ГУПЯНЕ́Ц (Піліп Аляксеевіч) (18.10.1910, в. Воўчын Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 6.9.1981),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце са жн. 1944. Камандзір кулямётнага разліку мал. сяржант Гупянец вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі: знішчыў 2 агнявыя пункты праціўніка; на подступах да р.Одэр агнём з кулямёта адбіў контратаку ворага; у баі за г. Бернаў (Германія) знішчыў 2 агнявыя пункты ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СТРАВА (Ostrava), горад на ПнУ Чэхіі, на р. Одра (Одэр). Адм. ц.Паўн.-Мараўскай вобл. Каля 350 тыс.ж. (1999). Буйны прамысл. цэнтр і трансп. вузел. Аэрапорт. Цэнтр вугальна-металургічнага раёна, які развіваецца на базе Остраўска-Карвінскага кам.-вуг. басейна. Прам-сць: чорная металургія (2 металургічныя камбінаты), энергетыка, цяжкое машынабудаванне, коксахім. і хімічная. Здабыча кам. вугалю. Оперны т-р, філармонія. Арх. помнікі: касцёл св. Вацлава (13 ст.), рату ша (17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК (Аляксандр Апанасавіч) (31.12.1918, в. Вёска Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 18.7.1983),
Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр (1957). Скончыў Мінскае ваен.пях. вучылішча (1937), курсы «Выстрал» (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1948). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Зах., Калінінскім, Данскім, Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр., 1-м і 2-м Бел. франтах. Камандзір стралк. палка падпалкоўнік Ж. вызначыўся ў 1945 у баях на р.Одэр. Да 1959 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧА́НАЎ (Яўген Іванавіч) (20.8.1919, в. Доўгавічы Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 28.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Крымскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах — сяржант, камандзір стралк. аддзялення. Вызначыўся ў баях за р.Одэр. 27.1.1945 аддзяленне К. першае фарсіравала раку, у баі за расшырэнне плацдарма знішчыла каля 100 гітлераўцаў. Цяжка паранены К. не пакінуў поля бою. 28.1.1945 асабістым прыкладам падняў воінаў у атаку. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ЦІЧЫ (лац. Lutici),
велеты, саюз зах.-слав. плямён у 8—12 ст. на паўд. узбярэжжы Балтыйскага м., паміж рэкамі Одра (Одэр) і Лаба (Эльба) на тэр. сучаснай Германіі. Саюз аб’ядноўваў плямёны хіжан, далянчан, ратараў (гал. племя, у іх г. Рэтра знаходзілася гал. святыня Л. — храм Сварожыча) і інш. Займаліся сельскай гаспадаркай, рамяством і марскім гандлем. У 9 — пач. 10 ст. Л. кіраваў князь ратараў, пазней — сход плем. знаці. У пач. 12 ст. пасля больш як 300 гадоў барацьбы заваяваны герм. феадаламі і германізаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАВУ́САЎ (Андрэй Мінавіч) (2.10.1906, в. Ходасавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобласці — 18.11.1976),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну партызан, з чэрв. 1944 на фронце, сапёр. Вызначыўся ў 1945: у студз. ў час прарыву варожай абароны зняў 42 міны, у лютым пераправіў цераз Одэр 400 скрынак боепрыпасаў, 1,5 т прадуктаў; у сак. з групай байцоў зрабіў 2 праходы ў мінных палях, зняў 150 мін; у крас. зрабіў праходы ў мінных палях, размініраваў шашу, узначаліў групу па буд-ве моста цераз канал, чым забяспечыў паспяховы праход сав. тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́НДСКАЯ ДЗЯРЖА́ВА,
сярэдневяковая дзяржава палабскіх славян (бодрычаў, люцічаў, памаран) у 1040-я г. — 1-й трэці 12 ст. Уключала тэр. на ўзбярэжжы Балтыйскага м., паміж вусцямі рэк Лаба (Эльба) і Одра (Одэр). Цяпер тэр.ФРГ.
Заснавальнік — бодрыцкі кн. Готшалк [1044—66]. Ён і яго пераемнік кн.Круты [1066—93], каб процістаяць герм.-каталіцкай экспансіі, намагаліся стварыць незалежную слав. царкву. Пры Крутым дзяржава пашырылася да Паўночнага м. Сын Готшалка князь (у дакументах «кароль») Генрых (правіў з 1093) вярнуў у краіну ням. епіскапаў, што выклікала хваляванні. Канчаткова Вендская дзяржава распалася каля 1129.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМО́РСКАЕ ПААЗЕ́Р’Е (Pojezierze Pomorskie),
узгорыстая раўніна на ПнЗ Польшчы паміж ніжнімі цячэннямі р.Одэр на З і р. Паслэнка на У (дзе мяжуе з Мазурскім Паазер’ем), берагам Балтыйскага м. на Пн і стараж. далінай Варты — Нотаці на Пд. Выш. да 329 м (г. Вяжыца). Характэрны ледавіковы плейстацэнавы рэльеф з градамі канцавых марэн. У міжмарэнных паніжэннях — азёры. На Пн і Пд — зандравыя раўніны. Пашыраны штучныя насаджэнні хвоі, рэшткі дубова-букавых лясоў, верасоўнікі, тарфянікі. П.П. — таксама агульная назва Паўднёва-Балтыйскіх Паазер’яў, сярод якіх вылучаюць Заходне-, Паўднёва- і Усходне-Паморскае Паазер’і.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДЗЕ́РСКІ (Савелій Аляксеевіч) (23.4.1905, в. Дзяньгубка Крупскага р-на Мінскай вобл. — 13.5.1977),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы ўдасканалення камсаставу кавалерыі (1938). У Чырв. Арміі з 1927. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Калінінскім, Зах., Цэнтр., Бранскім, 1-м і 2-м Бел. франтах, камандзір палка. Палк. С. вызначыўся ў крас. 1945 пры фарсіраванні р.Одэр (Германія) і захопе плацдарма, дзе асабістым прыкладам натхняў воінаў падраздзяленняў свайго палка на рукапашныя схваткі пры адбіцці некалькіх контратак праціўніка. Да 1953 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНЯЗЬКО́Ў (Дзмітрый Нікандравіч) (н. 26.9.1922, в. Ляшчынец, цяпер ў межах г. Гомель),
Герой Сав. Саюза. Скончыў Гомельскае пед. вучылішча (1950), ваен.авіяц. вучылішча (1960). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Цэнтр., Бел., 1-м і 2-м Бел. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Беларусі, Польшчы. Камандзір роты лейт. П. вызначыўся 20 і 22.4.1945 пры фарсіраванні р.Одэр каля г. Шчэцін (Польшча) і ў баі за вышыню, якую ўтрымліваў адзін агнём з кулямёта да падыходу асн. сіл роты. Да 1947 і ў 1951—69 у Сав. Арміі, потым на адм.-гасп. рабоце.