КАЗА́НСКІ Віктар Мікалаевіч (17.9.1903, г. Магілёў — 17.8.1963),
генерал-лейтэнант (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну на Зах., 1-м Бел. франтах: нам. камандзіра дывізіі, стралк. корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, у Сталінградзе, пад Курскам, Берлінам. Да 1953 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́ДЗЕЛЬ Міхаіл Маркавіч (17.10.1910, в. Задзежжа Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 21.1.1981),
Герой Сав. Саюза (1943). З 1941 на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. і Варонежскім франтах. Ст. лейтэнант М. вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Чарнігаўскай вобл. (Украіна). Да 1971 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКА Кірыла Аляксеевіч (31.3.1891, в. Багушэвічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 12.5.1980),
генерал-лейтэнант (1946). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Чырв. Арміі з 1920. У 1931—41 у інспекцыі пяхоты РСЧА. У Вял.Айч. вайну на камандных пасадах на Зах., Сталінградскім, Данскім франтах, у 1942—47 нач. Упраўлення Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНЕЎ Леанід Сямёнавіч (1915, в. Спас-Слабада, цяпер у межах г. Полацк Віцебскай вобл. — 20.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваен.пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з мая 1942. Нам. камандзіра батальёна па палітчастцы ст.лейтэнант К. вызначыўся 5.9.1944 пры фарсіраванні р. Нараў (Польшча). Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАЎЁЎ Міхаіл Васілевіч (15.5.1919, в. Нараўшчызна Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — 19.5.1981),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн., Варонежскім, 1-м Укр., Бел., 1-м Бел. франтах. Камандзір батарэі мал. лейтэнант М. вызначыўся ў кастр. 1943 у баі каля г. Пераяслаў-Хмяльніцкі (Украіна). Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАПАНО́ВІЧ Дзмітрый Апанасавіч (26.10.1896, в. Танежыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 29.11.1952),
генерал-лейтэнант (1944). Удзельнік грамадз. вайны. З 1937 у Палітупраўленні РСЧА. У Вял.Айч. вайну чл.ваен. савета Цэнтр. фронту, Кіеўскай, Уральскай, Маскоўскай ваен. акруг, Маскоўскай зоны абароны. З 1947 нам. па паліт. частцы камандуючага войскамі ваен. акругі, нач.Гал. ўпраўлення баявой і фіз. падрыхтоўкі сухапутных войск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́НІН Анатоль Мікалаевіч (20.11.1898, г. Магілёў — 16.9.1970),
генерал-лейтэнант артылерыі (1944). Скончыў артыл. школу (1923). Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну нач. упраўлення проціпаветр. абароны, нам. камандуючага артылерыяй па ППА Карэльскага і Паўд.-Зах. франтоў, удзельнік абароны Сав. Запаляр’я. У снеж. 1943 — вер. 1946 нам.Нач.Цэнтр. штаба войск ППАСав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕМЯШКЕ́ВІЧ Адам Станіслававіч (1.11.1902, г. Орша Віцебскай вобл. — 12.9.1962),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1959). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., 1-м Бел. франтах. Удзельнік абароны Масквы, Ленінграда, вызвалення Польшчы, баёў за Берлін. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі, нам.нач. Ваенна-паветр. акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТО́НАЎ Міхаіл Майсеевіч (11.3.1923, г.п. Краснаполле Магілёўскай вобл. — 4.8.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў танк. вучылішча (1941). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на фронце. Камандзір танк. ўзвода ст.лейтэнант Антонаў вызначыўся ў ліп.—жн. 1943 пры вызваленні г. Арла: танкісты яго ўзвода 7 разоў атакавалі ворага на падыходзе да горада, першыя ўварваліся ў яго. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОТ Васіль Андрэевіч (н. 23.2.1916, в. Найда Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Хабараўскае ваен.-паліт. вучылішча (1940). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял.Айч. вайну пагранічнік на Д. Усходзе. Інструктар палітаддзела стралк. дывізіі ст.лейтэнант К. вызначыўся 18.8.1945 у час дэсантнай аперацыі на Курыльскіх а-вах. Да 1963 у Сав. Арміі.