Маўзалей У. І. Леніна 4/284; 6/104; 7/59, 90, 139; 8/352; 9/113
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЕ (Male),
горад, сталіца дзяржавы Мальдывы (Мальдыўскія Астравы). Знаходзіцца на в-ве Мале. 63 тыс.ж. (1995). Міжнар. аэрапорт. Порт (вываз сушанай рыбы, какосавых арэхаў, копры). Харч.прам-сць. Цэнтр рыбалоўства. Маўзалей Абу-аль-Бараката; палац б. султана (цяпер музей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУМ,
горад у цэнтр.ч. Ірана, на Пд ад Тэгерана. Вядомы з 5 ст. Каля 600 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: харч. і харчасмакавая, тэкст., керамічная, дыванаткацтва. Арх. помнікі: Саборная мячэць (11—12 ст.), маўзалей Фатымы (16 ст.). Месца паломніцтва мусульман-шыітаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАІ́,
горад у Бухарскай вобл., у даліне Зераўшана. 111,6 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: золатаздабыўная, эл.-хім., цэм., бавоўнаачышчальная, буд. матэрыялаў, харчовая; ВА «Наваіазот». ГРЭС. Да 1958 наз. Керміне. Пераназваны ў гонар узб. паэта А.Наваі. Каля Н. — маўзалей 10—11 ст. і ханака (культавы будынак; 1558—59).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМДУРМА́Н,
горад у Судане, пры зліцці рэк Белы Ніл і Блакітны Ніл. 527 тыс.ж. (1988). Разам з горадам Хартум і Паўн. Хартум утварае адзіны «трайны горад», у якім больш за 1,3 млн.ж. (1988). Гандл.-трансп. цэнтр (гандаль жывёлай, скурамі, тканінамі, гуміарабікам). Тэкст., гарбарная, харч.прам-сць. Ісламскі ун-т. Нац.тэатр.Маўзалей Махдзі Мухамеда Ахмеда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕДЖЭ́Ф, Эн-Наджаф,
горад у Іраку, у даліне р. Еўфрат, на Пд ад Багдада. Адм. ц. мухафазы Неджэф. Засн. ў 2-й пал. 8 ст. Каля 300 тыс.ж. (1998). Гандл.-трансп. цэнтр на шляху ў Мекку і Медыну (Саудаўская Аравія). Адзін са свяшчэнных гарадоў мусульман-шыітаў, месца паломніцтва. Маўзалей-мячэць першага імама мусульман-шыітаў Алі і яго сыноў Хусейна і Абаса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБІ́-ХАНЫ́М,
ансамбль архітэктурных помнікаў пач. 15 ст. ў Самаркандзе. Уключае грандыёзную саборную мячэць Цімура, пабудаваную ў 1399—1404. Захаваліся рэшткі манументальнага ўваходу-пештака з мінарэтамі, гал. і бакавых будынкаў, перакрытых купаламі. Мячэць мела двор (78×64 м), абведзены галерэямі з 389 купаламі і аркамі на мармуровых калонах; была багата ўпрыгожана кафляй, разным мармурам, размалёўкай. Насупраць мячэці ўзвышалася медрэсэ Сараі-Мульк-Ханым (захаваўся вуглавы 8-гранны маўзалей, дэкарыраваны кафляй і размалёўкай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗА́РЫ-ШАРЫ́Ф,
горад на Пн Афганістана. Адм. ц. правінцыі Балх. Вядомы з канца 15 ст. Каля 150 тыс.ж. (1997). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст., харч., металаапрацоўчая. Велазборачны і хім. з-ды. Рамёствы (дываны, скуры, метал. вырабы). Гандаль каракулем, збожжам, фруктамі. Музей «Бактар» (выяўл. мастацтва). Месца паломніцтва мусульман-шыітаў да мяркуемай магілы халіфа Алі з комплексам будынкаў 15 ст. (мячэць, медрэсэ, мінарэт, маўзалей; рэстаўрыраваны ў 19—20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕА́ПАЛЬскіфскі,
галоўны горад скіфскай дзяржавы (3 ст. да н. э. — 3 ст.н.э.). Гарадзішча захавалася на паўд.-ўсх. ускраіне г. Сімферопаль. Быў абнесены каменнай сцяной з вежамі. Насельніцтва — скіфы, грэкі, сарматы, таўры. Гандляваў з гарадамі Паўн. Прычарнамор’я. Дасягнуў росквіту пры царах Скілуры і Палаку. У 3—4 ст. заняпаў. У час археал. раскопак выяўлены маўзалей з пахаваннямі цара і знаці, высечаныя ў скале пахавальныя скляпы з насценнай размалёўкай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ГРА,
горад у Паўн. Індыі, у штаце Утар-Прадэш, порт на р. Джамна. 899 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр с.-г. Раёна. Гарбарна-абутковая, тэкст. (баваўняная), харч., папяровая, шкларобная, эл.-тэхн.прам-сць. Саматужныя промыслы (ручное ткацтва, разьба па камені).
У Агры створаны выдатныя ўзоры магольскай архітэктуры Індыі: крэпасць Агра-форт (1564—70; чырв. пясчанік) з палацам Джахангіры-Махал (1570), «Жамчужнай мячэццю» (1646—53; белы мармур), заламі Дывані-Ам (пачаты ў 1627) і Дывані-Кхас (1637); маўзалейТадж-Махал; Саборная мячэць (1648); грабніца Ітымад-уд-Даула (1622—28; белы мармур з інкрустацыяй). За 9 км ад Агры ў Сікандры маўзалей Акбара (1612—13); за 37 км унікальны помнік інд. горадабудаўніцтва Фатыхпур-Сікры (рэзідэнцыя Акбара, 1569—84). Агра — цэнтр нар. разьбы і інкрустацыі па мармуры. Сучасная частка Агры забудавана ў канцы 19 — пач. 20 ст. У Агры ун-т (1927), Тадж-музеум з археал. калекцыямі, спец.б-ка прац Гандзі.
Літ.:
Math K. Agra and its monumental glory. Bombay, 1977.