Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Дубовыя лясы БССР 12/39 (табл.), 40
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЧНАЗЯЛЁНЫЯ ЛЯСЫ́,
лясы, утвораныя дрэвавымі вечназялёнымі раслінамі. Растуць ва ўмовах вільготнага трапічнага ці экватарыяльнага (гл.Вільготныя трапічныя лясы і Экватарыяльныя лясы), а таксама субтрапічнага і ўмеранага (гл.Хвойныя лясы) клімату.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЕРЭ́ЙНЫЯ ЛЯСЫ́,
вузкія палосы поймавых лясоў на берагах рэк сярод бязлесных прастораў стэпаў, прэрый, саваннаў, пустынь і інш. Тыповыя галерэйныя лясы — трапічныя прыбярэжныя лясы ў саваннах Афрыкі і Паўд. Амерыкі. У Сярэдняй Азіі галерэйныя лясыназ.тугаямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІ́НАВЫЯ ЛЯСЫ́, асіннікі,
драбналістыя лясы, аснову дрэвастою ў якіх складае асіна. Пашыраны ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я, гал. чынам у Еўропе і Азіі. На Беларусі сустракаюцца часцей на ПнУ, радзей на ПдЗ; агульная пл. 151,7 тыс.га (1,96% лесапакрытай плошчы, 1994). Тут яны з’яўляюцца вытворнымі лясамі, якія растуць на месцы высечак дубовых, радзей ялова-хваёвых і хваёвых лясоў. Займаюць пераважна багатыя супясчаныя і сугліністыя глебы нармальнага ўвільгатнення. Вылучаюць асіннікі: бруснічны, імшысты, арляковы, кіслічны, сніткавы, крапіўны, папарацевы, прыручайна-травяны, чарнічны, даўгамошны. Асінавыя лясы спрыяюць павышэнню ўрадлівасці глебы. Пасля высечак асінавыя лясы выкарыстоўваюць для аднаўлення хваёвых, яловых і дубовых лясоў. Асіннікі — кармавыя ўгоддзі для лася, аленя, зубра.