылярыі ген.-губернатара ў Варшаве; праводзіў палітыку русіфікацыі. З 1865 чл.Дзярж. савета, гал.нач. Канцылярыі па справах Царства Польскага ў Пецярбургу і член Гал.к-та па ўладкаванні маёмасці сялян. Аўтар прац па эканоміцы і статыстыцы, успамінаў, дзённіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛУ́ШКА, паўдзенга,
руская манета, раўнялася 1/2 маскоўскай ці 1/4 наўгародскай дзенгі. Пасля грашовай рэформы 1534 складала 1/4 кап. (0,17 г серабра), чаканілася да 1645. Паводле рэформы 1700 выпускаліся медныя П., у т. л. наміналы ў 1/2 П. — паўпалушкі. Эмісія медных П. працягвалася да 1810 і з 1839 да 1916 (1/4 капейкі).
Літ.:
Спасский И.Г. Русская монетная система. 4 изд. Л., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎСКАЯ «РЭСПУ́БЛІКА», Паўлаўская «Рэч Паспалітая», маёнтак Паўлава (Мерач) у Віленскім пав. (цяпер у Літве), дзе ў 2-й пал. 18 ст. былі праведзены кардынальныя сац.-эканам.рэформы. Уладальнік Паўлава (маёнтак атрымаў найменне ў 1767 ад імя гаспадара) П.К.Бжастоўскі (гл. ў арт.Бжастаўскія) ажыццявіў комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні становішча сялян, якое рэгулявалася статутамі 1769 і 1791. Сялянам дадзена асабістая вольнасць, яны атрымалі ў вечнае карыстанне вял. гаспадаркі, з якіх неслі павіннасці, права на вольнае карыстанне пушчай, права распараджацца маёмасцю, займацца рамёствамі і гандлем. Было ўведзена шырокае сял. самакіраванне на ўзор парламента з 2 палат, сял. суд і войска, ашчадна-пазыковая каса, дзе сяляне маглі атрымаць пазыку грашыма, збожжам і жывым інвентаром; пабудаваны школа, аптэка. Сяляне П.«р.» ўдзельнічалі ў паўстанні 1794. Не маючы магчымасці трымаць маёнтак пад рас. уладай, у канцы 1794 Бжастоўскі прадаў яго, аднак асн. палажэнні статута маёнтка захоўваліся. Праведзеныя ў духу Асветніцтва рэформы садзейнічалі развіццю капіталіст., грашовых адносін у сял. гаспадарцы, павышэнню дабрабыту насельніцтва. Рэформы Бжастоўскага сустрэлі варожыя адносіны большасці землеўласнікаў і ўхваляліся перадавымі коламі Рэчы Паспалітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСУ́ДАК,
намеснік, потым памочнік суддзі земскага, які рыхтаваў справы да суда. Пасада ўведзена ў час адм.-тэр.рэформы 1565—66. Выбіраўся шляхтаю. Разам з пісарам уваходзіў у склад суда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАСНЫ́ СХОД,
распарадчы орган саслоўнага сял. кіравання воласцю ў Рас. імперыі. Уведзены ў 1797 для дзярж. сялян. У сувязі са скасаваннем валасцей на Беларусі, Правабярэжнай Украіне і ў Літве пасля рэформыдзярж. вёскі 1830—50-х г. валасныя сходы тут не склікаліся. Пасля сялянскай рэформы 1861 уведзены ў еўрап. частцы імперыі для б. памешчыцкіх, з 2-й пал. 1860-х г. адноўлены для б.дзярж. сялян.
Складаўся са службовых асоб і сялян, выбраных на сельскіх сходах па 1 ад 10 двароў; у зах. губернях удзельнічалі і парабкі. Вырашаў адм.-гасп. справы воласці, выбіраў службовых асоб, валасное праўленне, у пач. 20 ст. — упаўнаважаных сялян на выбарах у Дзярж. думу і інш. 3.6.1917 скасаваны Часовым урадам у сувязі са стварэннем валасных земстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́НГА, дзеньга (ад тат. ценга — сярэбраная манета),
руская сярэбраная (14—17 ст.) і медная (18—19 ст.) манета. Да сярэдзіны 1530-х г. маса 0,78—0,79 г (наўгародска-пскоўская стапа), 0,31—0,40 г (маскоўская стапа). Пасля грашовай рэформы 1533—35 маса Дз.-наўгародкі 0,68 г (1/100 лікавага рубля, такая Дз. стала першай рус. капейкай), маса Дз.-маскоўкі 0,34 г (1/2 капейкі). Да канца 17 ст. маса Дз. паменшылася да 0,14 г. Спарадычна чаканіліся залатая і медная Дз. Пасля грашовай рэформы Пятра I у 1700—1828 чаканілася медная Дз., роўная 1/2 капейкі. Пасля манета выпускалася з пазначэннем наміналу «дзенежка» (1849—63) і «1/2 капейкі» (1839—1916).
Дзенга. Наўгародскага княства, 15 ст. (1), Пятра I, 1700 (2), Аляксандра П, 1863 (3).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯНЕ́ЦКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка ў Беларусі ў 15—16 ст. Цэнтр — г.Камянец. Утвораны ў 1413 у складзе Трокскага ваяводства, з 1520 — Падляшскага ваяводства. У выніку ўзбуйнення паветаў паводле адм.-тэр.рэформы 1565—66 увайшоў у склад Брэсцкіх павета і ваяводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЯСЕ́ДА АМА́ТАРАЎ РУ́СКАГА СЛО́ВА»,
літаратурнае таварыства ў Пецярбургу ў 1811—16. Створана па ініцыятыве А.С.Шышкова (сходы збіраліся ў доме Г.Р.Дзяржавіна, які сваім удзелам павялічваў аўтарытэт т-ва). Некаторыя яго члены, заўзятыя прыхільнікі класіцызму, выступалі супраць моўнай рэформы М.М.Карамзіна, аддаючы перавагу стараслав. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДАВЫ́ МАГІСТРА́Т,
саслоўны выбарны орган гар. ўпраўлення і суда ў Расіі ў 1721—28 і 1743—1864. Уведзены Пятром I. Падначальваўся Гал. магістрату. У гарадавы магістрат ўваходзілі бургамістры і ратманы (саветнікі), якіх выбіралі на пасадскіх сходах і зацвярджаў Гал. магістрат. Пасля губ.рэформы 1775 гарадавы магістрат выконваў суд. функцыі.