кароткі (40—60 см) меч ці кінжал, традыцыйная зброя стараж. іранамоўных народаў (персаў, сакаў, саўраматаў, скіфаў). На Беларусі знойдзены 2 акінакі паблізув. Асарэвічы Брагінскага р-на Гомельскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЧЫНСК,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Краснаярскім краі. Засн. ў 1641. 123,2 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Прыстань на р. Чулым. Нафтаперапр., нефелінаперапр., дрэваапр., лёгкая (абутковая, швейная, футравая), харч.прам-сць. Паблізу Ачынска здабыча вугалю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ АНТЫ́ЛЬСКІЯ АСТРАВЫ́ (ісп. Grandes Antillas, англ. Greater Antilles),
заходняя частка архіпелага Антыльскія астравы ў Вест-Індыі. Уключае вял. а-вы Куба, Гаіці, Ямайка, Пуэрта-Рыка і менш значныя, размешчаныя паблізу. Агульная пл. 209 тыс.км².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЛЬФІ́Н (лац. Delphinus),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Тры найб. яркія зоркі 3,7, 3,8 і 4 візуальнай зорнай велічыні. Назіраецца паблізуМлечнага Шляху. Найлепшыя ўмовы для назірання на тэр. Беларусі ў чэрвені—жніўні. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗНЯКО́ЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура бронзавага веку, пашыраная ў 2-й пал. 2-га тыс. да н.э. ў бас. Акі, Клязьмы, у верхнім і часткова сярэднім Паволжы. Назва ад паселішча каля с. Пазнякова (паблізуг. Мурама). Паходжанне П.к. звязваюць з прасоўваннем з сярэдзіны 2-га тыс. да н.э. з рэк Дон і Северскі Данец плямён зрубнай культуры і асіміляцыяй імі мясц. насельніцтва. Асн. заняткі плямён П.к. — жывёлагадоўля, земляробства, выплаўка бронзы. Для яе характэрны невял. паселішчы на надпоймавых тэрасах, паблізу ад іх — могільнікі (курганныя для ранняга і грунтавыя для позняга этапаў); I пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным становішчы. Каля магіл выяўлены рэшткі вогнішчаў. Знойдзены гліняны посуд, крамянёвыя прылады, у багатых пахаваннях — бронзавыя нажы, кінжалы, упрыгожанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РЭНЦБУРГ (Barentsburg),
палярны горнапрамысловы пасёлак і порт (свабодны ад лёду з чэрв. да ліст.), на в-ве Зах. Шпіцберген (Свальбард, Нарвегія). Каля 1 тыс.ж. (1992). Паблізу аэрапорт. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Краязнаўчы музей. Названы ў гонар мараплаўца В.Барэнца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЯРЭ́ДЖА (Viareggio),
прыморскі кліматычны курорт у Італіі. На ПнЗ ад г. Піза на беразе Лігурыйскага м. Вызначаецца субтрапічным міжземнаморскім кліматам, спрыяльным для лячэння многіх хвароб. Паблізу ад Віярэджа — кар’еры белага мармуру, у г. Піза — шматлікія помнікі архітэктуры і мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБРА́ЦЫІ ПУНКТ,
пункт, у якім нябеснае цела, што рухаецца пад уздзеяннем прыцягнення двух інш. цел значнай масы, можа знаходзіцца ў стане адноснай раўнавагі ў адносінах да гэтых двух цел. Паблізу Л.п. знаходзіцца, напр., кожная з малых планет траянцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЕ́ЛЯ ПУНКТ,
тэмпература, вышэй за якую антыферамагнетык ператвараецца ў парамагнетык (фазавы пераход II роду). Абазначаецца TN. Паблізу Tn назіраецца спецыфічная тэмпературная залежнасць фіз. уласцівасцей антыферамагнетыкаў (цеплаёмістасці, каэф. цеплавога расшырэння, электраправоднасці і інш.). Названы імем Л.Нееля. Гл. таксама Антыферамагнетызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТЭРО́Й (Niterói),
горад на ПдУ Бразіліі, на беразе бухты Гуанабара, паблізуг. Рыо-дэ-Жанейра, з якім злучаны мостам. Засн. ў 1573. Каля 450 тыс.ж. (1997). Марскі порт. Чыг. станцыя. Прам-сць: суднабуд., харч., фармацэўтычная, тэкстыльная. Ун-т.