Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАРА́ (грэч. agora),
у стараж. грэкаў назва нар. сходу і месца, дзе ён адбываўся. Агара займала цэнтр.месцат.зв. ніжняга горада, які размяшчаўся пад узгоркам акропаля. Звычайна агара — цэнтр.гандл. плошча горада (у перыяд архаікі складалася стыхійна; у эпоху класікі і элінізму мела рэгулярную планіроўку), на якой знаходзіліся храмы, дзярж. ўстановы, майстэрні і крамы.
Агара ў Асосе (эліністычны перыяд). Рэканструкцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГІ́РАЎ (Націк Надзір-аглы) (н. 7.9.1964, г. Баку),
бел. спартсмен (барацьба дзюдо і самба). Засл. майстар спорту Беларусі (1995). Скончыў азерб.ун-т нафты і хіміі (1986). З 1987 у Мінску. Чэмпіён свету (1991, 1992) і Еўропы (1989, 1992, 1994, 1995) па самба, прызёр Кубка Еўропы (1994, 2-е месца) і чэмпіянатаў свету і Еўропы (1995, 3-е месца) па дзюдо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́СЦЕ ракі, месца ўпадзення ракі ў мора, возера, інш. раку, а таксама месца, да якога даходзіць вадацёк. Адрозніваюць вусці: простыя, калі рэчышча не падзяляецца на рукавы і захоўваецца яго шырыня (р. Тыбр); дэльты (р. Ніл); эстуарыі (р. Тэмза); ліманныя (р.Паўд. Буг); вісячыя (у гарах); сляпыя, калі рака не даходзіць да вадаёма ці інш. ракі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТА́КТ (ад лац. contactus дакрананне),
1) судакрананне, непасрэдная блізкасць да месца знаходжання чаго-н. ці каго-н.
2) Сувязь, узаемадзеянне, узгодненасць у рабоце; узаемаразуменне.
3) Паверхня, месца, зона судакранання чаго-н.
4) Судакрананне, злучэнне чаго-н. Напр., К. электрычны — злучэнне 2 праваднікоў, пры якім эл. ток можа ісці ад аднаго правадніка да другога; паверхня судакранання праваднікоў току ці прыстасаванне, якое забяспечвае такое злучэнне.