МАР (Мікалай Якаўлевіч) (6.1.1865, г.Кутаісі, Грузія — 20.12.1934),
расійскі філолаг і археолаг. Акад. Пецярбургскай АН (1912), АНСССР (1925), АН Беларусі (1928). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1890), з 1900 праф. у ім. Даследаваў каўк. мовы [«Граматыка чанскай (лазскай) мовы з хрэстаматыяй і слоўнікам», 1910; «Граматыка старажытналітаратурнай грузінскай мовы», 1925], гісторыю, археалогію і этнаграфію Каўказа. Вывучыў і апублікаваў тэксты шэрагу стараж.-груз. і стараж.-арм. помнікаў. У 1920—30-я г. стварыў навукова неабгрунтаваную «яфетычную тэорыю» («новае вучэнне пра мову»), якая тым не менш дала імпульс распрацоўцы праблем сувязі развіцця навукі і грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБХА́ЗСКАЕ ЦА́РСТВА,
раннефеад. дзяржава ў Закаўказзі з цэнтрам у Кутаісі. У 780-я г.абх. князь Леон II узначаліў барацьбу Зах. Грузіі супраць Візантыі, дамогся поўнай незалежнасці яе зямель і прыняў тытул цара. У гэты час у Абхазскім царстве ўваходзіла таксама ч.Усх. Грузіі. Значна ўмацавалася ў 9 — 1-й пал. 10 ст. Пры царах Георгію (п. у 955) і Леоне III [955—967] паспяхова вяло барацьбу з Тао-Кларджэцкім і Кахецінскім царствамі за панаванне ў Грузіі. Аслабленне Абхазскага царства пры Дэметру [967—975] прывяло да першынства Тао-Кларджэты. У 975 Абхазскае царства ўвайшло ў склад аб’яднанай феад. Грузіі.
грузінскі пісьменнік. Скончыў Кутаіскі пед.ін-т (1939). Удзельнік падп. і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Друкуецца з 1947. У аповесці «У Ардышаўскім лесе» (1957), раманах «Дзе ты, Марынэ?» (1965), «Давер» (1968), «Бывайце, векавечныя лясы!» (1972), «Помнікі не абцяжарваюць зямлю» (1977), «Зялёны горад» (ч. 1, 1979) і інш. адлюстраваў гераічнае змаганне бел. народа ў гады Вял.Айч. вайны. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, В.Нікіфаровіч.
Тв.:
Рус.пер. — В Ордышевском лесу Партизанские рассказы. Тбилиси, 1962;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІ́Д БУДАЎНІ́К, Давід IV Георгіевіч (каля 1073 — студз. 1125),
грузінскі цар [1089—1125]. З дынастыі Багратыёнаў. Аб’яднаў груз. княствы ў адзіную цэнтралізаваную дзяржаву. У 1907 спыніў плату даніны сельджукам і аднавіў незалежнасць Грузіі. Далучыў да сваіх уладанняў Кахеты, Эрэты (1104) і інш. землі. У 1121 у Дыдгорскай бітве груз. войскі перамаглі кааліцыю мусульманскіх правіцеляў. У 1122 пасля вызвалення Тбілісі Давід Будаўнік перанёс сюды сталіцу з Кутаісі. Вёў барацьбу за цэнтралізацыю ўлады, стварыў пастаяннае войска, падпарадкаваў сабе феадалаў, царкву і гарады. У 1123—24 вызваліў ад сельджукаў Шырван і г. Ані. Надаваў вял. значэнне буд-ву гарадоў, дарог, мастоў, садзейнічаў развіццю асветы, заснаваў акадэмію і манастыр у Гелаты. За сваю дзейнасць празваны Будаўніком.
грузінская і расійская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар.арт. Расіі (1975), нар.арт. Грузіі (1980), нар.арт.СССР (1986). Скончыла Тбіліскую кансерваторыю (1966). З 1966 салістка Вял.т-ра. Валодае моцным рухомым голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону. Сярод партый: Таццяна, Ліза, Іаланта («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні), Дэздэмона, Леанора, Амелія («Атэла», «Трубадур», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Наташа Растова, Любка, Паліна («Вайна і мір», «Сямён Катко», «Гулец» С.Пракоф’ева), Тамар («Выкраданне месяца» А.Тактакішвілі). У камерным рэпертуары рамансы С.Рахманінава, Чайкоўскага, М. дэ Фалья. 2-я прэмія на Міжнар. конкурсе вакалістаў (Манрэаль, 1973). Дзярж. прэмія Грузіі 1983.
дзярж. і паліт. дзеяч Беларусі. З 1915 у Мінску, ствараў бальшавіцкія арг-цыі ў войсках Зах. фронту. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. выканкома Мінскага Савета, з вер. 1917 старшыня Мінскага к-таРСДРП(б). На I і II Паўн.-Зах.абл. канферэнцыях РСДРП(б) выбраны нам. старшыні абл.к-та. З ліст. 1917 сакратар Прэзідыума Аблвыкамзаха, камісар працы Зах. вобласці. У 1918 нам. старшыні Паўн.-Зах.к-та РКП(б), адзін з кіраўнікоў камуніст. падполля на тэр. Беларусі, акупіраванай герм. войскамі. Чл.ЦККП(б)Б у 1918, ЦВКБССР у 1919. З 1919 у Наркамаце шляхоў зносін. У 1935—41 заг. кафедры, дэкан Маскоўскага ін-та гісторыі, філасофіі і л-ры. Загінуў у Вял.Айч. вайну ў баі пад Вязьмай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЛА́ЦКІ МАНАСТЫ́Р, Гелаты,
адзін з буйнейшых сярэдневяковых манастыроў Грузіі (за 11 км ад г.Кутаісі); помнік груз. архітэктуры. Засн. ў пач. 12 ст. царом Давідам Будаўніком. У 2-й пал. 16 ст. — 1814 — месцазнаходжанне каталікоса-патрыярха. Буйны цэнтр асветы, філас. думкі і маст. культуры Грузіі сярэдневякоўя; у 12 ст. тут створана Гелацкая акадэмія. Арх. комплекс Гелацкага манастыра ўключае крыжова-купальныя гал. храм (1106—-25) і царкву св. Георгія, 2-павярховую царкву св. Мікалая, 3-ярусную званіцу (усе 13 ст.) і будынкі акадэміі (12 ст., усх. порцік 14 ст.). Захаваліся часткі паўд. ўвахода, створанага над магілай Давіда Будаўніка (12 ст.), і мураванай агароджы. Мазаіка гал. храма з выявамі Божай маці з дзіцем і архангелаў (1125—30) — выдатны помнік мастацтва сярэдневякоўя. У храмах манастыра захаваліся размалёўкі 12—18 ст., у т. л. партрэты гіст. асоб.
Літ.:
Меписашвили Р. Архитектурный ансамбль Гелати. Тбилиси, 1966.
удзельнік рэв. руху ў Расіі, філосаф-марксіст. У 1882 за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях выключаны з Харкаўскага вет. ін-та. Стварыў нарадавольскія гурткі ў Сімферопалі, Адэсе. У 1887 арыштаваны і сасланы на 10 гадоў у Верхаянск. Удзельнік Сібірскага с.-д. саюза (1901), чл. Саратаўскага к-таРСДРП (1902—03), працаваў у с.-д. арг-цыях Растова-на-Доне, Баку, Тыфліса, Кутаісі. Супрацоўнічаў у газ. «Искра». Дэлегат II з’езда РСДРП (1903), бальшавік. Пасля з’езда застаўся за мяжой. Пад псеўд. К.Грабоўскі ў 1910 выдаў кн. «Далоў матэрыялізм!»: (Крытыка эмпірыякрытычнай крытыкі)». Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. З жн. 1917 у Петраградскім к-це РСДРП(б), удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Кастр.ўзбр. паўстання. Адзін з арганізатараў Наркамата замежных спраў РСФСР. З 1918 на кіруючай ваен.-паліт. рабоце ў Чырв. Арміі, з 1920 на навук.-пед. рабоце ў Маскве.
грузінскі і рас. публіцыст і літ. крытык, дзеяч нац.-вызв. і дэмакр. руху ў Грузіі. Д-р права (1868). Скончыў Цюрыхскі ун-т (Швейцарыя, 1868). Друкаваўся з 1860, быў блізкі да М.Г.Чарнышэўскага. У 1861 за ўдзел у рэв. дзейнасці выключаны з Пецярбургскага ун-та і арыштаваны. У 1864—69 у эміграцыі ў Францыі і Швейцарыі. Супрацоўнічаў у газ.«Колокол» А.І.Герцэна, удзельнічаў у дзейнасці рас.рэв.-дэмакр. групы «Маладая эміграцыя», выданні час. «Подпольное слово» і «Современность». З 1870 у Тбілісі, разам з І.Р.Чаўчавадзе і інш. ўзначаліў груз.нац.-вызв. рух. У 1878—80 выдаваў ліберальную газ. «Обзор». У 1881—83 у Пецярбургу, супрацоўнік час.«Отечественные записки». З 1886 у Грузіі, адзін з кіраўнікоў ліберальнага руху «Меарэ-дасі» («Другая група»). У 1894—1912 гар. галава г. Поці. Быў чл. урада Грузінскай Дэмакр. Рэспублікі (1918—21). З 1920 у Лондане. У 1924 вярнуўся на радзіму. У літ.-крытычных артыкулах выступаў як паслядоўны прыхільнік рэаліст. метаду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДЖАНІШВІ́ЛІ (Катэ) (сапр.Марджанаў Канстанцін Аляксандравіч; 9.6.1872, г. Кварэлі, Грузія — 17.4.1933),
грузінскі рэжысёр. Нар.арт. Грузіі (1931). З 1893 акцёр, рэжысёр груз. і рус. т-раў, з 1910 у МХТ. У 1913 арганізаваў у Маскве Вольны т-р, у якім імкнуўся стварыць атмасферу святочнай урачыстасці, ажыццявіць ідэю сінт.тэатр. мастацтва. З 1918 камісар т-раў Кіева. У 1919 паставіў героіка-рамантычны спектакль «Фуэнтэ авехуна» Лопэ дэ Вэгі. У 1920 у Петраградзе стварыў Т-р камічнай оперы, удзельнічаў у пастаноўцы масавых тэатралізаваных відовішчаў. З 1922 вядучы дзеяч груз.т-ра, яго рэфарматар; узначальваў Т-р імя Руставелі ў Тбілісі. У 1928 у Кутаісі заснаваў драм.т-р (з 1930 у Тбілісі, з 1933 імя М.). Сярод пастановак: «Дачнікі» М.Горкага (1904, Рыга), «Гамлет» У.Шэкспіра (1925), «Урыэль Акоста» К.Гуцкава (1929), «Дон Карлас» Ф.Шылера (1933, Малы т-р). Мастацтву М. ўласцівы асучасненае вытлумачэнне класікі, яркая тэатральнасць, выразнасць масавых сцэн. У 1916 паставіў фільм «Каханне ўсёмагутнае». У 1924—29 рэжысёр і сцэнарыст у Дзяржкінпраме Грузіі. Сярод фільмаў: «Закон і абавязак» («Амок» паводле С.Цвэйга, 1927), «Авадзень» (паводле Э.Л.Войніч, 1928) і інш.