ПАВЕТРААХАЛАДЖА́ЛЬНІК,
цеплаабменны апарат для зніжэння т-ры паветра, якое падаецца ў памяшканне. Рух паветра ў ім забяспечваецца вентылятарам (убудаваным ці ўстаноўленым асобна). «Сухія» П. маюць рабрыстыя або гладкія трубы, дзе выпараецца холадагент, у «мокрых» П. паветра ахаладжаецца за кошт арашэння,
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)