СО́БЕЛЬСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Чырвоная Воля. Створана ў 1986. Пл. 2,9 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 5,8 м, аб’ём вады 14,2 млн.м³. Наліўное, вада падаецца з Грычынскага канала. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 5,7 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕПТО́Д [ад грэч. hepta сем + (электр)од],
электравакуумная прылада, якая мае 7 электродаў: катод, анод і 5 сетак (кіравальная, сігнальная, 2 экранавальныя, антыдынатронная). У рэжыме змяшэння прыняты сігнал падаецца на сігнальную сетку, а сігнал ад дапаможнага генератара (гетэрадзіна) — на кіравальную. У рэжыме пераўтварэння гептод спалучае функцыі змяшальніка і лямпы гетэрадзіна. Выкарыстоўваецца ў змяшальніках і пераўтваральніках частаты супергетэрадзінных радыёпрыёмнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕТРААХАЛАДЖА́ЛЬНІК,
цеплаабменны апарат для зніжэння т-ры паветра, якое падаецца ў памяшканне. Рух паветра ў ім забяспечваецца вентылятарам (убудаваным ці ўстаноўленым асобна). «Сухія» П. маюць рабрыстыя або гладкія трубы, дзе выпараецца холадагент, у «мокрых» П. паветра ахаладжаецца за кошт арашэння, напр., вадой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХОМСК,
вадасховішча ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., каля в.Хомск. Створана ў 1988. Пл. 0,8 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 3,9 м, аб’ём вады 2,9 млн.м³. Наліўное: вада падаецца з ручая Ласінцы і меліярац. канала. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 3,4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДБО́ЙНЫ МАЛАТО́К,
ручны інструмент ударнага дзеяння, якім адбіваюць горныя пароды ад масіву, рыхляць цвёрдыя і мёрзлыя грунты, разбіваюць каменную або цагляную муроўку, асфальт і г.д. Рабочы орган — піка, долата або рыдлёўка, па хваставой частцы якіх (звычайна з частатой 1000—1500 удараў за мінуту) б’е баёк. Бываюць пнеўматычныя (сціснутае паветра падаецца ад кампрэсараў, балонаў і інш.), электрычныя і бензінавыя (з прыводам ад рухавіка ўнутр. згарання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРБІ́ННАЕ БУРЭ́ННЕ,
спосаб праходкі свідравін з дапамогай турбабура. Выкарыстоўваецца для бурэння ў асн. нафтавых і газавых свідравін і дазваляе бурыць звышглыбокія свідравіны.
Турбабур уяўляе сабой шматступеньчатую турбіну, вал якой круціць долата непасрэдна ці праз рэдуктар. Турбіна прыводзіцца ў дзеянне гліністым растворам. які пад ціскам падаецца ў свідравіну па трубах. Адна- і шматсекцыйныя турбабуры выкарыстоўваюцца для бурэння свідравін дыяметрам да 600 мм. Іл.гл. да арт.Буравы інструмент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЗАРЭ́З,
апарат для кіслароднай рэзкі і зваркі металаў. Працуе на вадкім паліве (бензін, газа). Мае бак для паліва, гарэлку спец. канструкцыі (разак) і шлангі падачы паліва і кіслароду. У разаку паліва выпарваецца і змешваецца з кіслародам. Пры гарэнні сумесі ўтвараецца полымя, якое падаграе метал і выпарае паліва. Падагрэты метал рэжуць струменем кіслароду, які падаецца з балона пад ціскам.
Бензарэз: 1 — разак, 2 — бак для паліва, 3 — шлангі падачы паліва і кіслароду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІДЭАМАНІТО́Р, манітор,
прыстасаванне для візуальнага кантролю якасці тэлевізійнага відарыса ў розных пунктах тракту яго перадачы (напр., на выхадзе перадавальнай тэлевізійнай камеры). Бывае: чорна-белы і каляровы; малагабарытны, пераносны і універсальны. На відэаманітор падаеццавідэасігнал, каляровы відэасігнал, сігналы асн. колераў (або яркасны і два колерарознасныя сігналы). Відэаманітор для кантролю амплітуды і фазы сігналаў у каляровых сістэмах ПАЛ і НТСЦ наз.вектараскопам. Выкарыстоўваецца ў відэакамерах, на тэлецэнтрах, прыкладных тэлевізійных устаноўках і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМАТЫ́ЧНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІбудаўнічыя,
мяккія абалонкі з тэхн. тканін ці арміраваных плёнак, нясучая здольнасць якіх забяспечваецца ўнутр. ціскам паветра. Адрозніваюць П.к. паветраапорныя (сціснутае паветра падаецца непасрэдна пад абалонку збудавання) і паветранясёныя (моцна сціснутае паветра напаўняе толькі нясучыя элементы). Выкарыстоўваюцца ў якасці памяшканняў для складоў, гаражоў, рамонтных майстэрняў, укрыцця аб’ектаў, якія будуюцца.
Да арт.Пнеўматычныя канструкцыі: а — паветраапорная; б — паветранясёная; 1 — паветраны шлюз; 2 — абалонка; 3 — паветрадуўка; 4 — пнеўматычны каркас (трубчастая арка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНХРО́ННЫ ГЕНЕРА́ТАР,
электрычная сінхронная машына, якая працуе ў генератарным рэжыме. Мех. энергія, якая пераўтвараецца С.г. у энергію пераменнага току, падаецца на ротар ад першаснага рухавіка — турбіны, рухавіка ўнутр. згарання і інш. С.г. з прыводам ад паравой або газавай турбіны наз.турбагенератарам, з прыводам ад гідраўл. турбіны — гідрагенератарам. Генератары дызельных электрастанцый прыводзяцца ў дзеянне дызельным рухавіком. Адрозніваюць 1- і 3-фазныя С.г. агульнапрамысл. і спец. прызначэння. Магутнасць да 1 ГВт і вышэй.