тып адкладаў марэны з грубаабломкавай горнай пароды, моцна ўшчыльненай пад ціскам лёду. Характэрна для покрыўных і горных ледавікоў. Утвараецца ў працэсе намнажэння матэрыялу, які пераносіцца прыдонным слоем ледавіка. Вельмі пашырана на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕГРО́ІДНАЯ РА́СА,
афрыканская галіна экватарыяльнай (негра-аўстралоіднай) расы. Адрозніваецца цёмнай скурай, кучаравымі валасамі, шырокім носам, тоўстымі губамі, прагнатызмам. Пашырана ў Афрыцы на Пд ад Сахары. Тэрмін «Н.р.» зрэдку ўжываецца як сінонім паняцця «экватарыяльная раса».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБІ́ЛА,
у беларусаў прылада для лоўлі ракаў. Да завостранай на адным канцы палкі ўнізе прывязвалі мяса жабы, малюскаў. Ракаў, што прычапіліся да прылады, выцягвалі на паверхню вады. Была пашырана ў канцы 19 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАЗО́ЙНАЕ ЖЫЎЛЕ́ННЕ,
спосаб жыўлення жывёл і некаторых раслін пры дапамозе захопу (глытання) цвёрдых харч. рэчываў унутр цела арганізма; адзін з відаў гетэратрофнага жыўлення (гл.Гетэратрофы). Найб.пашырана сярод прасцейшых, уласціва і насякомаедным раслінам. Гл. таксама Галафітнае жыўленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБУЗЯ́НКА,
бел. традыцыйная страва. Наз. таксама гарбузовай кашай. Ачышчаны гарбуз крышаць, дабаўляюць крупы (часцей прасяныя) і вараць. Згатаваную гарбузянку таўкуць, часам ставяць у лёгкі дух, заліваюць параным малаком, дадаюць соль, цукар, масла. Пашырана на ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУШМУЛА́ (тур. muşmula),
1) Mespilus, род лістападных кветкавых раслін сям. ружакветных з 1 відам М. германскай, або звычайнай (M. germanica). Пашырана на Пд Еўропы, у М. Азіі. Культывуюць у Еўропе і ЗША. Плады маюць цукар, яблычную к-ту, вітамін C, ужываюцца ў ежу сырыя і салёныя, з іх гатуюць пасцілу, віно. Драўніна ідзе на такарныя вырабы. Меданосная расліна.
2) М. японская, або субтрапічная, або локва (Eriobotrya japonica), вечназялёнае субтрапічнае дрэва ці куст. сям. ружакветных. Пашырана ў Кітаі і Паўн. Індыі. Культывуецца ў Міжземнамор’і, Сярэдняй Азіі, Кітаі, Японіі, ЗША. Плады спажываюць свежыя і перапрацаваныя (кампоты, варэнні і інш.). З насення робяць сурагат кавы. Дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАТУ́ША,
бел. страва з мукі. Кіпяцілі малако, у яго патрошку сыпалі муку, перамешваючы калатоўкай, і варылі. Часам муку замочвалі вадой або замешвалі густа. Калі К. варылі на вадзе, яе запраўлялі алеем або заскварвалі. Была пашырана па ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПАЎКА,
у беларусаў выдзеўбаная з ліпы ці з вольхі пасудзіна на мёд ёмістасцю да 2 вёдзер. У сырой калодзе выдзёўбвалі асяродак, павольна высушвалі яе. Распарыўшы сценкі, устаўлялі дно; на пасудзіну нацягвалі абручы. Пашырана да сярэдзіны 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЭІНУРЫ́Я (ад пратэіны + грэч. uron мача),
павышаная колькасць бялку ў мачы (0,033 г/л і вышэй). Пры захворваннях нырак найб.пашырана клубочкавая П. Бывае таксама канальцавая, застойная (пры застоі крыві ў нырках ад сардэчнай недастатковасці), ортастатычная і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЮСТРА́ДА (франц. balustrade),
невысокая агароджа ўсходаў, тэрас, балконаў, галерэй, парапетаў і інш., якая складаецца з шэрагу фігурных слупкоў — балясаў, злучаных зверху гарыз. бэлькай або поручнямі. Бывае скразная і «сляпая» (злучаная са сценкай). Найб.пашырана ў збудаваннях стыляў рэнесансу, барока, класіцызму.