Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ЧЫЦЫ,
вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля р.Пціч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 59 км на ПнУ ад г. Петрыкаў, 201 км ад Гомеля, 36 км ад чыг. ст.Пціч. 699 ж., 273 двары (1999). Сярэдняя школа. Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — парк (пач. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЧО́НАЕ—ПАГАЭ́ЧЧА,
балота ў Петрыкаўскім і Акцябрскім р-нах Гомельскай вобл., у вадазборы р.Пціч і яе прытока р. Арэса. Нізіннага тыпу. Балота перасякае Галоўчыцкі канал, па якім вада з большай ч. масіву сцякае ў р.Пціч. Пл. 6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,9 тыс.га. Сярэдняя глыб. торфу 1,5 м. Балота асушана дрэнажом, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСА́,
рака ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р.Пціч (бас.р. Прыпяць). Даўж. 23,8 км. Пл. вадазбору 214 км². Пачынаецца каля в. Фартуны Бабруйскага р-на. Асн. прыток — р. Чаромуха (злева). Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎЧЫЦКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р.Пціч (бас. Прыпяці). Даўж. 33 км. Пачынаецца каля в. Бобрык, праходзіць каля в. Старыя і Новыя Галоўчыцы, вусце за 1 км на Пн ад в. Дземенка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРУДЗЕ́ЧА,
рака ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р.Пціч (бас.р. Прыпяць). Даўж. 22,4 км. Пл. вадазбору 141 км². Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Макавічы. Асн. прыток — ручай Камарынка (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЦІ́ЦКАЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1895—1914 на чыг. ст.Пціч Мазырскага пав. (цяпер вёска і чыг. станцыя ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл.). Мела паравыя рухавікі. У 1908—13 працавала 40 чал., у 1913 выраблена дошак на 80 тыс. руб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЎЧКАВІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА, Пціч,
у Мінскім р-не, на р.Пціч (бас. Дняпра). За 16 км ад Мінска, каля в. Воўчкавічы. Створана ў 1968. Пл. 0,85 км², даўж. 3,5 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 6,5 м. Аб’ём вады 2,8 млн.м³.
Катлавіна выцягнутая ў даліне ракі. Левы бераг стромкі, выш. да 15 м, абвальна-асыпны, месцамі ўкрыты хмызняком і хваёвым лесам, у вярхоўі забалочаны, правы больш спадзісты, выш. да 10—12 м, пад мяшаным лесам. У паўн.ч. зарастае. Моцнапраточнае, сярэднегадавы сцёк у створы плаціны 26,7 млн.м³. Зона адпачынку, месца правядзення спаборніцтваў па веславанні і водных лыжах. На беразе Воўчкавіцкага вадасховішча ў в. Строчыца створаны Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯМЕ́ГЛЯ,
рака ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р.Пціч (бас.р. Прыпяць). Даўж. 20,2 км, пл. вадазбору 62 км². Пачынаецца за 1,3 км на ПнЗ ад в. Аляксандраўка, у ніжнім цячэнні называецца Руч. Вусце каля в. Лука. Рэчышча каналізаванае.