БАШКІ́РЫ
(саманазва башкорт),
нацыя, асн. насельніцтва Башкортастана. Жывуць таксама ў суседніх з Башкортастанам абласцях і рэспубліках Расіі. 1371 тыс. чал., з іх у Башкортастане 936 тыс. чал. (1979). Гавораць на башкірскай мове. Вернікі — мусульмане-суніты.
т. 2, с. 364
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛГА́РЫ,
нацыя, асн. насельніцтва Балгарыі (8,7 млн. чал.). Жывуць таксама ў паўд. раёнах Украіны, Малдовы, Расіі і інш. краінах (161 тыс. чал., 1979). Агульная колькасць 9,29 млн. чал. (1987). Гавораць на балгарскай мове. Вернікі пераважна праваслаўныя.
т. 2, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБХА́ЗЫ
(саманазва апсуа),
нацыя, асн. насельніцтва Абхазіі (93,3 тыс. чал.). Усяго ў Рас. Федэрацыі і інш. краінах СНД 105 тыс. чал. (1989), у Турцыі — 5 тыс. чал. Гавораць на абхазскай мове. Паводле рэлігіі праваслаўныя і мусульмане-суніты.
т. 1, с. 52
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУЗІ́НЫ
(саманазва картвелі),
нацыя, асн. насельніцтва Грузіі (3,4 млн. чал.). Агульная колькасць 4 млн. чал. (1987). Этнагр. групы: аджарцы, гурыйцы, імерэціны, картлійцы, кахеціны, хеўсуры, мегрэлы, сваны, джавахі, месхі і інш. Гавораць на грузінскай мове. Вернікі пераважна праваслаўныя.
т. 5, с. 456
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
В’Е́ТЫ,
в’етнамцы, нацыя, асн. насельніцтва В’етнама (больш за 54,5 млн. чал.). Жывуць таксама ў Кампучыі, Тайландзе, Лаосе, ЗША і інш. Агульная колькасць 55 млн. чал. (1987). Гавораць на в’етнамскай мове. Сярод вернікаў пераважаюць будысты, ёсць хрысціяне, мусульмане і інш.
т. 4, с. 131
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЕЦІ́НЫ
(саманазва ірон, дыгарон),
нацыя, асн. насельніцтва Рэспублікі Паўн. Асеція (каля 300 тыс. чал.). Жывуць таксама ў Грузіі і інш. Усяго ў краінах СНД каля 542 тыс. чал. (1979). Гавораць на асецінскай мове. Вернікі пераважна праваслаўныя, ёсць мусульмане-суніты.
т. 2, с. 28
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРА́ТЫ
(саманазва бурат),
нацыя, асн. насельніцтва Бураціі (206,9 тыс. чал.). Усяго ў краінах СНД 353 тыс. чал. (1979). Жывуць таксама на Пн Манголіі і ПнУ Кітая. Агульная колькасць 453 тыс. чал. (1987). Гавораць на бурацкай мове. Паводле рэлігіі ламаісты.
т. 3, с. 345
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМЯ́НЕ
(саманазва хай),
нацыя, асн. насельніцтва Арменіі (2,7 млн. чал.). Усяго ў краінах СНД 4,1 млн. чал. (1979). Жывуць таксама ў ЗША, Францыі, Іране і інш. Агульная колькасць 54 млн. чал. (1987). Гавораць на армянскай мове. Сярод вернікаў пераважаюць хрысціяне-манафісіты.
т. 1, с. 496
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРМА́НЦЫ
(саманазва мранма),
нацыя, асн. насельніцтва М’янмы, б. Бірма (больш за 30 млн. чал.). Жывуць таксама ў Індыі, Кампучыі, Лаосе і інш. Агульная колькасць 30,28 млн. чал. (1987). Гавораць на бірманскай мове. Паводле рэлігіі пераважна будысты; захоўваюцца і дабудысцкія вераванні.
т. 3, с. 157
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЕРБАЙДЖА́НЦЫ
(саманазва азербайджанлылар, азерылер),
нацыя, асн. насельніцтва Азербайджана (5,8 млн. чал., 1989). Агульная колькасць у свеце больш за 14,55 млн. чал. (1987). У краінах СНД 6,7 млн. чал., жывуць таксама ў Іране і Іраку. Гавораць на азербайджанскай мове. Вернікі пераважна мусульмане-шыіты.
т. 1, с. 162
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)