ЛА́ПЦЕВА ДЗМІ́ТРЫЯ ПРАЛІ́Ў У Паўночным Ледавітым ак. паміж в-вам Вялікі Ляхаўскі і паўн. узбярэжжам мацерыка Азія (Расія). Злучае моры Лапцевых і Усх.-Сібірскае. Даўж. 115 км, шыр. 50—61 км, глыб. 11—16 м. Большую ч. года пад лёдам. Названы ў гонар удзельніка Вял.Паўн. экспедыцыі 18 ст. Дз.Я.Лапцева, які адкрыў праліў у 1740.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НКА (галанд. bank),
водмель, утвораная мясц. падняццем марскога ці акіянскага дна. Бываюць наноснага, вулканічнага, тэктанічнага, каралавага паходжання, часам гэта астаткавы рэльеф сушы пры трансгрэсіі мора. Пясчаныя наносныя банкі пад уплывам цячэнняў могуць мяняць свае абрысы і месцазнаходжанне. Многія банкі з’яўляюцца раёнамі рыбнага промыслу (Ньюфаўндлендская банка ў Атлантычным ак., Догер-банка ў Паўночнымм.). Небяспечныя для суднаходства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТЭ́НДЭ (Ostende),
горад на ПнЗ Бельгіі, у правінцыі Зах. Фландрыя. 69 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел — канцавы пункт трансеўрапейскіх аўтадарог і чыг. магістраляў; важны порт на Паўночнымм. (паромам звязаны з г. Дуўр, Вялікабрытанія). База рыбалавецкага флоту. Суднабудаванне і суднарамонт, хім., харч.прам-сць. Вытв-сць сетак і канатаў. Развядзенне вустрыц. Музеі. Буйны прыморскі кліматычны і бальнеалагічны курорт краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬГЕЛЬМСГА́ФЕН (Wilhelmshaven),
горад у ФРГ, у зямлі Ніжняя Саксонія. Засн. ў 1853 як ваенна-марская база. 91 тыс.ж. (1994). Буйны порт на Паўночнымм., у вусці канала Эмс-Ядс, з Вільгельмсгафена пачынаецца нафтаправод да г. Кёльн. Вытв-сць пішучых і лічыльных машын, партовых пад’ёмных кранаў, дызель-лакаматываў, суднаў. Швейная, тэкст., дрэваапр.прам-сць. Рыбалавецкі цэнтр. У Вільгельмсгафене — штаб ваенна-марскіх сіл ФРГ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛКО́НСКІ (Сяргей Рыгоравіч) (19.12.1788, г. Ачакаў, Украіна — 10.12.1865),
дзекабрыст. Генерал-маёр, князь. Удзельнік вайны 1812, замежных паходаў рус. арміі 1813—14. З 1820 чл.«Саюза працвітання», з 1821 чл.Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў. Разам з В.Л.Давыдавым кіраваў Каменскай управай, наладжваў сувязі з Паўночным таварыствам дзекабрыстаў. Прыхільнік «Рускай праўды» П.І.Песцеля. Прыгавораны да смяротнай кары, замененай пажыццёвай катаргай. Вярнуўся з Сібіры ў 1856. Аўтар «Запісак».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУК ((Cook) Джэймс) (27.10.1728, Мартан, каля г. Мідлсбра, Вялікабрытанія — 14.2.1779),
англійскі мараплавец.
Узначаліў 3 кругасветныя плаванні. У час першай экспедыцыі (1768—71) на караблі «Індэвар» прыбыў на в-аў Таіці, нанёс на карту а-вы Таварыства, даследаваў Новую Зеландыю і праліў паміж Паўночным і Паўднёвым яе а-вамі, адкрыў Вял. Бар’ерны рыф і ўсх. ўзбярэжжа Аўстраліі, якое пад назвай Новы Паўд. Уэльс абвясціў брыт. уладаннем. У час другога плавання (1772—75) на караблі «Рэзальюшэн» у пошуках Паўд. мацерыка дасягнуў шыр. 71°10′, адкрыў і даследаваў а-вы Новая Каледонія, Паўд. Сандвічавы, Паўд. Георгія і інш. У час трэцяй экспедыцыі (1776—79) на караблях «Рэзальюшэн» і «Дыскаверы» даследаваў берагі Канады, Аляскі і Камчаткі, адкрыў Гавайскія а-вы, дзе быў забіты ў сутычцы з мясц. насельніцтвам. Яго імем названа больш за 20 геагр. аб’ектаў, у т. л. гара на в-ве Паўднёвым у Новай Зеландыі (гл.Кука гара), праліў паміж Паўночным і Паўднёвым а-вамі Новай Зеландыі (гл.Кука праліў), 2 групы астравоў у Ціхім ак. (гл.Кука астравы), заліў каля берагоў Аляскі (гл.Кука заліў) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАХІЛЕ́ННЕ МАГНІ́ТНАЕ,
вугал паміж вектарам напружанасці магнітнага поля Зямлі і плоскасцю гарызонту ў пункце назірання зямной паверхні; адзін з элементаў зямнога магнетызму. Адпавядае вуглу нахілу магн. стрэлкі, якая мае гарызантальную вось вярчэння і знаходзіцца ў плоскасці мерыдыяна магнітнага. Н.м. лічыцца паўночным (дадатным), калі паўн. канец магн. стрэлкі накіраваны ўніз, і паўднёвым (адмоўным), калі накіраваны ўверх. На магн. экватары Н.м. роўнае 0°, на магнітных полюсах ± 90°. На тэр. Беларусі Н.м. дадатнае на Пн каля 70°.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КША (Melanogrammus aeglefinus),
рыба сям. трасковых. Адзіны від роду. Пашырана ў паўн.ч. Атлантычнага ак., найб. у Паўночнымм. (каля в-ва Ісландыя), у паўн.ч. Баранцава м., на Ньюфаўндлендскай банцы. Жыве каля дна, трымаецца чародамі. Робіць кармавыя і нерастовыя міграцыі.
Даўж. да 1 м (звычайна 50—75 см), маса да 19 кг. Корміцца бентасам, часам рыбай, ікрой селядцоў і мойвы. Ікра пелагічная. Маляўкі жывуць у тоўшчы валы, хаваюцца ад драпежнікаў пад купаламі медуз. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНЫ ПО́ЛЮС,
частка паверхні намагнічанага цела, на якой нармальная кампанента вектара намагнічанасці адметная ад нуля. М.п., з якога выходзяць сілавыя лініі, наз.паўночным (N) ці дадатным, у які ўваходзяць гэтыя лініі — паўднёвым (5) ці адмоўным. Назвы М.п. уведзены, зыходзячы з напрамку ўстанаўлення стрэлкі магн. компаса ў магн. полі Зямлі: паўн. полюс стрэлкі паварочваецца ў бок геагр. Поўначы (гл.Магнітныя полюсы Зямлі). Аднайменныя М.п. адштурхоўваюцца, разнайменныя — прыцягваюцца.
Магнітныя полюсы (N і S) намагнічанага стальнога стрыжня (лініі са стрэлкамі — магнітныя сілавыя лініі; яны замыкаюцца ў навакольнай прасторы стрыжня).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАЎНО́ЧНЫ ПО́ЛЮС»,
«ПП», навуковыя абсерваторыі на дрэйфуючых ільдзінах Паўн. Ледавітага ак. Вынікі назіранняў станцый «ПП» выкарыстоўваюцца для прагназіравання надвор’я і лядовых умоў суднаходства на Паўночным марскім шляху. «ПП-1» арганізавана ў маі 1937 у раёне Паўн. полюса пад кіраўніцгвам І.Дз.Папаніна. Працавалі: «ПП-22» (1973—82), «ПП-23» (1975—78), «ПП-24» (1978—80), «ПП-25» (1981—84), «ПП-26» (1983—86), «ПП-27» (1984—87), «ПП-28» (1986—88), «ПП-29» (1987—88), «ПП-30» (1987—91), «ПП-31» (1988—91). У 1990-х г. дзейнасць такіх абсерваторый часова спынена.