ПАЛА́НГА (Palanga),

горад у Літве на беразе Балтыйскага м., за 12 км ад чыг. ст. Крэцінга. Вядомы з 1161. 20 тыс. ж. (1990). Аэрапорт. Апрацоўка бурштыну. Музей бурштыну ў б. палацы Тышкевічаў. Кліматабальнеагразевы курорт (з пач. 19 ст.). Асн. лек. фактары: марскія купанні (чэрв.жн.), мінер. крыніцы з хларыдна-натрыева-кальцыевымі водамі, тарфяныя гразі, дробнапясчаны пляж. Лечаць хваробы сардэчна-сасудзістай, нерв. сістэм, органы дыхання, парушэнні абмену рэчываў. Санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты.

т. 11, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́СТЫНГС, Хейстынгс (Hastings),

горад на ПдУ Вялікабрытаніі, на беразе праліва Па-дэ-Кале. Каля 100 тыс. ж. (1994). У раёне Гастынгса 14.10.1066 войскі герцага Нармандыі Вільгельма нанеслі паражэнне англа-саксонскім войскам караля Гаральда, які загінуў у бітве, і Вільгельм стаў англ. каралём (Вільгельм І Заваёўнік). Месца правядзення штогадовых міжнар. шахматных турніраў (з 1920). Прыморскі кліматычны курорт. Вял. пясчаны пляж, мяккі марскі клімат забяспечваюць умовы эфектыўнага кліматалячэння нерв., сардэчна-сасудзістых, лёгачных і інш. хвароб.

т. 5, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АТЛА́НТЫК-СІ́ЦІ (Atlantic City),

горад і курорт на ПнУ ЗША, у штаце Нью-Джэрсі, на беразе Атлантычнага ак. 38 тыс. ж. (1990). Сілікатна-керамічная, швейная, харч. прам-сць. Вытв-сць хім.-фармацэўтычных прэпаратаў. Шматлікія казіно.

Як прыморскі кліматычны курорт развіваецца з 19 ст. Субтрапічны клімат з мяккай зімой і цёплым летам, пясчаны пляж даўж. каля 13 км — спрыяльныя ўмовы для адпачынку і лячэння неспецыфічных захворванняў органаў дыхання, нерв. сістэмы, парушэнняў абмену рэчываў. Цэнтр міжнар. турызму, паруснага спорту, фестываляў, конкурсаў, спаборніцтваў. У Атлантык-Сіці адзін з найб. у свеце крытых залаў (41 тыс. месцаў) з арганам, 5 молаў, на адным з іх назіральная вышка (100 м).

т. 2, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУТУ́ЗА ((Guttuso) Рэната) (2.1.1912, г. Багерыя, Італія — 18.1.1987),

італьянскі жывапісец і графік. Акадэмік АМ у Рыме (1960), ганаровы чл. АМ СССР (1962). Удзельнік італьян. Руху Супраціўлення (1943—45). Аўтар шэрагу антыфаш. твораў («Расстрэл», 1938; «Распяцце», 1940—41; серыя малюнкаў «З намі Бог!», 1944—45). У работах канца 1940—60-х г. стварыў шматгранную карціну жыцця пасляваен. Італіі. Значнае месца ў яго творчасці займала сац.-паліт. тэма (карціны «Пляж», «Чалавек, які есць спагеці», «Дыскусія», «Натоўп», «Навіны» і інш.). Для ўзмацнення эмацыянальнага ўздзеяння сваіх работ часта выкарыстоўваў рэзка кантрастнае гучанне колераў, востра дынамічны малюнак. Пісаў таксама партрэты, пейзажы, нацюрморты, вулічныя сцэнкі, буйнамаштабныя палотны на алегарычныя сюжэты.

т. 5, с. 550

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРКЕ́ ((Marquet) Альбер) (27.3.1875, г. Бардо, Францыя — 14.6.1947),

французскі жывапісец-пейзажыст. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1895—98) у Г.Маро. У ранні перыяд зазнаў уплыў мадэрну (афармленне Сусв. выстаўкі ў Парыжы, 1900). У 1905—07 прымыкаў да фавізму («Кірмаш у Гаўры», «Пляж у Сент-Адрэс», «14 ліпеня ў Гаўры», «Сяржант каланіяльных войск»). Пазней пісаў пейзажы, адметныя лаканізмам малюнка, спакойнай яснасцю кампазіцыі, зладжанай гамай лёгкіх валёрных тонаў з выразнымі колеравымі акцэнтамі: «Гамбургскі порт», «Везувій», «Марына (Неапаль)» (усе 1909), «Нотр-Дам зімой», «Дажджлівы дзень у Парыжы» (абодва 1910), «Мост Сен-Мішэль» (1912), «Бужы» (1925), «Порт Гаўр» (1934), «Парыж уначы» (1938), «Набярэжная Канці ў снезе» (1947) і інш. Ствараў таксама партрэты, літаграфіі, малюнкі, кніжныя ілюстрацыі.

В.Я.Буйвал.

А.Марке. Марына (Неапаль). 1909.

т. 10, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛУ́ШТА,

горад на Украіне, у горнай даліне на Паўд. беразе Крыма. За 45 км ад чыг. ст. Сімферопаль. 33 тыс. ж. (1992). Прыморскі кліматычны курорт. Развіваецца з 19 ст. Адметны надзвычай спрыяльнымі для паўнацэннага адпачынку, лячэння лёгачных і нерв. хвароб умовамі: клімат субтрапічны міжземнаморскага тыпу з мяккай зімой, цёплым малавоблачным летам, цёплай і працяглай восенню; марскія купанні з чэрвеня да кастрычніка; багатая вечназялёная расліннасць у далінах рэк, букавыя і хваёвыя лясы, вінаграднікі на схілах велічных горных масіваў Дэмерджы; адзін з найлепшых у Крыме пясчана-галечны пляж працягласцю каля 5 км. Шмат санаторыяў, пансіянатаў, турбаз і дамоў адпачынку. Прыродныя і архю-гіст. помнікі (пячоры Чатырдага, «Даліна прывідаў», рэшткі візант. і генуэзскіх крэпасцяў, умацаванняў і паселішчаў, палацы, маёнткі і сядзібы Раеўскіх, Гагарыных і інш. рус. вяльможаў). Музеі краязнаўчы і С.М.Сяргеева-Цэнскага.

Літ.:

Талышев В.П. Алушта: Путеводитель. Симферополь, 1984.

Алушта.

т. 1, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)