рака ў Маларыцкім, Кобрынскім і Жабінкаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прытокр. Мухавец (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 34,3 км. Пл. вадазбору 224 км². Пачынаецца за 1,7 км на Пн ад в. Малы Паўлопаль Маларыцкага р-на. Вусце за 2 км на ПнУ ад в. Піліпавічы Жабінкаўскага р-на. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна ракі ў сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная. Рэчышча, шыр. 6—8 м, каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́БРЫК 2-і, Бобрыч,
рака ў Беларусі, у Петрыкаўскім і Жыткавіцкім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Прыпяці. Даўж. 44 км. Пл. вадазбору 710 км². Пачаткам ракі лічыцца вусце Азёрнага канала за 2 км на ПнУ ад в. Капцэвічы Петрыкаўскага р-на. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Асн. прытокі: каналы Міхедава-Грабаўскі (злева) і Азёрны (справа).
Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй пераважна трапецападобная. Пойма невыразная (асушанае балота). Рэчышча каналізаванае на працягу 40,7 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯВІ́ЦА,
рака ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., правы прытокр. Клява (бас.р. Дняпро). Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 136 км². Пачынаецца за 3 км на Пд ад в. Стайчанка. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна трапецападобная, шыр. 0,9—1,5 км. Пойма пераважна двухбаковая, шыр. 50—200 м (месцамі да 700 м), у сярэднім і ніжнім цячэнні забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км. Шыр.ракі ў межань у ніжнім цячэнні да 8 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАРЫ́ТА,
рака ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., левы прытокр. Рыта (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 30,5 км. Пл. вадазбору 602 км². Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Арэхава, з’яўляецца працягам канала Сярэдні Роў (раней выцякала з Арэхаўскага воз., у выніку меліярац. работ выток ракі засыпаны). Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна невыразная. Пойма двухбаковая. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Рака прымае сцёк з меліярац. каналаў. На рацэ — г. Маларыта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ЗІНА, Заходняя Бярэзіна,
рака ў Беларусі, у Гродзенскай і Мінскай абласцях, правы прыток Нёмана. Даўж. 226 км. Пл. вадазбору 4 тыс.км². Пачынаецца каля в. Бортнікі Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.Асн. прытокі: Краўлянка, Альшанка, Чарніца, Чапунька (справа), Іслач, Волка (злева).
Даліна выразная, шыр. ў верхняй ч. ад 500 м да 3 км, ніжэй 3—4 км. Пойма нізкая, асушаная, месцамі ўзгорыстая, шыр. ў вярхоўі 200—500 м, на астатніх участках ад 300 м да 3 км. Рэчышча моцназвілістае, шыр.ракі ў межань у вярхоўі 5—20 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні 20—35 м, паблізу вусця да 50 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў верхнім і сярэднім цячэнні ў канцы сак., у ніжнім — у пач. красавіка. Замярзае ў 2-й пал.снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка Сярэднегадавы расход вады ў вусці 30 м³/с. Мясцовае суднаходства (за 45 км ад вусця) у перыяд высокай вады. У сярэднім цячэнні ракіСакаўшчынскае вадасховішча. У маляўнічай мясціне (12 км на Пн ад г. Маладзечна) зона адпачынку Барок. Амаль усе прытокі Бярэзіны каналізаваныя. У басейне ракі каля 20 каналаў (агульная даўж. больш за 150 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАРДА́Н,
рака на Блізкім Усходзе, у Ліване, Ізраілі, на мяжы Іарданіі і Палесцінскай аўтаноміі (т.зв. Заходні бераг ракі Іардан). Даўж. 252 км, пл.бас. 18 тыс.км². Пачынаецца ў хр. Джэбель-эш-Шэйх. Цячэ з Пн на Пд па паўпустыннай тэктанічнай упадзіне Гхор (Эль-Гор) праз Тыверыядскае воз., упадае ў Мёртвае м. (б.ч. цячэння ніжэй узр. м.). Гал.прыток — Ярмук. Сярэдні расход вады (летам) 50 м³/с. Зімовая паводка. ГЭС. Выкарыстоўваецца для арашэння. Бас. І. — адзін з цэнтраў зараджэння хрысціянства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛО́ВІЦА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прытокр. Галбіца (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 38 км. Пл. вадазбору 211 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Кролікі, вусце на Пд ад в. Рымкі. Цячэ па паўд.-зах. частцы Полацкай нізіны. Даліна ў верхнім цячэнні на працягу 10—12 км слабавыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 500—700 м. Каля в. Кундры ад ракі адыходзіць канал, па якім частка сцёку перакідваецца ў р. Лучайка. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМЯСЦВЯ́НКА,
рака ў Мсціслаўскім і Дрыбінскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прытокр. Быстрая (бас.р. Дняпро). Даўж. 49 км. Пл. вадазбору 291 км². Пачынаецца за 1,2 км на Пн ад в. Рэместава Мсціслаўскага р-на, вусце на паўн.-усх. ускраіне в. Кледнявічы Дрыбінскага р-на. Цячэ па Горацка-Мсціслаўскай раўніне. Даліна выразная, трапецападобная, у верхнім і сярэднім цячэнні шыр. 0,2—0,5 км, у вусцевай частцы да 1 км. Рэчышча звілістае, у вытоку перасыхае: шыр.ракі ў межань да 15 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́СТРАЯ,
рака ў Беларусі, у Горацкім і Дрыбінскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток Проні (бас. Дняпра). Даўж. 46 км. Пл. вадазбору 688 км². Пачынаецца за 5 км на У ад в. Быстрая Горацкага р-на, вусце каля в. Дрыбін. Асн. прытокі: Рамясцвянка (злева), Дняпрэц, Лебядзёўка, Каліноўка, Жалезня (справа). Цячэ пераважна па Горацка-Мсціслаўскай раўніне.
Даліна трапецападобная, шыр. 800 м — 1 км. Пойма месцамі двухбаковая, шыр. 200—250 м. Рэчышча звілістае, шыр.ракі ў межань 3—15 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў. 6 км рэчышча ў верхнім цячэнні каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ПНЯ,
рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах Магілёўскай вобл., левы прытокр. Жадунька (бас.р. Дняпро). Даўж. 41 км. Пл. вадазбору 136 км². Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Сакалоўка Клімавіцкага р-на. Цячэ на ПдУ Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна выразная, шыр. да 2 км, парэзаная лагчынамі. Пойма ў верхнім і ніжнім цячэнні чаргуецца па берагах, у сярэднім двухбаковая, асушаная, лугавая. Рэчышча каналізаванае на працягу 26 км, у верхнім цячэнні слабазвілістае. Шыр.ракі ў межань да 10 м. Прымае сцёк з сеткі меліярац. каналаў.