аддзел цэнтральнай нервовай сістэмы паміж сярэднім і прадаўгаватым мозгам, які складаецца з вароліева моста і мазжачка.
У вароліевым мосце мноства папярочных і падоўжных нерв. валокнаў, сканцэнтраваны рухальныя і адчувальныя шляхі ц. н. с., размешчаны сеткападобная рэтыкулярная фармацыя (каардынуе дзейнасць сістэм, што рэгулююць вегетатыўна-вісцэральныя і сенса-маторныя функцыі арганізма), ядры некаторых чэрапна-мазгавых нерваў, цэнтры, што рэгулююць слінацячэнне, міганне, голасаўтварэнне. Мазжачок размешчаны ў задняй чарапной ямцы пад патылічнымі долямі паўшар’яў вял. мозга; вытворнае задняга мазгавога пузыра. Інтэгруе інфармацыю ад мышачных рэцэптараў, вестыбулярнай сістэмы, маторных цэнтраў; каардынуе работу мышцаў; рэгулюе мышачны тонус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЖНЯКА́МСК,
горад у Татарстане, цэнтр Ніжнякамскага раёна, у Расіі. Размешчаны на левым беразе р. Кама. Горад з 1966. Нас. 212,7 тыс.ж. (1996). Порт. Прам-сць: ВА «Ніжнякамскнафтахім», «Ніжнякамскшына», харч., лёгкая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЎНІНГ-СТРЫТ (Downing Street),
вуліца ў цэнтры Лондана, на якой размешчаны рэзідэнцыя прэм’ер-міністра, міністэрства замежных спраў і па справах Супольнасці. Назва «Д.-с.» часта ўжываецца ў прэсе як сімвал урада Вялікабрытаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ГІЯН,
горад у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе (Расія). Размешчаны на р. Об (прыстань), за 15 км ад чыг. ст. Мегіян. 41,8 тыс.ж. (1996). Аэрапорт. Здабыча нафты і газу. Гіст.-этнагр. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й ГІСТО́РЫІ МАГІЛЁВА Утвораны ў 1990 у Магілёве. Размешчаны ў б. архірэйскім палацы
(пабудаваны ў 1762—85 па ініцыятыве архіепіскапа Г.Каніскага) і будынку 19 ст. Мае каля 5 тыс. адзінак асн. фонду (2000),
якія размешчаны па перыядах з часоў узнікнення стараж. паселішчаў на тэр. сучаснага горада. Сярод экспанатаў каменныя сякеры 3—2-га тыс. да н.э., язычніцкія абярогі, амулеты, лунніцы 10—12 ст., кафля 16—18 ст., старадрукі 18 ст., сувоі канца 18 ст., абразы канца 18—19 ст., матэрыялы, прысвечаныя падзеям Вял.Айч. вайны, зменам арх. аблічча горада на працягу апошняга стагоддзя. Музей праводзіць тэматычныя выстаўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́НДСКІ ПРАЛІ́Ў,
праліў паміж а-вамі Суматра і Ява. Злучае Яванскае м. з Індыйскім ак.Даўж. 130 км, найменшая шыр. 26 км, найменшая глыб. на фарватэры 28 м. У З.п. размешчаны вулкан Кракатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХРЭ́МАВІЦКІ ПАРК «БЯЛЬМО́НТЫ»,
помнік садова-паркавага мастацтва Беларусі. Закладзены ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. ў в. Ахрэмаўцы (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.), на паўн.-ўсх. беразе воз. Дрывяты. Быў часткай палацава-паркавага ансамбля маёнтка графа Патоцкага (мураваны палац знішчаны ў 1914). Пл. 65 га, вакол парку 300-метровая паласа лесу. Размешчаны на 2 раўнінных участках са значным перападам рэльефу паміж імі, які аформлены 3 вузкімі тэрасамі з сістэмай усходаў (не зберагліся).
Кампазіцыя верхняй тэрасы мае рысы рэгулярнага стылю. Па восі палаца размешчаны шырокі партэр з газонамі і 2 штучныя вадаёмы авальнай формы. Ніжняя ч. парку з маляўнічымі сажалкамі, пратокамі і астравамі мае рамантычны пейзажны характар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАША́ХЦІНСК,
горад у Растоўскай вобл. Расіі. Размешчаны на ПдУ Данецкага кража, каля чыг. ст. Міхайла-Лявонцьеўская. Засн. ў 1939. 105,7 тыс.ж. (1996). Прамысл, цэнтр усх.ч. Данбаса. Здабыча каменнага вугалю. Прам-сць: металаапр., лёгкая, харч.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЁС,
больш глыбокі ўчастак рэчышча ракі, размешчаны паміж перакатамі. Звычайна ўтвараецца ў месцах павелічэння скорасці цячэння вады і інтэнсіўнага размывання дна (напр., у выгінах рэк, у звужаных рачных далінах). П. называюць таксама ч. азёр ці вадасховішчаў, адасобленыя астравамі, паўастравамі, косамі.