...МЕТР (ад грэч. metron мера, metreō вымяраю), другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае прыладу, прыбор для вымярэння таго, што паказана ў першай частцы слова (напр., барометр, тэрмометр), а таксама долевую ці кратную адзінку даўжыні ў метрычнай сістэме (напр., кіламетр, мікраметр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСЕМНА́ЦЦАТАГА БРУМЕ́РАVIII года рэспублікі
(паводле рэсп. календара франц. рэвалюцыі 1789—99),
дзяржаўны пераварот у Францыі 9—10.11.1799. Ажыццявіў Напалеон I, які змяніў рэжым Дырэкторыі на ваен. дыктатуру ў форме Консульства, а пасля (з 18.5.1804) — Першай імперыі. Завяршыў працэс бурж. контррэвалюцыі, пачаты Тэрмідарыянскім пераваротам 1794.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛА́ТНІК,
умоўная назва першай залатой манеты ўсх. славян часоў Кіеўскай Русі, выпушчанай Уладзімірам Святаславічам у канцы 10 ст. Маса 4—4,4 г. Падобны на сучасныя яму візант. соліды. З 11 вядомых экзэмпляраў З. 6 паходзяць з Пінскага скарбу.
Златнік Уладзіміра Святаславіча [980—1015] з Пінскага манетнага скарбу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛІКУТ, Кажыкодэ,
горад на Пд Індыі, у штаце Керала. 420 тыс.ж. (1991). Порт на Малабарскім беразе Аравійскага м. Лесапільная і дрэваапр.прам-сць. Апрацоўка арэхаў кеш’ю. Вытв-сць алею, парфумерыі, чарапіцы, цэлюлозы. Рыбалоўства. Месца першай высадкі партуг. экспедыцыі Васка да Гамы ў Індыі (1498).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГЕ́ЛІНА (Праскоўя Мікітаўна) (12.1.1913, в. Старабешава Данецкай вобл. — 21.1.1959),
трактарыстка, арганізатар (1933) і брыгадзір першай у СССР жаночай трактарнай брыгады. Скончыла Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1940). Двойчы Герой Сац. Працы (1947, 1958). Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—58. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУГЛАВА́Я ЧАСТАТА́, кругавая частата, цыклічная частата, лік поўных ваганняў, якія адбываюцца пры перыядычным вагальным працэсе за 2π секунд. Вуглавая частата ω звязана з перыядам T і частатой ваганняў ν залежнасцю
. Адзінка вуглавой частаты ў СІ — секунда ў мінус першай ступені (с−1).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСАМІ́ТНАЯ КНІ́ГА,
радаслоўная кніга найб. знатных баярскіх і дваранскіх радоў Расіі. Складзена ў 1687. Назва па аксамітнай вокладцы. У Аксамітную ўвайшоў «Гасудараў радасловец» 1555—56, у якім вяліся радаслоўныя запісы Рурыкавічаў і Гедзімінавічаў. Аксамітная кніга не закончана, у ёй ёсць недакладнасці, фальсіфікацыі. Маніфестам 1807 уведзена Аксамітная кніга і купецкіх радоў першай гільдыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАНО́ВІЧ (Канстанцін Юльянавіч) (8.12.1872, в. Грабаўка Гомельскага р-на — 15.3.1954),
бел. вучоны ў галіне санітарыі і эпідэміялогіі, урач-отарыналарынголаг, арганізатар першай у СССР Гомельскай сан.-эпідэміял. станцыі (1922). Скончыў Кіеўскі ун-т (1899). Навук. працы па арганізацыі аховы здароўя, сан.-эпідэміял. справе, оталарынгалагічных хваробах.
Тв.:
Предупреждай болезни носа, горла и уха. Гомель, 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЦУХІ́ТА (3.11.1852, г. Кіёта, Японія — 30.7.1912),
імператар Японіі [1867—1912]. У выніку «рэстаўрацыі Мэйдзі» (гл.Мэйдзі ісін) фармальна сканцэнтраваў усю ўладу ў краіне ў сваіх руках. Падтрымліваў правядзенне рэформ, накіраваных на мадэрнізацыю і еўрапеізацыю Японіі: ліквідацыю феад. княстваў (1871), рэформу адукацыі (1872), стварэнне кабінета міністраў (1885), прыняцце першай канстытуцыі Японіі (1889). У 1910 М. зацвердзіў анексію Карэі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РЫ ((Peri) Якопа) (20.8.1561, Рым — 12.8.1633),
італьянскі кампазітар, спявак; адзін з заснавальнікаў жанру оперы. Прадстаўнік т.зв. фларэнційскай камераты (гуртка). Напісаў (з Я.Корсі) музыку першай оперы «Дафна» (на тэкст паэта А.Рынучыні; паст. 1597—98; фрагменты музыкі П. не зберагліся), оперы «Эўрыдыка» (паст. 1600; выканаў у ёй партыю Арфея). Аўтар духоўнай музыкі, камерна-вак. твораў.