раслінныя і жывёльныя кармы з павышанай колькасцю вітамінаў або правітамінаў. Асабліва багатая вітамінамі маладая зялёная трава. Асн. кармавыя крыніцы вітамінаў: вітаміну A — малодзіва, малако, маслёнка, сыроватка, тварог; вітаміну D — сена сонечнай сушкі, сянаж, сілас, закладзеныя ў сонечнае надвор’е, малодзіва, малако, мука рыбная; вітаміну E — зялёныя і травяністыя кармы, прарослае зерне, вотруб’е пшанічнае; вітаміну K — лісце зялёных раслін, травяністыя кармы, бацвінне караняплодаў, водарасці; вітамінаў групы B — зялёныя расліны, добрае сена, зерневыя кармы, вотруб’е, кармавыя дрожджы, травяная мука бабовых, мука рыбная, макуха і шроты, малочныя кармы, зерне бабовых і злакаў, кармы жывёльнага паходжання; вітаміну C — маладыя зялёныя расліны, коранеклубняплоды. Багатая крыніца вітамінных кармоў — абагачаныя вітамінамі камбікармы, бялкова-вітамінна-мінеральныя дабаўкі і прэміксы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЯ́ЧА (Ajaccio),
горад і порт на в-ве Корсіка (Францыя). Адм. ц. дэпартамента Паўд. Корсіка. Засн. ў 1492. 54 тыс.ж. (1990). Аэрапорт, вузел мясцовых чыгунак. Паромная сувязь з Марселем, Ніццай і Тулонам. Рыбная лоўля. Прыморскі курорт і цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́НА,
пасёлак гар. тыпу, цэнтр (з 1930) Каракскай аўт. акругі ў Расіі, на З п-ва Камчатка, на р. Палана, за 8 км ад яе ўпадзення ў Ахоцкае мора. Вядомы з 1876. 4,1 тыс.ж. (1993). Рыбнаяпрам-сць. Краязн. музей. У раёне здабыча бурага вугалю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБІ́ТУ (Lobito),
горад на З Анголы. Засн. ў 1843. Каля 150 тыс.ж. (1983). Порт на Атлантычным ак. Праз Л. праходзіць каля 90% экспарту Анголы, абслугоўвае таксама паўд.-ўсх. раёны Дэмакр. Рэспублікі Конга і Замбію. Канцавы пункт трансафр. чыг. магістралі Бейра (Мазамбік) — Л. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: цэм., дрэваапр., тэкст., харчасмакавая (у т. л.цукр., рыбная), металаапрацоўчая. Суднаверфі. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГДЫ́НЯ (Gdynia),
горад на Пн Польшчы. Пабудавана ў 1924—36 як адзіны на той час порт Польшчы на Балтыйскім м. 250,6 тыс.ж. (1993). Уваходзіць у агламерацыю Труймяста (Гдыня, Гданьск, Сопат). Марскі порт. Вываз вугалю, увоз руд, збожжа, нафтапрадуктаў. Суднабудаванне, разнастайнае машынабудаванне, харч. (рыбная, тлушчавая, мясная) прам-сць. Рыбалавецкая база. 2 ВНУ, 2 т-ры, 4 музеі (у т. л. ваенна-марскі). НДІ марскога рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМАВА́ЛЬНАЯ Я́МА,
месца масавай зімоўкі рыб у рэках і азёрах. У стаячых вадаёмах З.я. найчасцей размяшчаюцца насупраць або ніжэй вусцяў рэк і ручаёў, што ўпадаюць у вадаёмы, у месцах выхаду падводных крыніц; у праточных — рыбы зімуюць на глыбокіх месцах з павольным цячэннем. На Беларусі ахоўваюцца 215 З.я., збор у якіх найбольш уласцівы рыбам сям. карпавых (лешч, гусцяра, плотка і інш.). У вызначаных З.я. штогод з 1 кастр. да 15 крас. забараняецца рыбная лоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛКО́ВЫЯ КАРМЫ́,
кармы расліннага і жывёльнага паходжання з вял. колькасцю пратэіну. Асн. крыніца пратэіну для большасці с.-г. жывёл — раслінныя кармы: зялёная трава, сена, збожжа і збожжапрадукты, макуха, шроты і інш. Сярод зялёных кармоў найб. сырога пратэіну ў маладой траве бабовых — у канюшыне, кармавым бобе; багатыя пратэінам таксама зерне бабовых культур (гарох, віка, боб, соя), макуха, шроты, піўныя, пякарскія і кармавыя дрожджы, мясная і рыбная мука, сухая кроў (ад 200 да 600 г на 1 кармавую адзінку).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГА́Ч РЫ́БНЫ, сава рыбная (Ketupa blakistoni, або К. zeylonensis),
птушка сям. савіных атр. совападобных. Пашыраны ў Паўд.-Зах. і Усх. Азіі. Жыве ўздоўж рэк. Усюды рэдкі аселы від. Гнёзды ў дуплах, нішах скал, старых гнёздах.
Даўж. каля 70 см, размах крылаў да 2 м, маса да 4,1 кг. Апярэнне вохрыста-бурае з цёмнымі стракацінамі. Цэўка часткова апераная, пальцы голыя, з шыпікамі знізу і з бакоў. Корміцца пераважна рыбай (адсюль назва), земнаводнымі. Адкладвае 2—3 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯ́РНУ (Pärnu),
горад у Эстоніі, на р. Пярну, пры ўпадзенні яе ў Рыжскі заліў. Вядомы з 13 ст., у рус. летапісах — Пернава. Да 1917 афіц. назва Пернаў. 54,2 тыс.ж. (2000). Марскі порт і рачная прыстань. Чыг. станцыя. Прам-сць: рыбная, дрэваапр., харч., лёгкая. Маш.-буд.з-д і інш.Драм.тэатр. Музеі: краязн., мемарыяльны паэтэсы Л.Койдула. Прыморскі кліматычны і гразевы курорт. Турбаза. Арх. помнікі: Чырвоная вежа (14 ст.), Талінскія вароты (17 ст.), ратуша (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАЯ́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Енісей, у Краснаярскім краі Расіі. Утворана плацінай Краснаярскай ГЭС. Запоўнена ў 1967—70. Пл. 2000 км², аб’ём 73,3 км³, даўж. 388 км, найб.шыр. 15 км, найб.глыб. 105 м. Узровень вады ў вадасховішчы вагаецца да 18 м. Прыплацінны ўчастак К.в. вузкі, каньёнападобны, вышэй пашыраецца да 10—15 км. Буйныя залівы ў далінах рэк Дзербіна, Сісім, Сыда і Туба. Суднаходства, лесасплаў, рыбная гаспадарка. Каля плаціны — г. Дзіўнагорск, у зоне выкліньвання падпору гарады Абакан, Мінусінск і г.п. Усць-Абакан.