СТЭРЭАСКАПІ́ЧНЫ ВІДАРЫ́С,
відарыс, які ўспрымаецца аб’ёмным у выніку стэрэаскапічнага эфекту, абумоўленага бінакулярным зрокам чалавека. Узнікае пры праектаванні ці назіранні стэрэапар з дапамогай стэрэаскопа, растравага экрана, акуляраў з паляроідамі і інш., а таксама галаграм.
т. 15, с. 235
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКОТ (Scott),
новазеландская навуковая палярная станцыя ў Зах. Антарктыдзе на п-ве Роса, каля базы ЗША Мак-Мерда. Адкрыта ў студз. 1957. Назіранні па аэраметэаралогіі, гляцыялогіі, акіяналогіі, біялогіі; служыць базай для маршрутных даследаванняў. Названа імем англ. даследчыка Антарктыды Р.Ф.Скота.
т. 14, с. 468
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАЛО́ГІЯ РЭК, патамалогія,
раздзел гідралогіі сушы, які вывучае заканамернасці фарміравання рэк і працэсы, што ў іх адбываюцца, у цеснай узаемасувязі з фіз.-геагр. ўмовамі і гасп. дзейнасцю чалавека. Уключае гідраграфію рэк, вучэнні аб сцёку і рэчышчавых працэсах. Асн. кірунак — вывучэнне гідралагічнага рэжыму. На Беларусі першыя звесткі па гідралогіі рэк адносяцца да 11—12 ст. Перыядычныя назіранні за крыгаломам і замярзаннем рэк вядуцца з пач. 19 ст. З 1876 вядуцца пастаянныя назіранні за рэжымам рэк Зах. Дзвіна, Дняпро, Бярэзіна і Прыпяць, з 1877 — Нёман, з 1896 — Сож на гідралагічных пастах. Рэгулярнаму вывучэнню гідралогіі рэк спрыялі работы Заходняй экспедыцыі па асушэнні балот (1873). У 1930 арганізавана гідраметэаралагічная служба Беларусі, з 1931 складаюцца гідралагічныя прагнозы, з 1936 выдаюцца гідралагічныя штогоднікі, з 1940 водны кадастр. Даследаванні вядуцца ў Гідраметцэнтры Беларусі. Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, «Белмеліявадгасе», БДУ і інш.
А.А.Макарэвіч.
т. 5, с. 228
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІ́ЧНАЯ СЛУ́ЖБА,
дзяржаўная арганізацыя, якая забяспечвае гаспадарку і насельніцтва метэаралагічнай, гідралагічнай і аграметэаралагічнай інфармацыяй (стан надвор’я, мораў, рэк, азёр, вадасховішчаў, прагнозы надвор’я і інш.). Мае сетку гідраметэаралагічных цэнтраў, станцый і пастоў, якія вядуць і апрацоўваюць назіранні па вызначаных праграмах. У склад гідраметэаралагічнай службы ўваходзяць таксама н.-д. ўстановы, абсерваторыі. Першыя на тэр. Беларусі інструментальныя метэаралаг. назіранні па навуковай методыцы пачаліся ў 1803 (Гродна), першая метэастанцыя была арганізавана ў 1849 (Мінск). На Беларусі гідраметэаралагічная служба створана ў 1930 (з 1924 дзейнічае сетка метэаралагічных і гідралагічных пастоў). З 1991 дзейнічае К-т па гідраметэаралогіі пры Мін-ве па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. На 1.1.1996 у складзе гідраметэаралагічнай службы 6 гідраметэаралагічных цэнтраў у абл. гарадах, 33 метэаралагічныя і 8 гідралагічных станцый, 135 гідралагічных пастоў. Гідраметэаралагічная служба Беларусі — член Сусв. метэаралагічнай арг-цыі.
т. 5, с. 229
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УФАЛО́ГІЯ (англ. ufology дзейнасць па вывучэнні UFO, ці НЛА — неапазнаных лятальных аб’ектаў),
галіна навукова-тэхн. дзейнасці, якая складаецца са збору, класіфікацыі і спроб інтэрпрэтацыі рознай інфармацыі, у т. л. паведамленняў сведак, пра назіранні НЛА. Адна з праблем У. — мера аб’ектыўнасці паведамленняў і ўзнаўляльнасць назіранняў.
т. 16, с. 287
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮЧАВЫ́ ЎЧА́СТАК, тэставы ўчастак,
участак тэрыторыі, выбраны ў якасці эталона для даследавання ўзаемасувязі і ўзаемадзеяння кампанентаў пэўнага ландшафту. Яго вывучаюць экспедыцыйнымі (палявымі) і стацыянарнымі (сістэматычныя назіранні) метадамі, з выкарыстаннем аэрафотаздымкі праз пэўныя інтэрвалы часу і г.д. Апісанні К.у. экстрапалююцца на ландшафт у цэлым. Сістэма К.у. з’яўляецца часткай экалагічнага маніторынгу.
т. 8, с. 352
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́НЦЫЯ (ад лац. statio стаянне, стаянка),
1) пункт прыпынку сухапутнага транспарту, часцей за ўсё чыгуначнага, які мае спец. будынкі; таксама пункт размеркавання якіх-н. трансп. сродкаў (напр., трамвайная С.).
2) Спецыяльна абсталяванае прадпрыемства, якое абслугоўвае якую-н. галіну дзейнасці на вызначанай тэрыторыі, вядзе сістэматычныя назіранні і даследаванні, напр., метэаралагічная станцыя, санітарна-эпідэміялагічная С. і інш.
т. 15, с. 150
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРТРА́Н (Bertrand) Марсель (2.7.1847, Парыж — 13.2.1907),
французскі геолаг. Чл. Парыжскай АН (1896). Праф. горнай школы ў Парыжы. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1899). Упершыню выказаў меркаванне аб перыяд. характары буйных тэктанічных рухаў і асн. эпохах складкавасці (гуронскай, каледонскай, герцынскай, альпійскай), выявіў шэраг заканамернасцяў у развіцці магматычных працэсаў. Яго назіранні ў Альпах далі пачатак тэорыі шар’яжаў (гл. Покрыва тэктанічнае).
т. 3, с. 123
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШНЕ́ВІЧ Міхал (1797, Мінск — 1862),
бел. астраном. Магістр філасофіі. Скончыў Віленскі ун-т. У 1819—48 працаваў у Віленскай астранамічнай абсерваторыі. Вёў назіранні планет, Месяца, зацьменняў зорак Месяцам. У 1824 з геадэзістам І.І.Ходзькам праводзіў градусныя вымярэнні на тэр. Беларусі. Вынікі яго даследаванняў у 1838—46 публікаваліся ў выданнях абсерваторыі, а некат. працы — у час. «Astronomische Nachrichten» («Веснік астраноміі»).
т. 5, с. 305
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕНАЛО́ГІЯ (ад грэч. phainomena з’явы + ...логія),
навука аб сезонных з’явах прыроды, тэрмінах іх надыходу і прычынах, якія вызначаюць гэтыя тэрміны. Вывучае сезонныя з’явы ў жывой прыродзе (біяфеналогія), даты ўстанаўлення і сходу снегавога покрыва, першага і апошняга замаразкаў, ледаставу і інш. Асн. метад — феналагічныя назіранні, на аснове якіх складаюцца календары прыроды, феналагічныя карты, даведнікі, вызначаюцца фенолага-геагр. заканамернасці прыроды, плануюцца мерапрыемствы па сельскай, лясной, паляўнічай і інш. гаспадарцы. Даныя Ф. ўлічваюцца пры арганізацыі мерапрыемстваў па ахове прыроды, ахове здароўя (для вызначэння тэрмінаў прафілакт. работ, барацьбы з сезоннымі хваробамі), барацьбе з хваробамі і шкоднікамі раслін і інш. Як навука Ф. ўзнікла ў 18 ст. (Р.Рэамюр, К.Ліней). На Беларусі сістэматычныя феналагічныя назіранні вядуцца з канца 19 ст. З 1924 пытанні Ф. вывучаюцца ў Бел. с.-г. ін-це і Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі, з 1947 у ін-це эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі, у 1946—76 у БДУ.
Літ.:
Шкляр А.Х. Сезонное развитие природы Белоруссии. Мн., 1959;
Шульц Г.Э. Общая фекология, Л., 1981;
Юркевич И.Д., Ярошевич Э.П. Сезонное развитие лесной растительности Белоруссии. Мн., 1986.
А.З.Цюцюноў.
т. 16, с. 352
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)