ЛІ́ДСКІ МАЛОЧНАКАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т.
Пабудаваны ў 1950—52 у г. Ліда Гродзенскай вобл. У 1976 здадзены ў эксплуатацыю цэх цэльнамалочнай прадукцыі. Асн. вырабы (1999): сухія малако і вяршкі, сметанковае масла, цэльнамалочныя прадукты, марожанае, ёгурт, маянэз.
т. 9, с. 251
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯНІ́САВА,
вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Ліда—Слонім. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдЗ ад Дзятлава, 135 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст. Слонім. 408 ж., 133 двары (1997). Дом культуры, б-ка.
т. 6, с. 141
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЎШЧЫНА,
вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Дзятлава—Ліда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на Пд ад г.п. Дзятлава, 154 км ад Гродна, 24 км ад чыг. ст. Наваельня. 405 ж., 132 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 6, с. 448
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАМА́ЙСКІ,
рабочы пасёлак у Лідскім р-не Гродзенскай вобл.; на аўтадарозе Ліда—Іўе. За 8 км на У ад Ліды, 120 км ад Гродна. 1,4 тыс. ж. (2000). Працуюць торфабрыкетны з-д «Лідскі»; сярэдняя і муз. школы, яслі-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі.
т. 12, с. 308
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛЬЦІШКІ,
вёска ў Беларусі, у Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5.5 км на ПдЗ ад г.п. Воранава, 115 км ад Гродна, 16 км ад чыг. ст. Ліда. 425 ж., 151 двор (1995). Базавая школа, дзіцячы сад, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 3, с. 210
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎНЯ,
вёска ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Нарва каля аўтадарогі Ліда — в. Ліпнішкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на У ад Ліды, 115 км ад Гродна, 2 км ад чыг. ст. Гутна. 397 ж., 134 двары (1997). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 6, с. 248
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎ,
пасёлак на Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобл., за 2 км ад р. Альшанка. Цэнтр сельсавета і калгаса, чыг. станцыя на лініі Маладзечна—Ліда. За 30 км на ПнЗ ад Валожына, 105 км ад Мінска. 504 ж., 187 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 2, с. 202
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́СКАЎЦЫ,
вёска ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на ПдЗ ад г. Ліда, 100 км ад Гродна, 20 км ад чыг. ст. Жалудок. 415 ж., 174 двары (2000). Пач. школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі стаянкі эпох неаліту, мезаліту і бронзавага веку.
т. 12, с. 327
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКУ́ДАВА,
вёска ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Нёман. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Ліда, 135 км ад Гродна. 723 ж., 318 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Каля вёскі стаянка эпохі мезаліту і неаліту нёманскай культуры.
т. 6, с. 13
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКІ ЗАВО́Д ЭЛЕКТРАВЫ́РАБАЎ.
Пабудаваны ў г. Ліда ў 1927 як цвіковая ф-ка. З 1955 з-д «Металашырспажыў», з 1956 з-д электравырабаў. У 1960—65 рэканструяваны, пабудаваны новы вытв. корпус, асвоены выпуск стабілізатараў, люмінесцэнтных свяцільняў. З 1976 працуе цэх па вырабе пускарэгулявальнай апаратуры. Асн. прадукцыя (1999): свяцільні, пускарэгулявальная і нізкавольтавая апаратура.
т. 9, с. 250
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)