«БЕЛДЗІПРАБУДМАТЭРЫЯ́ЛЫ», Дзяржаўнае прадпрыемства «Белдзіпрабудматэрыялы» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1988 у Мінску як Бел.дзярж.ін-т па праектаванні прадпрыемстваў прам-сці буд. матэрыялаў («Белдзіпрабудматэрыялы») на базе Мінскага аддз. Усесаюзнага ін-та «Саюздзіпрабудматэрыялы». З ліп. 1995 сучасная назва. Галаўны ін-т па праектаванні, рэканструкцыі і тэхн. перааснашчэнні прадпрыемстваў будматэрыялаў. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка дакументацыі для вытворчасці нестандартызаванага абсталявання, тэхн. мерапрыемстваў па змяншэнні страт паліва, электраэнергіі і зніжэнні выкідаў у навакольнаеасяроддзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫХАСТРАНГІ́ЛЫ,
паразітычныя чэрві сям. трыхастрангілідаў кл. круглых чарвей. Паразіты страўніка і тонкіх кішак пазваночных жывёл, радзей чалавека.
Дробныя, ніткападобнай формы. Даўж. цела 3—6 мм. шыр. 0,04—0,8 мм. Самцы звычайна меншыя за самак. Развіваюцца простым шляхам. З кішэчніка яйцы Т. з фекаліямі жывёл выдзяляюцца ў навакольнаеасяроддзе, дзе з іх развіваюцца лічынкі. Пасля 2 лінек лічынкі становяцца інвазійнымі, здольнымі да міграцыі ў глебе, на раслінах. Выклікаюць трыхастрангілёз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІТАЦЭНО́З (ад фіта... + цэноз), расліннае згуртаванне,
сукупнасць раслін на адносна аднародным участку зямной паверхні; значная частка біягеацэнозу. Мае пэўны відавы склад і структуру, што сфарміраваліся ў выніку адбору відаў, здольных у пэўных умовах суіснаваць сумесна і з інш. арганізмамі. Расліны Ф. выкарыстоўваюць неабходныя рэсурсы (святло, ваду, элементы мінер. жыўлення і інш.), выдзяляюць у навакольнаеасяроддзе прадукты абмену, пакідаюць у глебе і на яе паверхні адмерлыя органы, змяняюць асяроддзе існавання і спрыяюць фарміраванню асобнага мікраклімату. Ф. — адкрытая сістэма, дзе прадуцыруюцца арган. рэчывы, неабходныя для гетэратрофных арганізмаў і чалавека. Ф. — дынамічная сістэма, якая мяняецца на працягу года і па гадах. Пад уздзеяннем экалагічных фактараў адбываецца паслядоўная змена Ф. — сукцэсія. Прыроднае расл. покрыва Беларусі складаецца з лясных, лугавых, балотных і водных Ф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЕНАБІЁТЫКІ (ад грэч. xenos чужы + ...біёз),
злучэнні, чужародныя для арганізмаў і біясферы: пестыцыды, прэпараты быт. хіміі, лек. сродкі, пластмасы і інш. Пры пападанні ў навакольнаеасяроддзе ў значных колькасцях могуць выклікаць гібель арганізмаў, парушаць нармальны ход прыродных працэсаў у біясферы. Ператварэнні К. шляхам іх дэтаксікацыі і дэградацыі ў арганізмах і ў знешнім асяроддзі вывучаюць і выкарыстоўваюць для арганізацыі сан.-гігіенічных мерапрыемстваў, мер па ахове прыроды. Гл. таксама Забруджвальнікі, Забруджванне антрапагеннае, Забруджванне атмасферы, Забруджванне вод, Забруджванне глеб, Забруджванне навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫ ДЗЕНЬ АХО́ВЫ НАВАКО́ЛЬНАГА АСЯРО́ДДЗЯ Адзначаецца штогод 5 чэрв. з мэтай прыцягнення ўвагі сусв. грамадскасці да праблем аховы навакольнага асяроддзя. Устаноўлены Канферэнцыяй ААН па навакольным асяроддзі (Стакгольм, 1972). На Беларусі адзначаецца з 1973. У гэты дзень пры ўдзеле членаў Беларускага таварыства аховы прыроды арганізуюцца кангрэсы, навук.-практычныя канферэнцыі, кінафестывалі і інш. мерапрыемствы па выхаванні ашчадных адносін да прыроды, па далучэнні насельніцтва да практычнай работы па прадухіленні неспрыяльнага ўздзеяння вытв. і гасп. дзейнасці чалавека на навакольнаеасяроддзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТРАПАГЕ́ННЫЯ РЭ́ЧЫВЫ,
хімічныя злучэнні, якія трапляюць у навакольнаеасяроддзе ў выніку гасп. дзейнасці чалавека. Бываюць аналагамі прыродных злучэнняў, лёгка ўключаюцца ў натуральны кругаварот і утылізуюцца ў экасістэмах або чужароднымі для прыроднага асяроддзя і з цяжкасцю разбураюцца пад уплывам біятычных фактараў. Да чужародных належаць многія т.зв. ўстойлівыя забруджвальнікі навакольнага асяроддзя, якія нярэдка аказваюцца небяспечнымі для існавання жывых арганізмаў (напр., радыеактыўныя ізатопы з працяглым перыядам паўраспаду). Усяго вядома каля 100 тыс. відаў антрапагенных рэчываў, сярод іх шмат сінтэтычных, якія ніколі не існавалі ў прыродным асяроддзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАРАЗМЕРКАВА́ННЕ,
планавы забор вады з водных аб’ектаў, транспарціроўка яе ў вузлы выдачы і размеркаванне паміж спажыўцамі. Улічваюцца рэжым крыніц вады, аб’ём зарэгуляванага сцёку, страты вады на фільтрацыю, выпарэнне, сан. попускі і інш. Памеры, тэрміны і парадак падачы вады водакарыстальнікам вызначаюцца паводле планаў водакарыстання (унутрыгаспадарчых, басейнавых і інш.). Водаразмеркаванне праводзіцца ў першую чаргу для задавальнення патрэб насельніцтва ў пітной і быт. вадзе, рацыянальнага і эканомнага выкарыстання водных рэсурсаў, забеспячэнне неабходнай колькасці і якасці вады, прадухілення шкоднага ўплыву яе на навакольнаеасяроддзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ХАР Георгій Іосіфавіч (н. 15.3.1936, в. Засулле Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БПІ (1960). З 1967 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. даследаванні па распрацоўцы і ўдасканаленні метадаў і спец. прыстасаванняў для эфектыўнага спальвання вадкага паліва і газу і зніжэння шкодных выкідаў у навакольнаеасяроддзе.
Тв.:
Расчетное исследование горения жидкого топлива в циклонной камере // Изв. вузов. Энергетика. 1982. № 6;
Расчетное исследование двухступенчатого сжигания жидкого топлива (разам з Л.А.Тарасевічам) // Там жа. 1992. № 5—6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫРОДААХО́ЎНЫЯ НО́РМЫ,
эколага-прававыя патрабаванні да прыродакарыстальнікаў, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў сферы ўзаемадзеяння чалавека і прыроды. Накіраваны на задавальненне патрэб грамадства ў ахове прыроды і забеспячэнні аптымальнай якасці навакольнага асяроддзя. Замацаваны ў прыродаахоўным заканадаўстве, дапаўняюцца экалагізаванымі нормамі гасп., адм., грамадз., крымін. і інш. заканадаўстваў, якія канкрэтызуюць матэрыяльныя, арганізац. і прававыя гарантыі выканання П.н. У адпаведнасці з імі ўстанаўліваюцца ліміты здабычы прыродных рэсурсаў або нормы выкідаў у навакольнаеасяроддзе забруджвальнікаў. Пры парушэнні П.н. ужываюцца пэўныя санкцыі (штрафы, прыпыненне ці забарона эксплуатацыі абсталявання, цэхаў, вытв-сцей і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУНАСТАМО́З,
гельмінтозная хвароба жвачных, якая выклікаецца нематодамі Bunostomum trigonocephalum (у авечак і коз) і B. phlebotomum (пераважна ў буйн. раг. жывёлы), што паразітуюць у тонкіх кішках.
Яйцы нематодаў трапляюць з фекаліямі ў навакольнаеасяроддзе, дзе з іх вылупляюцца лічынкі, якія дасягаюць інвазійнай стадыі за 3—7 сутак. Жывёлы заражаюцца праз забруджаны лічынкамі корм або ваду, а таксама праз скуру. Паразіты жывуць у кішэчніку гаспадара (буйн. і дробнай раг. жывёлы) каля года. Клінічна выяўляецца толькі ў маладняку (змардаванне, адставанне ў развіцці і росце, скурныя высыпкі, сверб, панос, анемія, ацёкі, у цялят — лізуха). Назіраецца часцей летам, бывае і зімой.