у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі багіня шлюбу і мацярынства, заступніца і апякунка жанчын. Разам з Юпітэрам і Мінервай складала Капіталійскую трыяду гал. божастваў, якой быў прысвечаны храм у Рыме на ўзгорку Капітолій. У гонар Ю., якую рымляне атаясамлівалі з грэч. багіняй Герай, праводзіліся жаночыя святы — матраналіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАРНАСЕ́К Ірына Францаўна (н. 17.1.1953, в. Чаранкі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла Мінскі ін-т культуры (1976). Друкуецца з 1978. Маральна-этычныя праблемы — тэма мацярынства, жаночыя турботы, мудрасць і высокая духоўнасць працоўнага чалавека, карані чалавечай спагады, дабрыні ў кн. апавяданняў «Ліст да сына» (1986), тэмы эміграцыі і гістарычныя ў кн. аповесцей «Гульні над студняй» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЦМАН Яўсей Хаімавіч (15.11.1893, г. Бабровіца Чарнігаўскай вобл., Украіна — 29 10.1970),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1956), праф. (1962). Скончыў Кіеўскі мед.ін-т (1921). З 1921 у Бел.НДІ аховы мацярынства і дзяцінства, у 1938—68 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па прафілактыцы і лячэнні дзіцячых хвароб.
бел. савецкі вучоны ў галіне гісталогіі. Д-рмед.н. (1971). Скончыла Ленінградскі сан.-гігіенічны мед.ін-т (1948). У 1952—56 у Бел.НДІ аховы мацярынства і дзяцінства. З 1959 у Гродзенскім мед. ін-це, з 1972 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па эвалюцыйнай марфалогіі лёгкіх, вывучэнні механізма таксічнага дзеяння вокісу вугляроду на арганізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСО́ЕВА Надзея Аляксееўна (н. 7.1.1942, г. Жодзіна Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анат. і мед. антрапалогіі. Д-рмед.н. (1993). Скончыла Мінскі мед.ун-т (1969). З 1970 у НДІмацярынства і дзяцінства, з 1980 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З 1983 у Гродзенскім мед. ун-це. Навук. працы па анат. і мед. антрапалогіі дзяўчынак дзіцячага, падлеткавага і юнацкага ўзросту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРТУ́НА,
у старажытнарымскай міфалогіі багіня шчасця, выпадку і ўдачы.
Першапачаткова шанавалася як апякунка ўраджаю, мацярынства і жанчын. Яе выяву змяшчалі на манетах амаль усе рым. імператары. Ф. ўяўлялі прыгожай статнай жанчынай з рогам дастатку ў руцэ, часам на шары або коле (сімвал пераменлівасці лёсу), ці з павязкай на вачах. У пераносным сэнсе Ф. — шчаслівая доля, удача, шанцаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЗО́РЦАВА Гнэся Львоўна (31.12.1901, г.п. Карма Гомельскай вобл. — 14.8.1966),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1945), праф. (1946). Скончыла БДУ (1927). У 1931—34 дырэктар, у 1954—58 навук. кіраўнік Бел.НДІ аховы мацярынства і дзяцінства. Навук. працы пра біял. і біяхім. фактары і функцыян. дыягностыку хвароб жаночых палавых органаў.
Тв.:
Функциональная диагностика в акушерстве и гинекологии на основе цитологических исследований. Мн., 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́СА (Rosso) Медарда (20.6.1858, г. Турын, Італія — 31.3.1928),
італьянскі скульптар; прадстаўнік імпрэсіянізму. Працаваў у Мілане і Венецыі, з 1886 пераважна ў Парыжы. Аўтар шматфігурных кампазіцый і партрэтаў дзяцей, у якіх імкнуўся перадаць зменлівасць натуры, надаць пластыцы жывапісную аморфнасць і цякучасць, выявіць мяккасць аб’ёмаў і светлавую ўспрымальнасць фактуры: «Залаты век» (1886—87), «Дзяўчынка смяецца», «Мацярынства» (абедзве 1889), «Жанчына пад вуаллю» (1893), «Ecce Puer» (1906) і інш.